Вы не вошли.
Працягваю імітаваць працу - кіраўніцтва ў адказ імітуе, што плоціць.
Я, сказала мне выдуманая прыгожая кабета, вырашыла комплекса даследаваць сваю шчытавідку. Бо ў мяне надта валасы лезуць.
Кабета трохі, на мой погляд, пераробленая, але ж прыгожая: худая, с вуснамі, у дарагім строі. У такіх альбо анемія, альбо не ядуць нічога, альбо анемія з-за таго, што не ядуць нічога.
Вось, сказала мне прыгожая кабета, і выклала на стол узд, даследавала. Ва ўзд рускай па беламу напісана пра паталогіі няма - а гэта, треба адзначыць, трэба яшчэ змогчы, каб нічога не знайшлі, да чаго даябацца.
Мне не плоцяць авансу, мне трэба аплочваць навучанне, я з жахам чакаю, як у мяне ляснецца правая ніжняя шасцёрка, і на некалькі імгненняў я з усяго моцу пазайздройсціла кабеце - яе строю, грошам на бессэнсоўныя даследванні і таму, што нехта гэтыя грошы дае.
У аналізах у кабеты жалеза і ферытын натуральна ў нулях, гемаглабіну таксама ў ёй засталася незашмат. У кабеты адэнаміёз, кожную менструацыю яна губляе прытомнасць з-за болю і кравастраты. Яна не хоча піць гарманальныя, але ж - парадаксальна - можа ў яе ўсё ж нешта з гармонамі? Вось, і зноў падсунула мне ўзд. Не, кажу, усё яшчэ не з імі. І яшчэ разам распавяла пра бяспечнаць кок.
Разумееце, сказала кабета і заплакала, у нас у сям'і...тактактак, сказала я, чакаючы. У нас у сям'і мой партнёр, ён старэйшы за мяне, і нічым не балее, вельмі крэпкі. То вось ён супраць таблетак, разумееце? Лічыць, трэба здаровым пітаннем неяк...
Заўваг і пытанняў мяне збольшага тры:
1) Дзякуй вялікі, божухна, за дэманстрацыю, і так, хуй з ім з кабеціным пінжаком - ахуенны пінжак, але ж я альбо сама куплю, альбо нахуй яго, разам з партнёрамі, якія лічаць. Але можна мне напрыклад аванс мой, га? Неяк выразнее было б.
2) Якога хуя яны да мяне ходзяць, пры чым тут я наогул.
3) Ябаць тое жыццё.
Былая супрацоўніца вунь піша, як ёй пашчасціла, кантракт прадлілі, гэтым разам без КДБ, не засталася без працы. Трэба ўважаць на абставіны.
Шасцёрка, міленькая, нам бы неяк пратрымацца.
Отредактировано (2023-11-08 19:11:41)
лёд 2.2
лёд 3.1
Інтэрмедыя пра супрацьляжанне
Калі мае коткі толькі пачалі паводзіць сябе кепска і крыўдзіць старэйшую, я замовіла ім паліц, і часткова прыладзіла паліцы да сцяны. На маю думку старэйшая котка павінна была атрымаць месца, на якім магла б бяспечна сядзець, глядзець з пагардай на астатніх і адчуваць сябе зноў галоўнай у хаце.
Старэйшая котка спалохалася паліц, ёй было залішне высока і наогул нікуды яна не палезла. Падіца адышла малодшаму кату, ён на яе/з яе бадзёра скакаў і ўсё было адносна спакойна, таму я плюнула. Мэта дасягнута, вертыкальная прастора арганізавана, а хто ёй карыстаецца - самі хай разбіраюцца.
...то вось старэйшая котка вырашыла, што час настаў.
З-за халадоў я пераехала разам з чарапаха і ў цяплейшы пакой, той, які з паліцамі. З тэрарыума да паліц ужо не надта высока скакаць, і старэйшая котка ўначы лезе на паліцу. На паліцы яна пачынае апантана драць кавралін, якім паліца выслана, бо чаму б і не, вось чаму. Ад гукаў дранага кавраліна абуджаецца малодшы кот, залазіць на тэрарыума і з паўгадзіны глядзіць асуджальна; старэйшая котка ў гэты час дзярэ кавралін і арэ на яго. Праз паўгадзіны малодшы кот не вытрымлівае, скоча на паліцу і яны пачынаюць піздзілава. Піздзілава бязкроўнае, поўсць не лятае, яны проста выпіхваюць адно аднаго. У выніку піздзілава адна ці абедзве каціныя тушкі грукаюцца аб падлогу і тыгыдыкаюць пад сафу, засаромленыя. Калі ляскаюцца абодва, з пад сафы яны пачынаюць адно на аднаго раўсці, вызначаючы, хто вінаваты, што абодва ёбнуліся.
Я нагадваю пра ўначы.
Штош, я выцягнула з загашніку яшчэ адну паліцу, якая мацуецца на акно як гамак і па чарзе пападмоджвала ў гамак котак, маўляў, глядзіце, ну, колькі вам вертыкальнай прасторы, месца ўсім хопіць, ну?
Ну, зараз ідуць бойкі і за гамак таксама, ну.
З іншага боку, яны яго хаця б не ігнораць, бо было б крыўдна.
Далі дазвол на працу адной з маіх патэнцыяльных падпрацовак! З аднаго боку - мне туды вельмі хацелася, з іншага боку - я ўжо распланавала наступны месяц, сыходзячы з таго, што яе не будзе, і яшчэ адна падпрацоўка можа быць цяжкаватая.
Я зноў упісалася ў сумніўны праект: апошнім разам гэта сканчалася прыемліва, адным разам - нават добра, но тут нешта не ўпэўненая. З іншага боку - абяцаюць абяцанкі, з трэцяга - менавіта абяцаюць, а час і моц я марную рэальныя.
Калі не здохну за снежань - буду малайчына.
Далі дазвол на працу адной з маіх патэнцыяльных падпрацовак!
Бажаю тобі все вивезти! Привіт котам і коткам, вони смішні й милі)
Отредактировано (2023-11-27 15:20:37)
Аднойчы адзін далёка не юны і наогул не разумны лекар не разлічыў сваі сілы і згадзіўся ўдзельнічаць у праекце, на якім прапануецца дапамагаць людзям скідаць вагу. Лекару гэта было не тое каб цікава, да таго праект пакуль што патрабуе зашмат намаганняў і часу, а ці будуць з яго грошы - цалкам незразумела, але ж наш лекар - а мы памятаем, што ён не вельмі разумны - палічыў, што ну а што рабіць, пакуль парселтанг вывучыцца і пакуль падпрацоўцы, якую лекар марыў потым зрабіць хаця часова асноўным месцам працы, бо цяперашняе асноўнае месца працы ебанулася, дадуць ліцэнзію, то трэба ж неяк нешта.
Па-першае, падпрацоўцы далі ліцэнзію на два месяцы раней, чым не вельмі разумны лекар разлічваў. Па-другое, горад лекара занесла снегам ушчэнт, таму піздаваць па усім горадзе даводзіцца праз сумёты (і не, машыны ў лекара зразумела няма). Па-трэцяе, сёння на запісі лекару адметна хацелася сказаць, што ягоны сакрэт стройнасці - праца ў дзве змены. Праца ў дзве змены: знаходка сучаснай дыеталогіі! Праца ў дзве змены: Жэрці Няма Калі!
*прыемная музыка, камера буйным планам паказвае шчаслівую сям'ю*
Отредактировано (2023-12-04 18:17:24)
Бажаю тобі все вивезти! Привіт котам і коткам, вони смішні й милі)
Дзякуй, анон)
Інтэрмедыя пра цяжка.
Цяжка, цяжка знайсці фільм жахаў, які б не быў адначасова нудны і выклікаючы спачуванне да адмоўных персанажаў, але я здолела: вітайце, Ведзьма: рэінкарнацыя ці Самыя Ўсратыя Вакацыі Ў Бабулі Ў Ебенях У Тваім Жыцці (Якое На Шчасце Будзе Нядоўгае).
Сачыце за рукамі: вельмі непрыемная, але гэтак, звычайна непрыемная сям'я, у якой дзве дачкі: адна прыёмная, а другая надта хворая, едзе ў вёску да бабулі па матчынай лініі, каб знайсці лекі для хворай дачкі. Назва фільму не пакідае прастору для фантазіі і зразумела, што там будуць ведзьмы і што лекі будуць вядзьмарскія.
Што робіць фільм адметным: звычайна ў фільмах такога кшталту ёсць восьгэтапаварот. То бок: вось у нас ёсць відавочная кандыдатка на ролю вядзьмаркі - уласна бабка - але на самой справе гэта павінна быць не яна. Хто ж будзе таямнічым злом у гэтым фільме? Магчыма маці? Ці служанка, якая баіць казкі? Гэта быў сапраўдны выклік маім дэдуктыўным здольнасцям, бо я сапраўды добра ведаю - як мне здавалася - гэты сюжэт, і нехта са спамянутых дзвух павінны быў праштрафіцца.
Бабка між тым свінаёбіла ўжо другую гадзіну. Я паспела зварыць сочыва, прыбрацца і зрабіць манікюр, яна - нараўсці на старэйшую дачку (тую, што не родная), прымусіць яе да цяжкай фізічнай працы, заперці яе ў склепе - двойчы - зрабіць кругавае падцягванне твару сабе і хіджаму малодшай дзяўчынке (той, якая хворая). А, і яшчэ забіць садоўніка, таму што нехуй, вось чаму.
Уласна кажучы, апроч садоўніка - такія сабе вакацыі, нічога надзвычайнага, калі я была ва ўзросце той дзяўчынкі, мне даводзілася ў бабулі спачатку палоць шэсць сотак ябучых кратавін і мурашнікаў, каб потым паісці абіраць каларадскага жука з яшчэ шасці сотак бульбы ў полі, і каб хаця хто пусціў мяне ў склеп, то не ж, ідзі нахуй, скончыла з бульбай - вунь яшчэ за плотам ёсць што папраполваць. І хоць што кажыце, а як параўноўваць хіджаму і ўрынатэрапію, якой у тыя часы захаплялася ў тым ліку мая бабуля - то адно лайно.
Але так, усялякімі спосабамі нам дэманстравалі, што бабка - сапраўднае зло, і што нечага тут думаць.
Кажучы шчыра, я нават была заінтрыгаваная: сур'ёзна? Пойдзем супраць правілаў і зробім злой вядзьмаркай бабку, на якую першую і падумаеш?
Карацей! Гэта выдатна. Злымі вядзьмаркамі былі:
- уласна бабка
- маці дзяўчын
- забіты садоўнік
- служанка, якая баяла казкі
- ЯБУЧАЯ ВЁСКА УСЯ ЦАЛКАМ
- яшчэ адна памерлая бабка
- здаецца малодшая дачка, якая хворая
То бок, з тых хто трапіў у кадр, на гэтым свяце жыцця трохі адметна выглядалі:
- старэйшая дачка (на месцы якой я б патрабавала вярнуць мяне ў інтэрнат, але ўпс, глядзі пра НЯДОЎГАЕ)
- бацька
- лекар
- два мянты. Пра іх, што характэрна, не ўпэўненая, бо яны здаецца з той жа вёскі.
...
Ахуенны фільм, у маім асабістым рэйтынге ён займае ганаровае трэццяе месца, адразу пасля фільма пра духа трансвестыту, які намагаўся ўратаваць цяжарную дзяўчыну ад ёбнутай сям'і і таго, у якім у ролі ДЭМАНІЧНАГА АРТЭФАКТУ выступала флісавая коўдрачка з Алі. Калі параўноўваць з разрэкламаванай vvitch - то хаця не нудны.
фільма пра духа трансвестыту, які намагаўся ўратаваць цяжарную дзяўчыну ад ёбнутай сям'і і таго, у якім у ролі ДЭМАНІЧНАГА АРТЭФАКТУ выступала флісавая коўдрачка з Алі
Анончику, а як ці фільми називаються? Тепер я теж хочу їх подивитися
Першае нейкі іспанскі хорар, другое - здаецца скандынаўскі, але каб я добра памятавала назвы, то жыццё маё было б значна лепшае) таму - выбачай.
Ад гукаў дранага кавраліна абуджаецца малодшы кот, залазіць на тэрарыума і з паўгадзіны глядзіць асуджальна; старэйшая котка ў гэты час дзярэ кавралін і арэ на яго.
Твои котики что-то с чем-то! Как они подняли мне настроение сейчас! Ты потрясно про них пишешь!
Бабка між тым свінаёбіла ўжо другую гадзіну.
...И не только про котиков
Красамоунасць тваёй мовы ураджае.
Злымі вядзьмаркамі былі:
...
- забіты садоўнік
каб я добра памятавала назвы, то жыццё маё было б значна лепшае
Та ж біда, аноне
Твои котики что-то с чем-то! Как они подняли мне настроение сейчас! Ты потрясно про них пишешь!
Дзякуй, анон)
Інтэрмедыя пра мне зноў не падабаецца мая праца.
Мне наогул не падабаюцца людзі, як на тое пайшло, бо ў большасці выпадкаў, як іншым вакол мяне цікава і весела - мне не, з чаго магчыма зрабіць выснову: ці то мяне і акружаюць даўбаёбы, ці то я - цантральны.
І так, я буду пляваць жоўцю, бо дзе яшчэ гэта рабіць, я зараз на працы амаль увесь час, што не сплю, а на пацыентаў - нават як яны доўбні - жоўцю пляваць па-першае недэанталагічна, па-другое, непрадуктыўна, і па-трэцяе - мае гішторыя прыдуманыя.
То вось, першае, што трэба усвядоміць у гэтай выдуманай гішторыі - цяжарным можна антыбіётыкі. Не ўсе, у залежнасці ад трыместру і па паказаннях - але апошні пункт працуе так сама як і ў не цяжарных.
Другое: асноўную складанасць у назначэнні антыбіётыкаў цяжарным складае немагчымасць як мае быць іх даследваць: ты не можаш зрабіць рэнтген, таму што БОЖУХНА МОЙ, РЭНТГЕН (на самой справе небяспечнасць, асабліва як гаворка не ідзе пра непасрэдна жывот і як ідзе пра належачыя сродкі бяспекі, моцна перабольшана), ты не можаш зрабіць ўзд тых жа лёгкіх, бо ты ў ябаным бульбалэндзе, вось чаму (і з той жа нагоды ў цябе няма ні тых самых сродкаў бяспекі, ні рэнтгенолага, які ўмее імі карыстацца), аналізы крыві паказваюць цяжарнасць, цяжарныя іх губляюць/не здаюць/псуюць рэзультаты, бо хочуць як мага больш сядзець на бальнічным - і не тое, каб я іх асуджала, улічваючы, што працоўнае заканадаўства не працавала яшчэ да абвешчаная, што "инагда не да законав".
То бок замест нуднай рутыннай працы кожным разам атрымоўваецца нейкая шалёнае бляцтва з сацыяльнымі рытуаламі, магу лі я, лайно лі я, магнолія і іншым цемрамяшалтствам.
Гэта быў пралог.
Гішторыя: да мяне дайшла цяжарная пацыента калегі. Пацыента на бальнічным ужо тыдзень, калега - таксама недзе падзелася. Смешная частка гішторыі: калега - маё кіраўніцтва, якое рэгулярна ябе мяне за тэрміны непрацаздольнасці. Калі што - тыдзень на прастуду гэта вось і хопіць, больш працягваць нельга, ці толькі як змяняць дыягназ.
І вось справа ў тым, што тут магчыма другі варыянт: здаецца, у цяжарнай хварабіт. Аналізы яна не здала, а не, здала, але не прынесла, але не, дома нікога няма, хто можа сфоткаць, і вось яна ўжо ледзь не плачч, таму што вядома - гэта ж я грач-забойца, і хачу яе гаротную слаць на працу "недолечившись". Тое што ў мяне няма крыштальнага шару, а рэнтген я ёй не магу зрабіць бо глядзі вышэй чаму, гэта похуй+паябаць.
А ў яе пагроза ж, і наогул усё дрэнна, і ўсё баліць, і...
Я, зразумела, неаб'екіыўная, і як мага здагадацца такія дзяўчыны мне не падабаюцца, але ж справы такія:
- у нас ёсць цяжарная
- у цяжарнай пагроза выкідышу
- у цяжарнай падазрэнне на цяжкае захворванне бактэрыальнага генезу, якое лечыцца - тада! - антыбіётыкамі, і якое можа сапсаваць працяг цяжарносці
- як мае быць даследаваць цяжарную я не магу, бо глядзі вышэй
- антыбіётыкі цяжарным можна і менавіта ў такіх выпадках згодна нашым пратаколам - патрэбна. То бок, як я стаўлю менавіта гэты дыягназ, я абавязаная назначыць антыбіётыкі.
Чаго ты нудзіш, спытаецеся вы. Зразумела ўжо, ну.
Ну.
Ну мне тэлефануе тая самая калега, якая, падкрэслю, кіраўніцтва, і кажа, што:
- больнічны трэба працягваць - ну ок, тут згодная, я ж і працягнула
- антыбіётыкі гэтай цяжарная нельга, бо ў яе ж пагроза - эээээ
- таму назнач ёй хуеварын мясцова, у ім ёсць антыбіётык, які пранікае ў сістэмны краваток, і менавіта вось гэты антыбіётык цяжарным нельга, і ў кожным выпадку як толькі магчыма ва ўсялякім пратаколу раіцца замяніць яго на нешта іншае, нават як гаворка ідзе пра мясцовае ўжыванне.
....
Як мяне заябала, як мяне марозіць. А ведаеце, што самае цудоўнае? Як я адмоўлюся назначаць цяжарнай гэтае лайно замест нормальнага прэпарата - яна піша скаргу, і мяне сажруць, бо законы не працуюць, і як гэта я цяжарнай - з пагрозай! - назначыла антыбіётыкі. Пратакол? Які пратакол. Як я не назначаю антыбіётыкі і яна ловіць ускладненне - мяне сажруць. Як яна ловіць ускладненне ад мясцовага лайна - мяне сажруць.
Хачу зволіцца больш за звычайнае, заябалі.
P.S. Калі што дабілася ад цяжарнай аналізаў, лайно не выпісала, калегу-кіраўніцтва папярэдзіла, назіраем.
Заябалі.
Отредактировано (2023-12-10 14:50:06)
З надышоўшым, аноны. Калі караценька:
1) я не памерла
2) мы з прыгожай жанчынай і яе катом жывем разам, але ж як звычайна: хочаш рассмяшыць божухну, распавядзі пра планы, таму жывем мы на маім здыме, з’ехаліся адным днем, і ў сувязі з тым, што прыгожая жанчына яшчэ большая дурнічка за мяне, а па месцы прапісцы яе лягчэй будзе знайсці цудоўным, разумным людзям, якія зноў пайшлі шукаць дурнічак і зычыць ім добрага
3) мы хацелі сямейную фатасэсію, але спачатку адна з чарапах наябнулася з грукатам з тумбачцы з ялінкай, а потым коткі пабіліся на прыгожай жанчыне
4) прыгожая жанчына падаравала мне каляндар з босхам, бо, сумніўна сказала яна, здаецца будзе актуальна
5) з новым годам
падаравала мне каляндар з босхам, бо, сумніўна сказала яна, здаецца будзе актуальна
калі ласка, няхай яна адменіць гэта вядзьмарства, бо ўжо ня можу :newyear:
На жаль, за вядзьмарства ў нас адказваю я, і не, я яшчэ не сапраўдны вядзьмар, а толькі вучуся)
Пратакол? Які пратакол. Як я не назначаю антыбіётыкі і яна ловіць ускладненне - мяне сажруць. Як яна ловіць ускладненне ад мясцовага лайна - мяне сажруць.
Ебаааааать...
Оч сочувствую, анон.
Апд: слушай, если ты столичный беларус, то может быть встретимся? Например, ненадолго в кавярне за кубачкам кавы и пироженкой, двумя ононимными пакетиками)
В общем, если эта идея тебе не оч, ну... наверное, просто удоли ету запись. Всё будет понятно и избежим неловких отписок.
Отредактировано (2024-01-01 15:09:49)
Не, анон, ніякай няёмкасці, але ж я магчыма барвдаты мужык з вінсконсіна і ўсе мае гішторыі выдуманыя - вось хай так і застаецца.
Хороший анон, я потихоньку читаю про тебя и твои докторские приключения, и про котиков, и мне хочется тебе пожелать удачи. Поздравляю с новым годом. Я немножко внезапно, но искренне. Желаю хороших выходных! :yolka:
Отредактировано (2024-01-01 21:46:57)
Дзякуй, анон)
Штош, бородатый мужик из висконсина моё предложение остаётся в силе, если что в будущем)