Вы не вошли.
Якое цікавае аб'яднанне тэм
Спадарыня, а дазвольце запытаць: гэта план і стратэгія цi пад ціскам абставін і часу? Вынік цудоўны, папросту цікава
Гэта інктобер і мой неверагодна карысны навык хуткага малявання)
…а таксама тры працы
Анон, как круто ты объединяешь темы! И офигенно выразительно получается.
…а таксама тры працы
Ох нян, спадзяюся гэта не назаўсёды і будзе добра як мага хутчэй
Це так чудово
Дзякую, анончыкі
А гэта спешнае сэлфі з пудзілам, бо ябала я маляваць традыцыйнае значэнне expedition
Упершыню за хуй ведае колькі скончыла інктобер. Та-да.
Калі караценечка, першая лінія тёрапіі не спрацавала, а пра тую, якуюбудзем спрабаваць зараз, у інтёрнеце пішуць нядобрае.
Ну, так так так.
Аноне, ти епічний. Обожнюю твій інктобер
1) зза другой лініі тэрапіі котке відовочна кепска, і хутчэй за ўсё будзе горш. А вось што менш верагодна - гэта тое, што яна спрацуе.
2) да мяне дайшло тое, што я не ўразумела, як першы раз глядзела вельмі дзіўныя справы - уіл байерс меў стрэльбу, як трапіў на той юок, і ўмеў ім карыстацца. Мне падабаецца ўяўляць дзесяцігодку! Дванаццацігодку? які адстрэльвае дэмагорганаў і за гэты конт трымаецца ампль месяц. Цікава, ці ён адшукаў кулі на тым баку? Мне падабаецца ўяўляць, як ен правярае, якія з іх гіпатэтычна працоўныя.
Пытанне, якое заўсёды паўстае ў мяне, як я спрабую ў якпсці джанк рыдзінга сёнэн: чаму супраціўнікі галоўнага героч ніколі не выкпрыстоўваюць ПОЎНУЮ МОЦ адразу. Ну тобок з заракі зразумела, ён ёбенькі, атз астатнімі што? Ухты, мне патрэбна хуценька забіць некага, каго я лічу за вусяка, пакажу я яму спачатку ўсе свае навыкі, бо каму яшчэ, астатніх я ўжо заябаў.
Калі так падумаць, антаганісты атрымоўваюцца нейкімі дахуя самотнымі чувакамі.
Другая лінія тэрапіі таксама не спрацавала, але ж пухліна не пабольшылася, таму мы яе працягваем. Гэта калі караценька. Тэхнічна гэта можа быць наогул не лімфома, і тут я згодная з анколагам, і цалкам разумею яго зацікаўленасць, але ж рэзаць котку, каб дазнацца, што гэта адэнакарнцынома і доксірубіцын - які і так ідзе - быў слушны прэпарат, але вылячыць ўсе роўна не атрымаецца, бо метастазы, я адмовілася.
Ненавіджу канчатак года. Ненавіджу ебатню з паларункамі, якія трэба купляць, якія тпэба загадваць, яшчэ і дзень народзінаў як яшчэ адна падстава мяне даебаць - трэба ж адсвяткаваць і альбл заказаць нейкую паябень і потвм дэманстраваць задавальненне, альбо адмовіцца ад паябені і потвм срацца, ненавіджу гэтую хуйню, я стамілася і мне не да яе. Хутчэй бы гэты всраты месяц скончыўся. Ненавіджу губляць грошы і час на паябень, якач патрэбная для сацыяльнага ўзаемадзеяння і больш ні для чаго, я на гэтыя грошы, сукі, на трох працах працую, і так, мне жалка.
1) Па маю сяброўку прыйшлі паразмаўляць, і пакуль што проста не падоўжваюць кантракт - на яе профільнае адзяленне застаецца два лекары, адзін з якіх не трапляе па вене. Сяброўка знікла з радараў на дзень, і гэта было вельмі непрыемна.
Яна кажа, што анікога не заклала, але ж зразумела, што гэта не робіць аніякай розніцы.
То вось недзе праз тыдзень пасля размовы з сяброўкай, тэлефануюць мне кадры, маўляў, а ці хутка на працы будзеце. Тут трэба вам падыйсці нештачкі справіць у кантракце. Нештачкі. Не, па тэлефоне не скажам. Таак, падумала я, і праверыла, ці есць вада і зараднае ў торбе. Пакуль я размаўляла з кадрамі, на тэлефоне з’явіўся прапушчаны ад дырэктара, а потым ад яго ж ліст, з тым жа пытанннем, а ці хутка я буду. Трэба пра нешта пракансультавацца. Набярыце, як будзеце.
Прыгожая жанчына, сказала я, ты не хвалюйся, але калі я вось гэта табе не напішу, а напішу што заўгодна яшчэ, ты май на ўвазе.
Я на месцы, сказала я, дабраўшыся да працы - у чаравіках без шнуркоў, калі ведаеце, пра што я - я да вас падымуся? Не, адказаў дырэктар, мы вас ля кабінета чакаем, і ўжо ля кабінета патлумачыў - ГЭТА Ж МАЯ СВАЯЧКА З ЕБЕНІНАЎШЧЫНЫ, пракансультуйце, калі ласка. Нешта няслушна с жанчынкай. З адной з жанчынак сапраўды няслушна, падумала я, сука, штатнага рэаніматолага завядзі, а потым сваячніц таскай.
Дарэчы, кадры проста налажалі з кантрактам.
Тут можна здзекліва рагатаць над маёй баязлівасцю. Мне дагэтуль баліць недзе ў сярэдзіне і я не ведаю, колькі яшчэ такіх жартачкаў ад жыцця вытрымаю. У сэнсе так, мне б хацелася быць мацнейшай і парагатаць, бо сітуацыя і мая рэакцыя дэбільныя і смешныя, але ж неяк не.
Мне нядобра і нудзіць.
2) Я нарэшце выбіла вакацыю, але ўжо потым уцяміла, што ў мяне на тыя даты працоўная сустрэча, якую я хуй ведае як перанесці. З-за гэтага нудзіць таксама
3) Я зараз жыву ў прыгожай жанчыны, у хаце, на якую грошы давалі яе бацькі, і ў якую апошнія два месяцы наведваецца яе маці, перадасці нейкія перадчкі. Прыгожая жанчына ў шафе, заяц у качке, я ў заёбе. Я проста максімальна далекая ад таго, каб лічыць, што па нашаму жыццю выхад з шафы гарантавана каштуе адносін з роднымі, і задуменна чакаю, як прыйдзецца з’язджаць, і з якой лаянкай гэта будзе. Нудота, як вы разумееце, інтэнсіфайд, каб я была пяшчотная юніца з манхвы гэта было б нават рамантычна, але ж я немаладая і не пяшчотная затурканая цетка, таму ванітую як перабраўшы бомж сярога, аблажу тварам - якім мне яшчэ гандляваць - ад перыаральнага дэрматыту і кепска сплю.
Вось звычайна мне робіцца лепей, як паенчу, а тут нешта ніхуя. Спадзяюся, пазней спрацуе, талерантнасць і ўсе такое.
На гэтай карціне вы маеце пабачыць, як каты з’ёбваюць з сямейнага фота. Недзе на заднім плане грукат ад паваліўшыхся чарапах.
Отредактировано (2024-12-24 20:28:31)
Тут можна здзекліва рагатаць над маёй баязлівасцю. Мне дагэтуль баліць недзе ў сярэдзіне і я не ведаю, колькі яшчэ такіх жартачкаў ад жыцця вытрымаю. У сэнсе так, мне б хацелася быць мацнейшай і парагатаць, бо сітуацыя і мая рэакцыя дэбільныя і смешныя, але ж неяк не.
Мне нядобра і нудзіць.
Анонча, ты не баязлівы, а вядзеш сабе ў адпаведнасці з нашай рэчаіснасцю, нажаль. І наогул, вельмі адважны чалавек, я, мабыць, наогул бы пасля званка з кадраў бегла бы да забора з Літвой з шэстам.
Каб не коткі, я б мо таксама бегла нічога, затое мне заробак менш за іншых затрымалі, ужо карысць.
З наступіўшым.
Учора я злавіла цудоўнае адчуванне, якога ў мяне не было гадамі - нібы жыццё маё робіцца прыгодай. План на бліжэйшы год - утрымаць яго.
з новым, анон! хай шчасціць
Дзякую, анончыку
Жадаю табе утрымаць і прымножыць гэта адчуванне, яно неверагодна выдатна і вельмі дапамагае жыць.
З новым добрым годам цябе і тваіх катоў! :snow: (Прабач, калі што не так, мне дапамагаў автопереводчик, гад такі)
І цябе с надышоўшым, анон