…не, - сказаў Лель, - усё ж такі, калі ты не з гэтай зграі, чаму ў вас вочы чорныя? Таму што ва ўсіх зімовых нячыстых вочы чорныя, вось чаму.
Пашкоданне райку, - сказала снягурка, не падымаючы галаву. - Ва ўсіх, хто працаваў на аб’екце пацямнелі райкі з-за кропель, каб выпраменьваннем не спаліла сятчатку. Гэтага не можа быць. Чаму яны ў форме?
Лель раззлаваўся. З таго моманту, як яны вярнуліся, снягурка толькі калацілася і блазніла. Ані слова не было зразумела з таго, што яна мармытала, а тлумачыць яна не хацела. І носам хлюпала, і твар быў, нібы прывіда ўбачыла. То бок, так, не прывіда - але ж нячыстых, то яна ж і сама не чалавек, чаго камедыю ламаць.
Дзед з бабкай пайшлі да гасцей. Лель застаўся са снягуркай. Ён спадзяваўся, што яна раскажа нейкіх балачак: пра тое, як яе выгналі з лесу, напрыклад, бо яна закахалася ў чалавек, альбо пра каркадзілаў - але тупая снягурка толькі трымцела ды енчыла. І блазніла.
Вось што, - сказаў Лель, і хацеў працягнуць выкрывальна: надта яму крыўдна зрабілася, што снягурка такая недарэчная. Ніякага разумення - яе і да людзей забралі, і апранулі, і абулі, і вось не ўпадабалася ёй у людзей, той валі, куды хочаш, ніхто не трымае. Толькі Лель не паспеў абурыцца, таму што снягурка ўцёрла нос рукавом і сказала:
Мне патрэба назад да перадатніка.
Твар яе зрабіўся рашучы, сабраны, нібы і не яна тут соплі ліла.
Да паштальёна, ці што? - спытаў Лель. Снягурка усміхнулася халоднай сваёй і зубастай усмешкай і казала:
- Не, перадатніка. Нешта ж мы бачылі з базы, павінны ён недзе быць. Я доўга была ў крыакапсюле, не ведаю, куды мяне занесла, але ж не магло далёка.
Хто павінны? - спытаў Лель, акрыяўшы духам. Ён паспадзяваўся, што хаця зараз снягурка расскажа нешта цікавае. Лелева фантазія намалявала гіганцкага рыбаскурага паштальёна, які перадае лісты памж вёскамі, проста нахіляючыся з боку на бак.
- Перадатнік, - зноў паўтарыла снягурка і павадзіла рукамі ў паветры, абмалёўваючы нешта прадаўгаватае і завостраннае. - Мы будавалі перадатнік, каб стабілізаваць спалучэнні, разумеешь? Потым я вярнулася на базу, сартыраваць інфармацыю, падрахтоўваць, разумееш? Каб калі перадатнік запрацуе, усё зрабілася, як мае быць, каб больш не было разрываў.
Лель адчуваў напераменку жах і зацікаўленасць. З аднаго боку зразумела было, што гутарка ідзе пра нейкае жахлівае нячыстае вядзьмарства, с іншага - гэта быў неверагодны шанец даведацца пра нешта новае, пра жыццё нячыстых, нешта, што магчыма потым было выкарыстаць для вёскі. І каму гэтым займацца, як не яму, летняму каролю? У Леля галава закруцілася ад жадання ўчыніць нешта гераічнае, але асцярожнасць шаптала, што ніякага гераізму ў тым, каб пад’юджваць снягурку на мярзотныя прамовы няма, а ёсць ганарыстасць і паскудства.
Асцярожнасць перамагла.
Усё і ёсць, як мае быць, - сказаў Лель, - з таго часу, як Вежа стаіць, і дакуль яна стаіць. І інакш не будзе, колькі б вы не намагаліся.
Усё, падумаў ён, больш нічога не раскажа. А, нічога сабе снягурка, га? Сядзела ўся такая рахманая ды бясшкодная, а сама збіралася Вежу паваліць сваім д’ябальскім паштальёнам. Вось што здараецца, як маеш справы з ляснымі пачварамі. А ён да яе як да нармальнай, ён ей дапамагчы збіраўся. У роце ў Леля зрабілася суха і кісла.
Вежа? - спытала снягурка, і Лель пакасіўся на ухват, які стаяў ля пячы, разумеючы, што зараз раззлаванная нячыстая кінецца, і давядзецца нечым адбівацца, пакуль дзед с бабай не паклічуць на дапамогу.
Няважна, - сказала снягурка. Твар у яе заставаўся сабраны. - Я зараз пакажу табе, - яна запнулася, - малюнкі. Выявы. Інфармацыю. А ты мне скажаш, што пабачыў. Калі ўбачыш нешта знаёмае. Ты шмат чаго не зразумееш, гэта не страшна, ты галоўнае глядзі.
Лель захлынуўся ад нечаканасці. Тое, што прапанавала снягурка, было неверагодна. І як яна збіраецца гэта рабіць? Заварожваць яго, альбо што? Казалі, што некаторыя нячыстыя маглі заварожваць, вачыма гэтак спецыяльна вярцелі - і ўсё, чалавек трапляў у пастку. Пачынаў бачыць рознае альбо паводзіць сябе няслушна. Прыкладам, быў у вёсцы мужык, які лічыў сябе казлом: бляяў, траву жэр, усе справы - вось пра яго казалі, што яго заварожылі. Праўда, ён мо дапіўся, бо піў зашмат, дый казёл з яго быў ніякі, але ж канешне бывае рознае. Голас розума зноў саступіў цікаўнасці. Нічога страшнага, падумаў Лель, старыя хутка вернуцца, калі што - са снягуркай разбяруцца. Калі адмоўлюся, падумаў Лель, усведамляючы, што не зусім шчыры, яна напэўна кінецца, а як яна нешта зробіць з ім, з летнім каралём, што адбудзецца з вёскай?
На самой справе, Лель няясна верыў у звышнатуральную сваю прыроду. У галаве не ўкладвалася, што варажба нейкай там снягуркі можа нашкодзіць таму, у каго не засталося людзей-бацькоў, і хто родны небу ды сонейку.
Ну? - спытала снягурка, і Лель убачыў, што ў руках яна трымае свае не-пацеркі. Зразумела, падумаў ён, то вось як яна варожыць.
Я згодны, - сказаў Лель, і снягурка, насупіўшыся, вылушчыла на далонь тры кругляшы з адметкамі. Падумала і дадала яшчэ адзін сіненькі.
Каб не было шока з-за дэкампрэсіі, - сказа яна. - Глынай.
Вады б наліла, запіць, - сказаў Лель.
Спачатку было цёмна. Потым цемра разышлася вясёлкавымі коламі, якія гудзелі і калоліся. Дэкампрэсія, здагадаўся Лель. Як ёсць яна.
Потым колы скончыліся, а пачаліся абяцаныя снягуркай выявы.
Адразу выявы былі марконтныя, там паказвалі мужчын і жанчын, апранутых у куртатыя нагавічкі і кашулькі. Людцы смяяліся і ўсміхаліся, шпацыравалі, узяўшыся за рукі баўбаталі, елі нейкую дрэнь і важдаліся з усякімі розным штукамі. Потым усе гэтыя задаволенные людцы пачалі круціць галовамі і тыкаць пальцамі ўверх, малюнкі змяніліся, і Лель убачыў нібыта паўночнае ззянне: такую ж самую размытую бліскучую штуку ў небе. У цэнтры ззяння прарэзалася дзірка, а ў дзірке паказаліся іншыя людцы, так сама здзіўленыя, якія так сама тыркалі пальцамі. Нехта нават палез праз ззянне. Потым Лелю паказалі іншыя такія ж ззяючыя шукі: яны з’яўляліся, знікалі, пульсавалі і гудзелі, і скуру ад іх калола, як ад вясёлкавай дэкампрэсіі ў пачатку. Толькі тут Лель звярнуў увагу на голас, які гундосіў на фоне: зрэшты, мог і не слухаць. Голас хаця і размаўляў па-людску, лухту нёс горшую за снягурку.
…вынікам няполнага спалучэння, - сказаў голос, - з’явіўся эфект Бішапа.
На выяве чалавек сунуў у ззянне руку, каб памацаць святлівы грыб с іншага боку. Лель ужо зразумеў, што нічога добрага ад гэтага Бішапу чакаць не варта, але ўсё роўна здрагануўся, калі ззянне раптам сплёскнула, і руку чалавека сплёскнула таксама. У бакі паляцела кроў, рот у чалавека разявіўся, потым чалавек паваліўся і забіўся.
…тым не меней вялічэзныя перавагі, - сказаў голас, - што паўлякло неабходнасць…
На выявах зноў з’явіліся людзі, але ўжо не ў рыхманах, а ў белых даспехах. Яны валтузіліся ля ззяючых штук, тыкалі туды металічнымі дубцамі і былі неверагодна сур’ёзныя. Нешта ў іх там вырашалася, чаго Лель не разумеў, таму ён зноў прыслухаўся да голаса.
…будаванне перадатніка, - сказаў голас. - Гэта дазволіць вырашыць праблему спарадычнасці спалучэння, а магчыма - зробіць яго бесперапынным. Апроч відавочных эфектаў праект можа прынесці некалькі пабочных - так, прыкладам, застаецца, адкрытым пытанне пра моўную сферу, так сама як і вобласці, якую большасць даследчыкаў вызначае як ірацыянальную. Тым не меней, небяспека развіцця непажаданых вынікаў зведзена да…
Лель больш не слухаў, бо ўбачыў.
Ззяючая, гіганцкая, яна ўздымалася да нябёсаў, апора існага, аснова ўсяго, цяпер, як яна стаіць, усё будзе, як мае быць, а яна будзе адвеку, нязломная і неверагодная, такая, якой была пры ўвасабленні.
Гэта дакладна каштавала рызыкі. Лель адплюшчыў вочы і зразумеў. што плача.
Што ты бачыў - спытала снягурка. - Ты бачыў перадатнік? Ты бачыш будынак? Ён недзе…
Вежа, - сказаў Лель. - Я бачыў Вежу.
Яму захацелася, каб снягурка не была такой сляпой, каб яна не была нячыстай, каб магла зазнаць ягоную радасць, ягоную пашану. Потым ён успомніў пра злыя снягуркіны планы і здрыгануўся.
Якую яшчэ… - сказала снягурка, а потым твар яе зрабіўся бледны і мёртвы.
Лель, - сказала яна, - колькі стаіць гэтая вашая вежа? Колькі ўжо часу?
Заўсёды, - сказаў Лель. Ён яшчэ туга цяміў пасля выяў, і яму хацелася піць. Снягурка, здаецца, не збіралася кідацца, таму Лель падняўся і зачэрпнуў сабе вады з бачуркі. - Ну, можа не заўсёды, но гэта таму, што ў яе не было ўвасаблення. Гэта даўно было, калі былі людзі дзікія і адно аднаго не разумелі.
Адно аднаго не разумелі, - паўтарыла снягурка.
Атож, - сказаў Лель і пакасіўся на дзверы. З аднаго боку, трэба яшчэ пацягнуць час, з іншага - скажаш ёй, а яна потым напусціць туды Зімовага Паштальёна, і той будзе на вежу кідацца. Здолець не здолее - там поле, якое нікога не пушчае, старыя казалі, што раней нехта спрабаваў прайсці - але раптам парушыць нешта.
Далёка, - сказаў Лель.
Снягурка закрыла твар далонню і пачала церці лоб.
Загрукалі боты, распахнуліся дзверы, запахла снегам. Вярнуўшыся дзед паглядзеў на Леля падазрона.
Больш Лель да вясны снягурку не бачыў.
Не, ну калі шчыра, бычаў, але гэта магло прыблазніцца. А блазнілася Лелю, нібы ўначы снягурка прабралася да яго ў хату і пачала ўпроўваць зноў адвесці ў лес, да нячыстых. Нібы снягурка шаптала нешта пра базу, пра тое, што на базе засталося тое, што снягурке ну вельмі патрэбнае, і што каб яная да гэтага дабралася, тады…
Даклада прыблазнілася, бо, першае, далей снягурка зноў балбытала нейкую бязглуздзіцу пра дэстабілізатары, разрывы і заклятага гэтага Бішапа, якога неабходна падмануць, а другое, не пайшла б снягурка ў хату летняга караля.
Святое месца ж.
Не, да вясны Лель снягурку не бачыў, як піць даць.
Затое ён бачыў шмат чаго іншага.
Пасля таго, як снягурка паказала Лелю Вежу, а ён адмовіўся ўдзельнічаць ў яе д’ябальскіх планах па ўвасабленню Зімовага Паштальёна, яна зрабілася неўважлівая ад смутку - вось тады Лель і паспеў сцягнуць некалькі пакункаў з кругляшамі. Ён хацеў зноў пабачыць пра вежу: ён шмат разважаў пра тое, аб чым казала снягурка, пра базу і пра тое, як яна збірала інфармацыю. Атрымоўвалася, што нячыстыя вырашылі пабудаваць свой каўчэг, каб калі прыйдзе Зімовы Паштальён, было дзе адсідзецца. Лель ведаў пра каўчэг, хіба што ніколі ў яго не верыў. І чаму верыць? Як гэта - кожнай пачвары па пары? Хто ж будзе будаваць такі аграменны карабель, каб туды ўлезлі, прыкладам, каркадзілы ўсіх афарбовак, альбо яшчэ верашчагі - гэтыя самыя верашчагі адна да адной наогул не падобныя. То што ж гэта: цэльны каўчэг вырадкаў? З нячыстымі зразумела, нячыстыя самі напаўзлі, але ж ані каркадзілы, ані верашчагі, ані рагатуны нячыстымі не былі, гэта кожны ведў. Другая разнавіднасць погані.
Адным словам, атрымоўвалася, што нячыстыя вырашылі будаваць свой заклыты каўчэг, а мо ўжо пабудавалі, а пра Вежу ўсё збіралі, каб ведаць ворага ў твар. Каб калі хто з людзей застанецца жывы і вырашыць зноў зрабіць усё, як мае быць, нячыстыя толькі пагледзелі - ага, Вежу будуюць, і тутака ж усё абрушылі.
Валасы ў Леля паўставалі дыбка ад трапіўшых да яго ведаў. Самае жудаснае - казаць анікому было нельга, не зразумеюць. Вясковыя снягурку ўжо амаль за сваю трымалі, як хто і глуміўся, то не сур’ёзна, не напраўду. Ніхто б не паверыў, каб Лель сказаў, якая яна вераломная.
Лель з болем адчуваў крохкасць і ненадзейнасць свайго становішча. Занадта ён малады, не набраўся яшчэ досведу, не ўмее як той дзед Янаш спяваць, каб усё слухалі і верылі. І наступнік Леля будзе гэтак сама блукаць у прыцемках. Калі б магчыма было з ім паразмаўляць, растлумачыць. Вар’яцкая ідэя, канешне, але ж усе гэтыя пераходы духа - рэч ненадзейная. Дух можа і перайдзе, але ж гэта не Леля асабіста будзе дух, а калектыўны. А ці будзе калектыўнаму духу справа да адкрыцяў, якія зрабіў Лель? Невядома.
Варта было ўсё абмеркацаць, а каб абмеркаваць Лель і скраў у снягуркі кругляшы.
Толькі яны апынуліся не пра Вежу. Ну, пра Вежу таксама, але больш пра людзей. Як яны раней жылі, што рабілі, пра што думалі.
Раз пораз Лель не разумеў таго, што бачыць - тады ён пачынаў слухаць голас, там, дзе голас быў. Калі некалі голас казаў добра, доўга, разважаў пра нейкіе глупства, а калі некалі - обвяшчаў у самым пачатку, што зараз будуць паказваць, а потым маўчаў. Звычайна ў такіх выпадках грала музыка.
Па ўсім атрымоўвалася, што жылі раней людзі добра, але няслушна. Добра - таму што ўсё былі сытыя і задаволеныя. Няслушна - таму, што як усё тады было разумна, чаму зараз так: з нячыстымі ў лесе, з вогнішчамі? Не тое каб Лель меў нешта супраць вогнішчаў, цалкам зразумела, што без вогнішчаў аніяк не абыйсціся, але ж гэта бязглуздзіца нейкая, што людзі - нармальныя, разумныя людзі - вымушаныя паліць вогнішчы, а ўсялякія нячыстыя ў сваім лесе без іх абыходзяцца. Атрымоўвалася нейкая лухта: атрымоўвалася, што свет не для людзей, а для нячыстых, і што людзям, каб заставацца жывымі ў гэтым свеце, прыходзілася неяк хітраваць.
Лель шмат думаў пра гэта. Кругляшы ўжо сканчаліся, як сканчалася і зіма - а значыць час у Леля - а адказ усё не знаходзіўся. Лель змарнеў, схудаў, у яго часта балела галава. Звычайна боль пачынаўся з патыліцы, а потым распаўзаўся па скронях. Боль быў сціскаючы, пульсуючы - і чым далей, тым горшы ён рабіўся. Варта было звярнуцца да бабкі Маланні, але ж гэта трэба было ўсё ёй расказваць, а Лель разумеў, што яшэч не час. Дзед Янаш неяк расказаў Лелю, тады яшчэ зусім малому, гішторыю пра трэва з залатымі яблыкамі, паеўшы якіх дзеўка рабілася самая прыгожая ў свеце. Маўляў, кранаць гэтыя яблыкі было найстрога забаронена, але адна дзеўка не стрымалася, бо ўсе ведаюць, што дзеўкам хочацца быць найпрыгажэйшымі, тады і замуж паклікаюць, і малых тапіць не давядзецца. І вось яна нарвала яблыкаў, але сама абажралася, бо дурная была, не здолелела змеркаваць, колькі ёй патрэбна - і давялося ёй падзяліцца з хлопцам, які ёй упадабаўся. Вырашыла, што няхай яны абодва будуць самыя прыгожыя, альбо што - хто баб разбярэ. І вось высветлілася, чаму яблыкі былі забароненыя - апынулася, што ад іх не толькі прыгажосць наставала, але ж і прасвятленне. Толькі хлапец яблык надкусіў, як аткрыліся яму таямніцы сусвету. І ад вялікай мудрасці ён х’ехаў з глузду. Пачаў голы па аколіцы бегаць, нацапіўшы на сорам лісце, а потым дзеўку тую задушыў, а сам на яблыне павесіўся.
Гішторыя была пра тое, што шмат ведаў, дый без падрыхтоўкі - гэта не кожны сцерпіць.
Таму расказваць было нельга - спачатку сам Лель павінны быў зразумець, што да чаго, сабраць веды ў сістэму. За сябе ён баяўся меней - усё не звычайны чалавек.
Так і прайшла зіма.
Заставаліся лічанныя дні, калі снягурка сама адшукала Леля. Проста на вуліцы, калі Лель ішоў да Натуські, ухапіла за рукаў.
Ну, - спытала яна. - Ты вырашыў?
Пра што вырашыў? - запытаў Лель, прыкідваючыся дурнем. Ён цудоўна зразумеў, пра што яна - пра свайго Зімовага Паштальёна, але Лель яшчэ недастаткова разабраўся ў светапарадкаванні, яшчэ не прыдумаў канчаткова план, як назаўсёды пазбавіцца на нячыстых і вярнуць людзям страчаную ўладу над сусветам. Проста зараз адказваць снягурке было няможна: раптам яна б перадала неяк сваім, што яе план не здзейсніўся, і што Лель застаўся непахісны.
Пойдзеш са мной на базу? - спытала снягурка. - У лес?
Ну, - пачаў Лель. Снягурка пагледзела яму ў вочы і сказала.
Ты ведаеш, што з табой зробяць.
Лель выдраў руку з хваткі.
Што зробяць? - спытаў ён, каб пацягнуць час.
Цябе ж на вогнішча, - сказала снягурка, і твар у яе зрабіўся дакладна такі, які быў, калі яе толькі знайшлі - вельмі няпросты твар. Нібыта яна і разумее, што адбываецца, і не хоча ў гэта верыць. Лель раззлаваўся - вось поскудзь. Атрымоўваецца, яна ведала, што ў яго амаль не засталося часу, вось і пад’юджвала. Мярзота.
Канешне на вогнішча, - сказаў ён. - А як, ты думала, зіма сканчаецца? Гэта табе не ў лесе сядзець, вам няхай хоць адвечна маразы будуць, а у нас, у людзей, заведзена, што пасля зімы лета пачынаецца. - Лель адмыслова казаў ехідна, саркастычна нават, і голасу не паніжаў. Снягурка, дурніца, прычапілася да яго на вуліцы, людзі ўжо пачалі падцягвацца, прывабленныя громкая гутаркай. Лель краем вока заўважыў, як расчыніліся аканіцы на чыімсці акне.
А вогнішча навошта? - спытала снягурка, і голас яе быў такі, нібы Лель блазніць, а твар - перакошаны. Зразумела, не чакала, што ён проста і шчыра будзе адказ трымаць. Думала спакусіць напаследак.
А вогнішча, - сказаў Лель, - бо за ўсё трэбы плаціць. Усе пра гэта ведаюць, адвеку так было. А зараз хадзі, - сказаў Лель, - і каб вочы мае цябе не бачылі.
Снягурка тузанулася, яшчэ нешта хацела сказаць, але тут падаспелі прытуліўшыя яе старыя, схапілі яе за рукі і ўвялі, а яна круцілася, азіралася на яго, глядзела, нібы ўпершыню пабачыўшы. Лель адчуў мімалётную пагарду - то та ж, нячыстая, ведай, з кім звязалася.
Паздней Лель часта думаў, навошта снягурка зрабіла тое, што зрабіла. Па ўсім выходзіла, што моцна да яго сэрцам прыкіпела. Лясная, ці якая, але ж дзеўка. У такіе хвіліны Лелю рабілася горка, але ён сціскаў зубы і давіў горач. За ўсё трэба плаціць. Рабі, як мае быць, і будзе, як мае быць. Тое, што лясная пачвара сама яму дапамагла - гэта не таму, што яна такая ўжо добрая, а таму, што так было патрэбна. Богі, мабыць, прыйшлі на дапамогу, падсабілі - ну а снягурка, як і ўсе астатнія, была толькі падыходзячым сродкам, каб праз Леля, стаўленіка багоў на зямлі, данесці вышэйшую волю.
Летнега караля палілі ў веснавое раўнадзенства, каб дзень павярнуўся і пачаў прыбаўляцца. За тыдзень да таго належыла маліцца і пасціцца ў сваім палацы, каб падрыхтавацца. Не забаранялася таксама мець стасункі з блізкімі па гэтым жыцці - бласлаўляць там, развітвацца, каб потым яны неслі святло іншым. Лель занадта доўга думаў, каб моцна стасавацца, толькі і вытрываў, што сваю не-маці, дый Натуську паклікаў - а снягурка ўжо была тут як тут. Нічога не сказала, толькі паклала перад Лелям нізку кругляшоў. Такіх ён яшчэ не бачыў, залёненькія, счырканыя.
Гэта яшчэ што? - спытаў Лель.
Я вярнуся праз тры дні, - сказала снягурка. - Паглядзі, - і адразу ж вымелася.
У Леля закалаціліся рукі так, што ён сам спужаўся.
У яго ўжо скончыліся тыя кругляшы, якія ён скраў раней, і ў яго амаль прайшлі ўжо галаўны боль і дзіўнае снясілнне. А тут вось яно што. Праўду казаў дзед Янаш - шмат ведаў разбэшчвае. Звыкаеш да іх, цяжка адмовіцца ад спакусы.
Вось яно што.
На імгненне ў Леля з’явілася думка, што мабыць гэта зноў выпрабаванне, мабыць яму варта прайсці яго с гонарам і адмовіцца. Але гэта было цалкам немагчыма - мо, толькі, каб Лель быў звычайны чалавек, а не выбраны. А цяпер - адмовіцца ад выпрабавання, хіба і прапанаванага нячыстай, гэта дакладна было няслушна.
Вось чаму Лель смела рвануў плёўку, вылушчвая адразу некалькі кругляшоў. Што бы не хацела паказаць яму снягурка, ён павінны быў гэта ўбачыць. А Натуська пачакае, яе потым паклікаць можна. Лель только запытаў малітвенна, каб сярод выяў хоць на крышачку з’явілся Вежа.
Вежы не было.
А вось Натуську клікаць давялося.
Калі Лель, ашаломлены, знясілены новымі ведамі, зразумеў, нарэшце, што рабіць, ён таксама зразумеў, што яму патрэбная будзе дапамога.
У дзень, калі ноч зраўнялася з днём, Леля вымылі і апранулі ў спецыяльны убор. Ён ужо вырашыў для сябе, але спрачацца не стаў. Якімі б сляпымі яны не былі, колькі б памылак не нарабілі, нельга вось так адразу, рубіць з пляча. То бок, канешене можна, але не зараз.
Сыначка, - правыла старая, якая некалі была ягоная маці, і Лель адчуў укол шкадобы. І пасля ўсяго ўбачачаннага ў яго заставалася шкада да гэтым дурных людзей, пасля ўсяго, што яны ўтварылі, а ён толькі зараз уразумеў. Вось яно як - колькі не бейся, а чалавечую прыроду не вынішчыць.
Ну і добра.
На тым і стаім.
Толькі б Натуська не збаёдалась.
Прыбраны, упрыгожаны, Лель праехаў у вазку па вёсцы. Снег ужо пачаў таяць, колы танулі ў бруднай жыжцы. Лель моўчкі глядзеў на вясковых абноўленным сваім позіркам. Колькі ж убогасці, як усё бязглуздна. Ён нібы ўпершыню бачыў дурасць, галечу. Туляцца, як зверы, па кутах - і даюць звярам волю. Лепшых пасылаюць на вогнішча.
Як ён і сумняваўся да гэтага моманта, то зараз вырашыў канчаткова. Нельга было спадзявацца, што яго наступнік сам дойдзе да ведаў, без снягуркі - а снягурка яго дакладна не дачакаецца, ёй хапіла адной спробы.
Толькі б Натуська…
Леля прывезлі на плошчу. Тут было чысцей - урачытсты дзень, святое месца. Людзі таўпіліся вакол памоста, пахла алеям і дрэвам. Значыцца, ужо памазалі. Гэта слушна. Гэта па правілах. Правілы кепскія, хлуслівыя, но тое, што іх трымаюцца - гэта добра. Значыцца, ёсць яшчэ іскра божая. Значыцца, можна растлумачыць, прымусіць паверыць.
Горка шкадаваў Лель, што не даверыўся нікому раней. Як ён мог не верыць у сваіх людзей, блізкіх сваіх? Чаму лічыў іх горшымі за сябе? Няўжо думаў, што казаць вось так, пасярод рытуала, будзе зручней?
Мужыкі ў спецыяльных масках дапамаглі Лелю сыйсці з вазка. Дзед Янаш закрахтаў, падкульгаў да памоста і сунуў у дровы паходню. Шуганула адразу ж, яскрава. Добры знак, падумаў іншы, стары Лель, які яшчэ памятаў, як гэта - не бачыць і не ведаць. Цяпер самы час ўзыйсці ў вогнішча і ўзнесціся. Можна, канешне, папрасць дапамогі - каб падкінулі мужыкі, ёсць жа адмыслова навучанныя, таму што не кожны можа ступіць у полымя, хоць тройчы летні кароль. Але пачэсней, канешне, самому. Новы Лель, мудры, даведаўшыся, уцяміўшы страшную праўду, ускінуў рукі, заклікая да ўвагі.
Зрабілася ціха, толькі полымя гудзела і трашчалі дровы, прагараючы. Час ад часу каралі нешта казалі перад вогнішчам - і тыда варта было слухаць. Гэта быў адзіны шанец.
Лель прыкрыў вочы і выклікаў пад павекамі самыя яскравыя выявы з пабачаных - сотні, тысяча спаленых, змардаваных, разабраных. Груды чэрапоў. Людзей, мераючых чэрапы лінейкай.
Людзі, - сказаў ён. - Людзі, паслухайце.
Ён захлынуўся ад неспадзяванасці: слоў не хапала. Апусціў рукі, сціснуў кулакі, сабраўся.
Людзі, - сказаў Лель, - паслухайце, людзі, што ж мы гэта робім, га?
Грамада захвалявалася, пачала пераступаць з нагі на нагу. Час ад часу - вельмі рэдка - каралі лякаліся перад вогнішчам. Гэта быў дрэнны знак. Лель ведаў пра гэта, вось чаму ён паспяшаўся працягнуць, растлумачыць, што справа тут не ў баязлівасці - ужо ж не за сябе баязлівасці. Лель баяўся за людей. За людства, такое бездапаможнае перад Зімовым Паштальёнам і ўласнымі памылкамі.
Давай, не цягні, - крыкнуў нехта. - Кідай давай, - гэта ўжо кідальшчыкам, і кідальшчыкі адразу падсунуліся да Леля. Лель адчуў бездапаможнасць. Да як ім…
Людзі, - сказаў ён. - Альбо я не такі, як вы? Яльбо не тут я нарадзіўся? Альбо мая зямная маці не стаіць сярод вас? То завошта мяне забіваць? Завошта мяне паліць? Каму мы прыносім ахвяры?
Вядома каму, - сказаў дзед Янаш. - Багам прыносім. Табе памагчы, ці сам пойдзеш?
А навошта багам такія ахвяры? - не ўціхамірваўся Лель. - Што гэта за багі такія, якім патрэбныя людзі ў ахвяру? Як гэта, яны нас бароняць - а мы самі адно аднаго палім?
У гэты момант Лель адчуў гонар за сваю вёску - добрыя людзі тут жылі. Уважлівыя. З іншымі ніколі б не атрымалася.
І сапраўды, - сказаў нехта, і Лель, не дазваляючы пярэчання, закрычаў, каб і тыя, хто стаяў далей, пачулі:
Я бычыў! Я ведаю і бачыў, як раней жылі людзі! Я ведаю зараз, як атрымалася, што нячыстыя мацнейшыя за нас! Я ведаю! Я ведаю, як усё справіць! Адкрыццё мне было! Няможна больш людзей у ахвяры! Не патрэбна гэта багам!
У зноў паустаўшай цішы рыпанулі па снегу валеначкі Натуські, якая прадзіралася праз натоўп.
Не людзі патрэбныя ў ахвяры! - пракрычаў Лель ва ўсё горла, п’яны ад радасці - зразумелі. Уцямілі. Мудрыя, цудоўныя людзі з мінулага ведалі пра гэта, але і сёняшнія людзі апынуліся не лыкам шытыя - вось, што робіць пераемственнасць пакаленняў.
Толкьі людзям з мінулага скаладней давадзілася, чэрап кожнаму не змераеш. Зараз папрасцей будзе…
Натуська праціснулася ўперад.
…нячыстыя ж не хаваюцца.
Снягурка, са звязанымі за спіной рукамі, без хусткі, с разбітым ротам, стаяла побач з Натуськай, а Натуська моцна трымала вяроўку на шыі нячыстай. Спачатку Лелю падалося, што снягурка голая, потым ён зразумеў, што на ёй вопратка з рыбінай скуры. Ну вось і слушна. Паспела, відаць, на сваю базу - але не да канца паспела.
Вочы ў снягуркі былі шалёныя.
Лель паказаў на яе рукой, але мог гэтага і не рабіць, натоўп ужо зразумеў канчаткова слушнасць ягоных думак. Кідальшчыкі падскочылі да Натуські і ўхапілі яё здабычу. Снягурка тузанулася, абвярнулася, праз плячо утаропілася на Леля. Не закрычала, нічога. Таксама ўсё зразумела - канешне, зразумела, гэта ж яна яму падказала. На што разлічвала толькі незразумела, няўжо, што яе не кране? Што пойдзе ў лесе лавіць нячыстых?
Яно зразумела, але ж потым. Пачынаць варта было з блізкага зла. Паліць, паліць зімовую погань, каб зіма адступіла, каб летнія багі зразумелі, што іх час надыйшоў, што людзі ўжо чыстыя, што можна зварочваць сонейка на цяпло.
Гары ясна, - сказаў Лель, адчуваючы, як на яго навальваецца цяжкая да нудоты стома, якая бывае толькі ад добра зробленнай працы.