Холиварофорум

Не все, что говорят на Холиварке — правда!

Вы не вошли.

#126 2024-01-05 13:12:10

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Пра такі сабе я лекар.

Даражэнькі дзённік, за сённяшні прыём мае прызначэнні былі:
- адмяніць лекі, якія пацыентка прымала апошнія дзесяць год
- купіць падлетку бутэльку для вады (падлетак зараз жа пачаў ныць маці пра ну пойдзем ну купім ну мы паспяваем)
- купіць маці падлетка бутэльку для вады і ляльку-антыстрэс у фікспрайсе

Я не ўпэўненая, але мне здаецца ж абяцалі нешта іншае, як вучылі на маю сённяшнюю спецыялізацыю. Нешта там было пра інсулін і ўратаванне жыцця - здаецца, я не толькі не ўратавала, але ж і скараціла жыццё падлетку, як ён не супакоіцца, а маці не паспее ў фікспрайс перад самалётам.

Отредактировано (2024-01-05 14:19:25)

#127 2024-02-26 21:12:24

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Дабрадзнь, паненкі, дабрадзень, панове.

1) Надоечы бачыла гіляў - упершыню ў жыцці я бачыла іх не на малюнках, і бачыла я іх з балкону кватэры прыгожай жанчыны, з якой мы паспелі з’ехацца тэхнічна два разы: спачатку ў мяне, зараз вось у яе.

Гілі калі што давалі калектыўных піздоў каўкам, замест таго каб прыгожанька сядзець на галінках і ласавацца чым яны там могуць ласавацца ў лютым у горадзе на ясені.

То вось, мы з’ехаліся. Было так: спачатку да мяне разам са сваім катом прыехала прыгожая жанчына, бо як раз па такіх прыгожых жанчын-дурнічак пачалі зноў хадзіць разумныя добрыя людзі і вытлумачваць ім іхнюю дурасць. Планавалася, што ў мэтах размінуцца з разумнвмі людзьмі мы прабудзем у мяне як мага далей, але, дзякуй богу, уладкаванне дабрабыту горада ўнесла свае карэктывы.
Халоў, сказаў нам першы анел, тут вось у нас капрэмонт, вось ранкам заўтра і пачнем (і пачалі, што характэрна).
Другі анел з брыгадай пачаў штробіць сцены і адхуярваць балконы, трэцяга, які хуярыць у аоду зорку палынь і пакідае дом без магчымасці нармалева пасраць і памыцца, мы не дачакаліся. Мы, уласна, і другога дачакаліся не цалкам, бо ен згадзіўся пачакаць тыдзень, як мы звалім. Адзінокі наш не разбураны балкон застаўся тырчэць апошнім зубам у роце дэментнай бабкі, абакружаны руінамі і вокнамі, забітымі лістамі  профнасцілу - гэткі маленечкі засіаўшыся кавалак пасярод апакаліпсісу, але вось і мы з’ехалі, і ўсе скончылася - пачаўся час плачу, і смутку, і енчання ў цемры, пасля якога застануцца цішыня і чаканне суда.

Я калі што літаральна пра цемру і лісты прлфнасцілу, зусім яны там ебануліся.

2) Я стамілася а) працаваць у дзве змены, б) баяцца. Вы калісьці думаді пра тое, як стамляе баяцца? То вось дахуя стамляе.

Атупленне мае дасягнула ўзроўню, на якім я пачынаю чытаць манхву - то вось сення і яна не прынесла мне супакою. Галоўнаяігераіня манхвы памірала, як:
- пройдзе больш за хвіліну на вуліцы узімку
- пройдзе больш за хвіліну
- павыдзірае тры лісціны з градак
- гэтая нямоглая якмсці херам змудрылася параніцца, як лупцавала другую нямоглую прутком
- пры гэтым ей зразумела усе навокал распавядалі, якая яна моцная і з таго дзівіліся, і толькі я ахуевала.

…так, добра, гэта ўзровень, на якім я зайздрошчу намалеваным людзям.

Ну, з іншага боку ў мяне вось сухотаў няма, я спадзяюся.

У такім рытме працаваць мне засталося нешта па травень, жыць - невядома, пажадайце трымацца.

3) жывельны мір адрэагаваў на змену месца жыхарства сваеасабліва: кот абасцаў крэсла  ды насраў у чарапах, адна з чарапах пачала паміраць.
Недзе нехта мне нагадаў, што гэтым годам будзе ўсе, што некалі мяне зламала: пакуль засталася памерлая хатняя жывела і моцна захварэўшыя родныя. Спадзяюся, што а) гадальшчык быў лайно б) абыйдземся жывеламі таксама захварэўшымі і не прадзяўбу гэтым разам. Кот да лекара ўжо скатаўся, чакаем аналізы, чарапаха запісана. Нешта будзе, усякім разам можна пашукаць асобную ад прыгожай жанчыны кватэру ды зменьшыць канцэнтрацыю катоў.

#128 2024-03-06 15:53:00

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

1) Стома мая дасягнула той кропкі, дзе я пачынаю пракрасцінацыю ды сабатаж: вось гэтае ўсё з нельга спазніцца туды, куды не спяшаўся.

Надоеы, дарэчы, чарговым разам спазнілася на працу ды была аблаяна пацыенткай, якая сказала ў выніку, што яна адмаўляецца ад агляду і больш не прыйдзе.

Жарт у тым (апроч таго, што зразумела спазняцца на працу не варта, і канешне, незадаволенасць яе мела легальную падставу), што пацыентка мне неверагодна не падабаецца, рэкамендацыі не выконвае, затрымлівае прыем і наогул інфармацыю пра тое, што мне не прыйдзецца чуць пра яе погляд на свет ні сення ні ніколі я ўспрыняла з палёгкай.

Вось дарэчы і падстава для сабатажу - так, я шмат працую, але больш за ўсё мяне стамляе тое, што мне не падабаецца; а мне не падабаецца. Мне не да спадобы аніводная з маіх прац, мне не да спадобы перспектывы - прычым і лепшыя з іх на думку астатніх асабліва мне не да спадобы. Я зноў як тая жабка тузаюся і тузаюся, бо так слушна, і роспачна чакаю, як усе гэта скончыцца. Мне не да спадобы, мне не цікава, мне не хочацца нічога, што мне прапануюць - ні благога ні добрага.

Калі буддзе было так як мне - лайно вашая нірвана.

2) Калі б магчыма было вярнуцца ў нейкі момант, я б абрала той, дзе я ўжо разасралася з роднымі пасля камінаута, з’ехала на здым, а былая яшчэ да мяне не прыехала. Было б цудоўна застацца ў амаль пустой кватэры, адной, без нікога і нічога, і адказваць толькі за сябе - і шмат чаго ў такім выпадку я б рабіла інакш.
Напэўна мне проста цяжкавата з кімсьці зноў жыць, ці ў мяне пазбягаючы тып прыхільнасці ці яшчэ якая трасца, але вось як было б цудоўна.

3) Не здзейсніўся - чакана - адзіны праект, які быў мне цікавы, але на якм я згадзілася з рыпеннем, бо не лезе. Ну, не лезе ды не лезе, не будзе табе праекта, бо тк.

4) Ізноў жа надоечы ледзь не памерла пасля размовы з ашуканцамі. Зараз у іх, карацей, новая такая фішка: спачатку табе піша нібыта твой кіраўнік, маўляў, а ці звязвалася з табой К.Д. Бэшная? А то у нас новы куратар, прагледжваў калектыў і вось да табе пытанні; а ўжо потым тэлефануе чалавек, які пазначаецца як К.Д. і пачынае вымагаць грошы. Там яшчэ псеўдакіраўніцтва абавязова цікавіцца, ці не ведаеш, што магло зацікавіць - вядома, каб чалавек потым нікому не расказваў,  ну й ды зліваюць верагодна.
Не мею аніякай думкі на той конт, адказала я, упэўненая, што гэта сапраўды кіраўніцтва - і пацыентке распавяла, што нешта ў кабінеце холадна; сапраўды было холадна, але ж трэсла мяне не зза гэтага.
Ад інфаркту мяне ўратавалі дзве рэчы: па-першае, у махляроў сувязь была лайно і я паспела зразумець, што тэлефануюць праз тэлегу, а сапраўднвёыя так, калі што, не робяць, другое, у адным з чатаў пра нешта гэткае пісалі.

Калі што я вось зараз пішу і сэрца неяк нядобра адчуваецца. Хто б ведаў, якая я, як вызначылася, баязлівіца.

5) Заябала.

#129 2024-04-18 13:19:33

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

1) Мару аб наркозе.
Ніклолі не спала так добра, як ў наркозе, калі ўжух і нібы на горцы скатваешся, і цемна і больш нічога.
Магчыма мае навязлівыя думкі пра памерці б хутчэй - стома і жаданне выспацца.

2) Што я ведала пра творчы затык дасення? Здаецца нічога я не ведала, з таго мы робім выснову, што мяне чакае яшчэ зашмат цікавага і нечаканага ў жыцці і шмат якія совы апынуцца не тым, чым падаваліся.

3) Дарэчы.
У мяне есць спіс разнастайнага джанк-рыдзінга, які я чытаю як мне кепска. Ен мяне супакойвае, бо ен тупы і з хэпіэндам, ці вельмі просты і прадказальны. То вось учора я наноў прачла адну з гэтых гішторый і раптоўна зразумела, што аніякага хэпіэнда не здарылася, галоўны герой на самой справе праябаўся і памер кепскай смерцю.

Пампампампам.

Як я хачу наркоз, хто б ведаў.

#130 2024-05-29 23:13:49

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Божухна, родненькі, дай мне храбрасці. Дпражэнькі мой божухга, чаму так ліха, хуева я б нават сказала.
Адна з маіх румінацый гучыць наступным чынам: як я памру ніхто не засумуе і асабліва я. Сваеасабліва яна ідзе проста следам за той, якая пра хачу памерці. Божухна, я думала і пра тое, што хпчу выклікаць нечую рэакцыю, і пра тое, што дзіця па трахчастнаму аналізу патрабуе ўвагі, але ж усе гэта лайно, і я проста хачу памерці і жадаю, каб ніхто не сумаваў. Каб не коткі, той ябала я гэта ўсе.
Колькі можна, сур’езна. Заябала.

#131 2024-05-30 00:13:19

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Трымайся, даражэнькі анончык. Абдымаю

#132 2024-07-28 23:09:17

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

лёд 4.1

Скрытый текст

Отредактировано (2024-07-29 00:47:36)

#133 2024-07-29 12:13:04

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Анончику, ты лучше вспомни, что мы тебя читаем и не хотим, чтобы ты про себя плохо думал. Держись, как сказал другой анон  :happycrazy:

Отредактировано (2024-07-29 12:31:10)

#134 2024-07-29 13:15:23

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Дзякую, анончык, я норм.)

#135 2024-07-30 17:07:11

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

1) Я да вас па рэкамендацыі, сказала пацыентка, і добра, што я толькі пачала ўдзячна і ветліва ўсміхацца, бо дадала яна пра я веру, што вы той самы лекар, не старой школы, і зразумееце, што ў мяне псіхасаматыка - а ўсмешка, якая пераўтвараецца ў выскал выглядае горш, калі адразу была шырэйшая.

У выніку нястрымнага гандлю ебалам кантынгент, які да мяне звяртаецца, апынуўся большай часткай менавіта тым, ад якога я да таго шмат гадоў адкарасквалася. Я не хачу сказаць, што гэта дрэнныя людзі, але ж хачу свае 100 еўра за гадзіну размоваў і псіхіятрычныя вакацыі на 56 дзен.

2) Не спала нейкую колькасць начэй. У сэнсе спала, але ж па дзве гадзіны. Такое.

3) Мне вас параілі, сказала мне пацыентка 2, я б нават сказала пацыентка ў квадраце, як вельмі добрага лекара. Бля, падумала я і мела рацыю.
У мяне тыраідыт Хашымота, паведаміла мне п2, і я прымаю свіны Т3, бо леватыраксін не пазбаўляў мяне на скаргі: нешта расла вага, нешта мне было няемка. Так, пацвердзіў цукар у аналізах, ей няемка, я адказваю.
У мяне няма павышанага цукру, сказала п2, перапыняючы мае вартыя жалю спробы нешта там піцюкнуць.

Але ж і свіны т3 я час ад часу не прымаю, заўважыла п2, і яе агульная млявасць і характэрны для дэкампенсацыі гіпатэрыоза выраз твару і хуткасць гаворкі зрабіліся крыху меней таямнічыя.
То вас клапоціць вага, запытала я, упаўшы ў роспач.
На вагу мне ўсе роўна, ганарліва адказала п2, ЯКАЯ, НАГАДАЮ, АДМОВІЛАСЯ ПРЫМАЦЬ ЛЕКІ БО ЯНЫ НЕ ДАПАМАГАЛІ СКІНУЦЬ ВАГУ, ЭНЦЭФАЛПАТЫЯ ШТО ТЫ РОБІШ ХОПІЦЬ.
Але, сказала яна, мяне клапоцяць высокія АТ-ТПО, а вось вы кажаце, што яны ні на што не ўплываюць, а як жа энцэфалапатыя?

Я ведаю цудоўна, што лямант мой цікавы і зразумелы толькі мне, але ж дарагі дзеннік, калі я неяк яшчэ далезу да нэйрасетак, трэба зрабіць промт на сумесь гуся с а хто гэта зрабіў і зацікаўленнага дзікапрыё, чыю ўвагу вы нарэшце атрымалі.

Не, АТ-ТПО ні на што не ўплываюць. Нядрэнна было б, сказала я, хаця свіны т3 прымаць без перапанку.

Ну зразумела, сказала п2, і бачна было, што ей сапраўды ў жыцці ўсе зразумела пра гэтых псеўда дактароў.

4) Апошнім разам на мяне за спробу паразмаўляць пра цукар пацыенткі ў кантэксце скарг нараўлі і распавялі, што мне варта б павучыцца паводзінам з кліентамі, па рёкамендацыях яны ці не. Смак жарта ў тым, што равучая цетка, здаецца, была як раз па рэкамендацыі, крыху менш відавочны - але ж больш смешны момант - быў у тым, што яна адмовілася працягваць кансультацыю і разаў з дзесяць паўтарыла, што нягледзячы на гэта яе аплоціць, здаецца, каб уразіць мяне прыкладам таго, Як Мае Рабіць Ветлівы Чалавек.
Курва ты, думала я з пяшчотаю, ківаючы ў такт, ты страхавая. Каму ты піздзіш і галоўнае навошта.

Няма адказу.

#136 2024-09-28 13:54:14

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

У старэйшай коткі рак вантробаў.

#137 2024-09-28 18:04:26

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Сочувствую, анончик( надеюсь все будет хорошо

#138 2024-09-28 21:42:15

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Співчуваю тобі і киці! :sadcat:

#139 2024-09-29 16:59:01

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Дзякую, аноны.

#140 2024-10-03 13:21:03

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Пакуль мы чакаем запісу да анколага, а ен толькі на суботу, я раскажу - зразумела выдуманую - гішторыю, якая добра дапамагла мне ў свой час, і ўспамін пра якую дапамагае мне трымацца, калі ўсе ідзе па шмоне.

То вось шмат гадоў таму ў мяне ўсе пайшло па шмоне. Я захварэла, у мяне памерла жывела, на маю галіну медыцыны звярнула ўвагу міністэрства магіі і мэтанакірована прыйшло яе развальваць, мы бясконца сраліся з былой і на выхадзе разыйшліся, да таго ж высветлілася, што яна змяняла мне ўвесь час, шта мы былі разам, і - вось гэта была проста вішанка на торце з лайна - маніла мне пра грошы.
У сэнсе, напрыклад, яна хацела ровар - окей, мы з сямейнага бюджэту купляем ровар. Праходзіць час, я заўважаю, што на ровары яна не ездзіць, пытаюся, а чаго - і высвятляецца, што ровар скралі (не).
Гэта само па сабе было нейкім маразмам, але дабіла мяне камуналка - па дамоўленасці камуналку яна плаціла са сваей карткі. Я са сваей, адпаведна, купляла прадукты, пераводзіла ей, і гэтае ўсе, у сэнсе нібыта раўнаважны ўклад. Нешта год да таго, як мы разыйшліся, нам прыйшоў ліст пра тое, што доўг па камуналке нешта ля дзвухсот баксаў, і што гэй, чакайце прыставаў. Бля, сказала я, якая дупа, патрэбна тэлефанаваць і высвятляць…яна тады казала, што сама дойдзе і вытлумачыць, што там за памылка адбылася, ну і відавочна нешта вытлумачыла, бо прыставы не прыйшлі (так, гэта мой асабісты дзеннік, гішторыі выдуманыя, і як мне дрэнна на душы, я збіраюся лайніцца на былую).
То вось як мы разыйшліся, але я яшчэ не з’ехала, відавочна было, што бюджэт мы дзелім, то й камуналку таксама. А ў яе якраз не было грошай, то я кажу, а колькі перавесці. І яна называе суму, у тры разы большую за звычайную. Я кажу, маўляў, што за хуйня, можа памылка, лезу аплочваць са сваей карткі… і бачу задоўжанасць памерам у сваю зарплату.

А кватэра - здым. То бок, зваліць не аплаціўшы - блядства. Гэта, а таксама разваленая праца, сам пераезд, таблеткі і псіхатэрапеўт, калі караценька, скончылася тым, што апроч разбітага сэрца і пахеранай кар’еры я засталася яшчэ і з пустымі кішэнямі (а яшчэ без менструацыі, але вось гэта мяне не вельмі засмучала).

Гэта быў пралог.

Сама гішторыя выглядае наступным чынам: ва ўмовах паўнюткай дупы я вырашыла шукаць гузік. У сэнсе ў гаротнай маей хворай галаве засталася адзіная думка - што вось я старая і страшная (і так, былая мне пра гэта растлумачыла. Я, асцярожна кажучы, не падарунак, і асабліва не была падарункам тады, але ж яна таксама зажгла на ўсе грошы - літаральна), мне ад гэтага дрэнна, і мне неабходна знайсці сабе кагосьці НЕАДКЛАДНА.
Таму я сядзела на нейкіх сайтах, у праграмах і гэтае ўсе.
Есць такі від махлярства ў праграмах - калі махляры (звычайна аднекуль з Афрыкі) састройваюць з сабе звычайна амерыканскіх вайсковых, а потым разводзяць наіўных цетак на грошы. Сярод лесбіянак такое таксама ёсць, і я на такіх таксама трапіла: у мяне было дзве штукі. Дзякуй божухна, мне было не настолькі кепска, каб павесціся, але я вырашыла карыстаць іх, як бесплатную псіхатэрапію, пакуль мова не зойдзе пра грошы, і нешта месяц мела перапіску на дрэннай ангельскай, у якой вывальвала свае боль і роспач на людзін, якія па доўгу працы не маглі саскачыць і вымушаныя былі імітаваць заклапочанасць. Не, не сорамна.
То вось адзін скончыўся даволі хутка, паспрабаваў стрэсці грошай і кінуў мяне ў бан. А вось другі (насамрэч, я лічу, што другія - відавочна было, што піша не адзін чалавек) праз некаторы час майго енчання і ляманту напісаў мне нешта пра ябаць, якая срака, трымайся, я веру, што ты выкараскаешся і ўсе ў цябе будзе добра, ты не вінаватая і гэта ўсе пачварна, хай Алах дапаможа табе.

У сэнсе, кожны раз, яе мне падаецца, што свет - дрэннае месца, я ўяўлчю сабе гурт арабаў, якія чытаюць пра неверагодныя прыгоды лекаркі лесбіянкі з бульбалэнда, ахуеваюць і зычаць ёй добрага, і мне робіцца лепей. Дай ім божанька здароў’я, яны здолелі там, дзе псіхатэрапеўтка - не.

Добрая навіна - на антыбіётыках, у сэнсе якіх я неяк сумнявалася, калі шчыра, котке зрабілася лепей: ей і бвло не тое каб відавочна дрэнна, але ж яна няемка горбіла спіну, падціскала бакі і ванітавала часцей за звычайнае - а зараз нічога гэткага не робіць. Ніколі б не паверыла, што буду спадзявацца на крыптагенны абсцэс, але вось мы тут.

#141 2024-10-05 18:25:02

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Добрая навіна - пункцыя інфарматыўная і котку не патрэбна рэзаць.
Дрэнная навіна - пункцыя інфарматыўная і котку няма сэнсу рэзаць.
Ну то бок як, інфарматыўная - мы не ведаем, якая менавіта гэта лімфома, і якія шанцы на тое, што яна адкажа на хіміятэрапію, бо мы ў ябаным бульбалэндзе’24, вось чаму. Тэхнічна, можна разрэзаць котку, зрабіць эксцызію лімфавузла і паслаць у маскву - і гэта не дасць нам ніхуя, бо не тое каб у нас быў вялікі выбар лекаў для хіміятэрапіі для котак.

Тэхнічна, варыянта ў мяне тры:
- нічога не рабіць, пачакаць, пакуль будзе дрэнна, ды усыпіць. Гугл кажа, што гэта ад трох да дванадцаці тыдняў.
- пачынаць хіміятэрапію, якая - калі спрацуе - падоўжыцца чатыры месяца і працягам якой котке будзе, ну, як на хіміі, і пасля якой мы атрымаем у добрым раскладзе год
- пачакаць, пакуль будзе дрэнна, і пачаць хіміятэрапію.

Пакуль што я запісала яе на хіміятэрапію праз два тыдні - відавочна, што калі пачынаць, то раней. Калі за два тыдні пачне паміраць - буду глядзець.

Мы с прыгожай жанчынай планавале вакацыі, яна іх так чакала. Я адчуваю сабе махляркай, але не магу проста забіць. На котку сыдуць усе адкладзеныя на впкацыі грошы і уласна часу таксама не будзе. Мы нават купілі новыя купальнікі і яна шукала краявіды, якія мы будзем глядзець, і гэта ўсе мяне дабівае.

#142 2024-10-05 18:59:32

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Анон пишет:

ўяўлчю сабе гурт арабаў, якія чытаюць пра неверагодныя прыгоды лекаркі лесбіянкі з бульбалэнда

Це неймовірна історія, хоч кіно знімай... була б, якби її причина не була такою сумною. Ти чудово пишеш, завжди читаю тебе з задоволенням.

Анон пишет:

На котку сыдуць усе адкладзеныя на впкацыі грошы і уласна часу таксама не будзе.

:sadcat: Бажаю, щоб все вирішилося для вас і киці якнайменш болісно.

Отредактировано (2024-10-05 19:01:02)

#143 2024-10-05 21:26:52

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Дзякую, анончык, нешта будзем. Тут такі, ціведаеш, выбар без выбара.

#144 2024-10-05 22:09:27

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Анон пишет:

Тут такі, ціведаеш, выбар без выбара

Розумію((

#145 2024-10-14 12:22:14

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Коцічка перыжыла першую хімію, ура. Казалі, яна будзе самая цяжкая. Яе крыху загойдвала, і я калі што збіралася панікаваць, бо праз катэтар у лапцы нічога не йшло, а ў ветэрынацы не бралі трубку, але потым я ўзгадала, як рабіць кропельніцы падскурна і котке палепшала.
Мы малайцы.

#146 2024-10-14 12:41:34

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

І так, хімію мы пачалі раней, чым збіраліся - і я не пайшла ў паход, у які збіралася два месяцы. З іншага богу - магчыма мне было туды не патрэбна, яшчэ ўвалілася б у неман: шанцуе мне апошнім часам не тое каб добра.
Прыкладам у мяне вось толькі зажыла - болей ці меней - рука, на якую я павалілася, зачапіўшыся ў цемры за будаўнічыя расцяжкі. Рука зрабіла яблысь, натуральна склаўшыся у няслушны бок на слушны поўны згіб. Дзякуй божухна за гіпермабільныя суставы: звязкі надарваліся, але ж вытрымалі, і вось ўжо рука амаль у парадку, але ж грошай я на бальнічным згубіла дахуя. Да таго ж ідзе па шмоне праект, на які я бухнула апошні год: першае, гэта зноў грошы, якія былі хай і невялікія, але ж дазволілі мне адкласці на вакацыі, якіх не будзе (а коткіна хімія ў добрым раскладзе плануецца тышчы на паўтары); другое - закрыццё атрымоўваецца трасца якое мутнае, і наколькі я разумею, у лепшым чыне мне давядзецца дапрацоўваць яшчэ да жніўня але ж без аплаты, у горшым - я магу ўляцець на бабкі. У сераду пайду да кіраўніцтва, будзем размаўляць, як яны гэта бачаць - не, зразумела я магу паслаць усіх у шмоню, але гэта рэпутацыйныя страты.


Цяжка, цяжка, неяк трэба зрабіць добра.

Гэта была пяціхвілінка енчання, пераключайцеся.

#147 2024-10-18 00:52:18

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

IMG-4083.jpg

Якое жыцце, такі інктобер

#148 2024-10-21 21:57:47

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

IMG-4151.jpg

#149 2024-10-22 21:35:29

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

IMG-4157.jpg

#150 2024-10-23 18:56:36

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

B110592-A-30-BE-42-E3-8-FF7-4-D9131-E95-ECC.jpg

Подвал форума

Основано на FluxBB, с модификациями Visman
Доработано специально для Холиварофорума