Вы не вошли.
Я вывалакла з балкону стары латок і пастаівіла яго, каб зменьшыць канкурэнцы за сральныя яміны. Я вывалакла з кладоўцы кардонную скрынку для ката, каб ён ўразумеў, як я яго кахаю, і перестаў прыкідвацца альфа-самцом. Зараз я пайду кропаць у котку кроплі і адначасова змяньшаць у ёй узровень стрэсу, а ў сябе - узровень гемаглабіну, бо яна моцная, як мядзведзь
огнище! Перечитываю последнее и ржу гиеной . Хотя сама ситуэйшн конечно отдельный писос.
Но чувство юмора и стиль изложения у тебя офигенные, анон.
И вот, кстати, чувствуется, что ты сразу на мове шпаришь, без переводчика. И она внутри тебя живёт.
Я сначала не понял каты, решил, что это у тебя случилась крипи-встреча на трамвайной остановке. Потом начал вдуплять. Потом ты сам написал.
Твоя старшая кошечка просто уввввв! Какие педагогические таланты в ней таятся! Как она беглому сиамцу все растолковала, божечки :D
А сколько ей лет? Ты писал, что много...
Крч, держись, дружище, добра!
падпішуся на блог, таму што вучу беларускую. Трымайся, анон, здароўя катам
Дзякуй, анончыкі, за пажаданні і ўвагу, але трэба ўдакладніць, што беларуская ў мяне - лайно, і час ад часу мне даводзіцца карыстацца перекладчыкам.
Але ж, узіраючы на тое, што цякучы год абвешчаны не толькі годам міра і стварэння (і між іншым вось гэта я гугліў), але ж і годам рускай мовы - штош, гэты анон ніколі не быў добрым ваяром і змагаўся, як мог, таму трасянка. Ну і зноў жа - лямант і енчанне, і бюракратыя ў пекле на беларускай больш смешная.
Так, і котке - дзесяць год)
І, уласна, інтэрмедыя пра змаганне, я б нават казала - змагарства.
Зразумела, у рэальнасці нічога гэткага не адбывалася, бо адбывацца не магло.
Дык вось, у двадцатым годзе анон быў дурнічка, і паверыў гнюсным фэйкам, сфабрыкаваным у польшчы. Даверу да фэйкаў добра так паспрыяў дзень вырабаў, на якім анон неспадзявана бёг паласу перашкод, і потым дзяжурства пад Акрэсціна з аглядам выходзячых. На шчасце, большая частка маіх сяброў таксама выявіліся дурнічкамі, бо сяброў у мяне не зашмат, было б кепска якіхсьці пазбавіцца. Ну і вось сёння адзін з сяброў патэлефанаваў, што ідзе ў КДБ.
У КДБ з сябра хацелі данатаў у суме сума ягонага данату "тэрарыстычнай арганізацыі" х30. А вадой, запыталася я, вадой, у якой яны капыты мылі, яны гандляваць збіраюцца? І, уласна, таргетолаг у іх - лайнішча, дзе лайкі, дзе падпіска.
Сука, КДБ на данэйшне, як добра, што гішторыі мае несапраўдныя.
Справа у наступным:
- па-першае, у мяне няма грошаў данаціць
- па-другое, у мяне вось зусім няма грошаў, каб з'ехаць, і няма моцу, каб спланаваць ад'езд без грошаў. Моцу няма настолькі, што спачатку я ляжаў і чакаў, ці то выйдзе сябра з КДБ, а потым проста ляжаў, і вось зараз толькі падняўся.
- па-трэцяе, гэта, як магчыма зразумець у краіне, дзе "інагда не да законав" - ніхуішча не выбар. То бок грошы мне імаверна патрэбны будуць І на данат, І на з'ехаць...калі, зразумела, мяжу не закроюць для тых, з каго цягнуць грошы.
І вось пакуль я ляжала і думала пра не хачу жыць - а гэта мая найбольш частая думка-паразыт - я зразумела, што дзесьці глыбока ў душэ заўсёды лічыла, што неяк, некалі, але ж ўсё ў мяне будзе добра. Так, магчыма - гарантавана - не адразу - але ж будзе. Неяк яно ўладкуецца.
І вось зараз, здаецца, мне трэба неяк уцяміць, што не, не ўладкуецца, што далей будзе толькі горш, і што трэба ад гэтага неяк танчыць.
Цяжкавата.
Отредактировано (2023-02-10 01:45:07)
14.
15.
Інтэрмедыя пра грошаў няма.
Здаецца, мне патрэбная аватарка - але ж нажаль гутарка пойдзе не пра самцэсучную мангу, якая, па чутках, яшчэ выходзіць, а пра гаротнае мае становішча - ізноў. Да таго ж не, не патрэбная мне аватарка, я тут дзе нізде сямёніла, навошта губляць інтрыгу.
Што з грашыма ў мяне такое сабе, здаецца, ужо зразумела - я не скажу, што гэта самы дрэнны момант у маім жыцці, бо, напрыклад, я зараз магу час ад часу сустрэцца з сябрамі, і калі маім коткам не стае на ветэрынара - маім коткам стае на ветерынара, і ежа ёсць і мне і коткам, і вось за хату я заплачу ў гэтым месяцы, і вось за праэкт мгне дзякуй божухна крыху падкінулі, і нават больш, чым я разлічвала, але ж з-за неспадзяванай безпрацоўнасці справы мае значна горш, чым я разлічвала, і будуць горш яшчэ не меньш за два месяцы, бо страхавая паслала кліентаў у іншыя ўстановы, і хзараз мне зноў іх адтуль пераманьваць.
А людзі тут збіраюцца ў зімовы паход.
Божухна, як я хачу ў зімовы паход. Але ж у мяне анічога: ні тэрмы, ні абутку, ні іншага. І з маіх нешматлікіх сяброў ніхто гэткім не займаеццца, той пазычыць няма ў каго. Пакупаць добрае па-першае неверагодна дорага, па-другое - а куды яно мне потым. Але ж можна было б нешта знайсці у сэкандзе, нешта на жданах, нешта ў пракаце...і вось тут мы вяртаемся да грошаў няма. Калі я зараз вазьму сраку ў кулак, то неяк мы са звярынцам, спадзяюся, дажывем на нармальнага заробку. Калі зараз прасру грошы - то ў мяне зусім нічога не застанецца на непрадбачаныя сітуацыі, а яны, як магчыма зразумець, не тое каб немагчымыя.
...ну вось сама сабе ўсё і растлумачыла, што я магу сказаць. Сядзі на дупе роўна.
16
Інтэрмедыя пра нарэшце ўсё зразумела
Час ад часу я намагаюся зачыніць гештальты, незачыненыя ў юнацтве - час ад часу гэта датычыцца нейкіх кніг, фільмаў і мангі, пра якія я ўпэўнена хлусіла, што так, зразумела чытала/глядзела - але ж анічога падобнага, бо, курва, на які чорт мне гэта было рабіць, яны ўсе аднолькавыя, а сюжэтаў нарэшце дзве штукі ў свеце.
Як магчыма здагадацца, у юнацтве я была не вельмі прыемны суразмоўнік.
Дык вось, час ішоў, гештальты ябалі мне галаву, як яны, уласна, звычайна і робяць, таму вось, напрыклад, я ўжо два месяцы як ведаю, што меўна ўвазе мой апошні хлопец, калі казаў пра лямпачкі з бабамі ў трыгане.
Выдатныя лямпачкі, і малёўка таксама выдатная, між іншым.
Гэта ўсё быў пралог, уласна гішторыя: я адначасова чытаю бастарда пра Дарка Шнайдэра ды Няёмкае мінулае пра як мы трапілі ў гэткую сраку, і ўсё мацнее асэнсоўваю, што апынулася ў сраным гераічным фэнтэзі.
Курва маці.
Са смешнага: даволі смешна чытаць, як Эпле піша пра неабходнасць асэнсоўвання і прыняцця савецкай эпохі, і што вось, маўляў, час прыйшоў - што мне застаецца сказаць, час сапраўды прыйшоў, як здолелі - гэтак асэнсавалі. Не меней смешна - трэба было б страшна, але ж гэта занадта недарэчна, няма моцу палохацца - як жывучыя у Расеі ў тым ліку анончыкі распавядаюць, як дзяржаўная прапаганда лайно і не працуе. Гы.
Пачвара з лайна і палак, стапашчная і лаяй падымаецца ўсё вышэй. Яна ўсратая, яна ганебная, ад яе проста на вачах адвалтваюцца шматы і ябошаць па галовах тых дурней, якія яе заклікалі, але ж як яна нават здохне - пізда як ляснецца. Старая магія працуе дрэнна - яна заўсёды працуе дрэнна.
Каб некалькі разбавіць пафас: старэйшая котка спала сёння у начы на сваім месцы - то бок на мне - і нават праспявала мне песеньку. Кот-альфа-кошык паводзіў сябе як добры кошык і таксама спаў побач, а я ляжала і сна не было ў маіх вачах, бо я чакала, як яны паб'юцца у мяне на галаве.
Пранесла.
17.
Інтэрмедыя пра ну ёбана
Я правяла некаторы рытуал і, здаецца, прыцягнула дадому мярцвяка.
Не тое, каб я яго заклікала, і не тое, каб ён быў мне на штосьці патрэбны - не кажучы ўжо пра недаспадобы. Лежачы ўчора ўначы і разважаючы, як ад яго пазбавіцца, я ўспамінала ўсе гэтыя цудоўныя гішторыі, маўляў, да цябе прыходзіць мярцвяк і папярэджвае цябе аб нечым непрыемным. Ніколі гэта не падавался мне добрай ідэяй: першае, складана ўявіць сябе нешта непрыемней, другое - не тое каб яно выглядала надзейная крыніцай інфармацыі.
Я да таго што магчыма ён з лепшых пачуццёў прыцягнуўся і сёння ўжо - дай божухна - зваліў, але ж, чувак, нічога мне ад цябе не патрэбна, да сябе я нікога не заклікала, хадзі, куды ішоў.
Смешная частка, што мярцвяк відавочна прыцягнуўся ад пахавання, якое было зусім не часткай уласна рытуялу, а проста трапілася па дарозе, і што мне, жаль ушанаваць.
Дрэнная частка гішторыі, што звычайнае мае месца моцу больш такім ніхуішча не з'яўляецца, і лепей мне туды больш не цягацца, можа толькі пашкандыбаць, але ніяк не па справах - а ўважаючы на мярцвяка нахуй тыя шкандыбоўкі.
Отредактировано (2023-02-21 02:25:00)
Ого.
А как это выражается? А коты как реагируют?
Ну як, як нябожчык: пахне, шапаціць, адчуваецца ў памяшканні)
Каты ніяк, гэта быў дабразылчівы мярцвяк, але ж трэба адзначыць, што дзень Сеня быў гэткі піздзень, што я адчулася крыху жонкай гг могілкаў дамашніх жывёл - і з тым жа прыкладна поспехам і гэтак прыкладна асэнсована мяне здаецца папярэджвалі.
Адно, нікога закопваць не стала, а мо і варта было.
Отредактировано (2023-02-21 21:58:15)
18.
Інтэрмедыя пра даражэнькая светабудова - і трэба адзначыць, на беларускай гэта гучыць яшчэ больш усрата.
Першае, я іду ў зімовы паход. Не тое, каб гэта здавалася мне добрай ідэяй, але ж якога хуя. Я надбала трэкінгавыя чаравікі ў сэкандзе за сорак пять рублёў, я надбала куртку і порткі па рубелю, бо дзякуй жданам за рэшткі магіі, я навата надбала тэрму - і гэта была самая каштоўная мая купля, калі на тое пайшло. То бок, у бюджэт я так сабе ўлезла.
...ну як улезла, хярова.
У чым справа: я ў душы не ябу, ці будзе ў мяне хоць калі яшчэ магчымасць на зімовы паход, ці наогул на якуюсьці цікавую актыўнасць - нешта большае за дзесяць гадоў, пакуль я будавала, выбачай божухна, адносіны, я паступова губляла сацыяльныя сувязі, і скончылася ўсё надта дрэнна. Зараз усё ў момант можа сконцычча яшчэ горш, таму што бульбалэнд'23, вось чаму.
Пры думках аб тым, што ну што ты, ну пабудзь ціха, пакуль уладкуецца, А ВОСЬ ПОТЫМ - мяне натуральна пачынае ванітаваць.
То вось другое - рамантызм, які мяне ахапіў, рэч добрая, як ты англіцкі лорд. У іншых выпадках сканчаецца ён крыўднай рэчаіснасцю і нешта неяк трэба меньш жэрці. І вось іду я ўчора на працу з тымі самымі думкамі пра меньш і пра жэрці і пра як сукенку хочацца, а трэба нейкія прыстойныя чаравікі, бо трэкінгавыя - гэта зразўмела цудоўна, але ж вось на здымкі ў іх не пойдзеш, а боты ў мяне адны, і ім паціху надыходзіць пізда, і як я ненавіджу вось гэтую ўсю паяботу, і як я ніколі, здаецца, не зараблю на сваёй працы - і тут мне пішуць пра гэй, анончык, а ці не хочаш папрацаваць за грошы цікавы праект, які з аднаго боку мае адносіны да тваёй працы, а з іншага - дазваляе цябе паспрабаваць новае? І мы казалі пра грошы?
Грошы, дарэчы, не тое каб вялікія, але ж наколькі своечасова! Вось так, мабыць, і пачынаюць верыць у трансферынг. Больш за тое, кіраўніца сама прапанавала перадаплату, не чакаючы, пакуль я буду сумна аб ёй пытацца.
Тут вось што трэба адзначыць: а) мне сапраўды былі патрэбныя гэтыя грошы, б) гэта сапраўды незашкварны праект - бо надоечы я адмовілася ад зашкварнага, в) да мяне звярнуліся з падкатам маўляў "тут казалі, што вы добры спецыяліст". Гэты анон, калі што, сапраўды добры спецыяліст - не лепшы сярод усіх, алеж добры. Мяне вельмі бесіць неабходнасць удзельнічаць у гандлю яблом у тым ліку таму, што гэта - асобны навык, які ніяк не указвае на маю годнасць, як спецыяліста, і відавочна, што ў гандлі яблом я не лепшая. У тым сэнсе, што я ўсё адно гэта раблю, бо а як яшчэ, але ж атрымоўваецца ў мяне горш, чым я б хацела, і горш, чым у тых, з кім я сябе параўноўваю. А спецыяліст менавіта ў спецыяльнасці я па ранейшаму лепшы за іх - і зразумела, што гэта дадае мне атруты.
Я да таго, што як лёгка купіць мяне добрым словам ...ну і грашыма. І цікавай працай.
Вой і заябусь я ў сакавіку.
Караценькая інтэрмедыя пра сымбалізм.
Пакуль расстойваецца хлеб пачала глядзець фільм, які абяцаўся жахлівым: нешта там пра галоўную гераіню, бацькі якой былі кульцісты, і якая шукае таямніцу свайго народжання. На трэцяй хвіліне нас паказалі немаўля, якое захіснута ў фланэлевую коўдрачку з чэрапамі з алі, і на шыі ў якога крыж святога Олафа, ён жа воўчы крыж - дзеля тых, хто не ў тэме, патлумачу, што ніякіх адносін да сатанізму ён на самой справе не мае.
Гаўнары былі бацькі галоўнай гераіні, таямніца высветлена, разыходзімся.
UPD Першае, там сапраўды гаўнары. Другое, яны ведаюць, што гэта воўчы крыж. Вось так даражэнькая светабудова ізноў напамятавала мне не спяшацца з вывадамі)
Отредактировано (2023-03-02 19:34:32)
Ітэрмедыя пра вабныя прапановы.
На сённяшні дзень у мяне дзве афіцыйныя працы, адна не зусім афіцыйная падпрацоўка - то бок, я пра яе лічыла, што яна афіцыйная, а потым вызначылася, што працадаўца вырашыў зэканоміцць, - адна афіцыйная падпрацоўка у статусе афармлення, і вось новы праект, які зусім не афіцыйны, але дужа цікавы.
То вось учора мне напісалі з прапановай яшчэ адной працы.
Каб узяць гэтую працу мне трэба адмовіцца ад адной з падпрацовак. І верагодна ад той, кая не зусім афіцыйная - але ж яна прыносіць невялічкія, але грошы, а тут невядома, колькі і калі, пакуль яно аформіцца, таму звваніць і удакладняць я не дужа хацела. Сёння сабралася - і анончыккі, родныя, якія вабныя прапановы яны мне зычаць. Не па грошах, пра гроша будзем размаўляць у аўторак, але ж у іх ёсць абсталяванне, і ў іх ёсць цікавыя мне кейсы, і працаваць зычаць менавіта па спецыяльнасці, а не вось гэта вось лайно, якім я займаюся большую частку часу на афіцыйнай працы і не зусім афіцыйгай падпрацоўцы, і наогул гучыць яно як мара.
АЛе ж гэта гемар і ад грошаў адмаўляцца.
Але ж абсталяванне і не згублю навык.
ААА.
Мая мінулая казала, што я працаголік, і гэта не было кампліментам. Наогул, мне часта гэта кажуць - вось мая жанчына зараз мне гэтага не кажа, і гэта адеа з прычын, па якіх яна мне падабаецца. А я не, мне проста падабаецца мая праца, і пры гэтым я разумею, што за яе не плоцяць: каб займацца менавіта працай працай трэба ісці ў дзржаўныя ўстановы - і бачыць божухна, я даволі там пратрымалася - а як ісці да частнікаў за больш прымальнымі ўмовамі, то працаваць прыйдзецца таксама з умовамі. Як ёсць, так ёсць. Таму, каб адначасова не з'ехаць з глузду, не згубіць навыкі і хаця б штосьці зарабіць. тыя з нас, хто не мае партнёра айцішніка, заўсёды сумяшчалі, то вось і я - сумяшчаю, але ж зараз у мяне моцнае пачуцце, што я блазан на канаце, які жанглюе запаленымі булавамі. І канат таксама ў агне. І ўсё гарыць, і я ў пекле.
Але ж якая вабная прапанова! І якраз тое, што я хацела! І абсталяванне!
Трэба, адным словам, схадзіць на сумоўе, а там паглядзім.
немаўля, якое захіснута ў фланэлевую коўдрачку з чэрапамі з алі,
отличный зачин для шикарного хоррора бытовуха!ау) мы родили дитя дьявола, лежит в пледике с али
Анон, а ты правда купил куртку и штаны за рубль?! Зимнюю куртку и штаны?!
я надбала куртку і порткі па рубелю
/нищеёб взволнованно ждёт подробностей/
АЛе ж гэта гемар і ад грошаў адмаўляцца.
Не понял, чего отказываться? Ты имеешь ввиду, отказ от подработочки, которая неофициальная и мелкая?
Я полагаю так: если новый проект по деньгам выходит больше и еще плюс условия и оборудования, то надо брать. . Если уже на 200 руб больше, уже хлеб! И пицца
/нищеёб взволнованно ждёт подробностей/
Так! Прычым наш арганізоўца сказаў, што гэта добрая куртка, нават з мембранаю.
На развалах на жданах прадаюць гарналыжную вопратку, адзінка за рубль. Адно, калі ты таксама менскі, развалы з'ехалі туды, дзе раней гандлявалі курамі.
Трэба разумець, што гэта менавіта развалы - трэба будзе пакапацца, і ніякіх прымерак нават на кардонцы, і гэта будзе менавіта гарналыжнае, але ж куртку я надбаў настолькі выдатную, што планую насіць яе проста так.
Анон пишет:АЛе ж гэта гемар і ад грошаў адмаўляцца.
Не понял, чего отказываться? Ты имеешь ввиду, отказ от подработочки, которая неофициальная и мелкая?
Я полагаю так: если новый проект по деньгам выходит больше и еще плюс условия и оборудования, то надо брать. . Если уже на 200 руб больше, уже хлеб! И пицца
Так, ад той падпрацоўкі, але ж яна не зусім неафіцыяльная, там складана. Ад чагосьці адмаўляцца прыйдзецца, мне не лезе ў дазволеныя часы працы.
Па грошам а) не факт, што будзе больш, бо такая ж падпрацоўка, адно што больш па спецыяльнасці, б) будзе не меньш за месяц, калі ад старой падпрацоўкі прыйдзецца адмоіцца - і ад невялічкіх, але грашэй - а з новай яшчэ нічога не будзе.
Але ж прапанова настолькі больш цікавая і перспектыўная - у тэорыі і ў будучыні - чым тое, чым я займаюся зараз, што варта хаця б глянуць, згодная.
(і ты, анончык, аптыміст, ахаха, на 200 рублеў больш ХАЦЯ Б, у медыцыне, у сінявокай, гы.)
Отредактировано (2023-03-03 16:21:34)
Анон, калі гэта не сакрэт, а якая ў цябе спецыяльнасць?
Анон, калі гэта не сакрэт, а якая ў цябе спецыяльнасць?
Тры гады таму я б пажартавала пра ўжо інфекцыяніст, але ж зараз, нажаль, жарт страціў актуальнасць. Не ў сэнсе нажаль, што ковід страціў актуальнасць, а што жарт быў добры.
Не, анон, гэта дэананімізацыя, дый увогуле - гішторыі мае прыдуманыя, і я, магчыма, барадаты мужык з каліфорніі.
Разумею, спадзяюся, я цябе гэтым пытаннем не злякнуў (звычайная цікавасць, нічога такога)!
19.