Холиварофорум

Не все, что говорят на Холиварке — правда!

Вы не вошли.

Объявление

Холиварка празднует День Чтеца!
Ознакомиться с праздничными чтениями можно в соответствующем разделе

#1 2024-01-06 20:58:18

Анон

Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Усім прывет, вырашыла паспрабаваць фіксаваць тут сваю трэцюю спробу вывучыць французскую мову (трэці падыход да снарада, як я гэта называю), і, магчыма, розныя не звязаныя з французскай рэчы, калі добра пойдзе. Але ніякай працы, адное хобі!

Я беларускі анон, на халіварцы два гады з хвастом. Была на дайры, але адтуль сышла амаль у нікуды. Усё ж такі не хапае чагосьці кшталту дайра)

Ведаю беларускую, рускую, англійскую, польскую, разумею украінскую. Каментарам буду радая :)

Отредактировано (2024-01-06 21:14:53)

#2 2024-01-06 21:14:39

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Першы раз за французскую я ўзялася пасля школы - пасля таго, як я паступіла, маці, ведаючы маё жаданне, падарыла мне самавучыцель "Французскі за 16 заняткаў", ці штосьці такое, з CD-дыскам у дадатку. Я прайшла заняткі 4, напэўна, і закінула (з самаарганізацыяй у мяне не надта добра). Хаця штосьці ў галаве засталося.
Потым доўгі час я не спрабавала неяк уцямна вучыць французскую, хаця слухала песні й мюзіклы на французскай, і некаторыя інтэрв'ю Даніэля Лавуа глядзела. Большасць французскіх словаў я ведаю з тэкстаў мюзікла Notre Dame de Paris)
У 2019-м я рашуча пайшла на курсы пры нейкай культурнай французскай установе - забылася ўжо на яе назву. Але потым прыйшоў кавід, і канец курсаў скамечыўся. А ўсё вывучанае паціру парасло мохам, бо неўзабаве стала зусім не да французскай.
З таго часу я змяніла месца працы, і ў мяне нарэшце з'явіліся грошы, каб пачаць займацца з рэпетытарам. Па водгуках знаёмых, у прынцыпе гэта ці не найлепшы спосаб нешта вучыць.

І вось у сераду прайшоў першы занятак. Узялі тэму "у рэстаране" (амаль мой канёк - я ўмею чытаць назвы блюдаў у меню, і мяне разумеюць =)), таксама дзеяслоў avoir, мужчынскі і жаночы род і іхнія артыклі. А, і лік ад 0 да 20. Гэта ўсё, вядома, было на курсах у 2019-м, але прызабылася. На дамашняе заданне далі купку практыкаванняў, і на будучыню таксама апавяданні разам з аўдыё - спрабаваць чытаць і слухаць.

Другі занятак быў у пятніцу, то бок учора. Там больш закапаліся ў граматыку: дзеясловы etre (трэба паставіць французскую раскладку на клавіятуру) і aller, а таксама спражэнне дзеясловаў першай групы. Таксама праходзілі на курсах, таксама прызабылася. Шмат практыкаванняў на дом, і трэба выпісваць сабе і запамінаць словы - там багата мне незнаёмых. Шкада, што тут у вёсцы ў мяне толькі адзін блакнот пад французскую, але праз тыдзень вярнуся ў горад, і можна будзе завесці асобны сшытак пад слоўнік (і/ці знайсці той, што я заводзіла пад курсы, там, здаецца, заставаліся старонкі).

Отредактировано (2024-01-06 21:15:11)

#3 2024-01-06 21:28:05

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Ооо, собрат по страданию изучению французского  :friends:
Учил в универе (у меня гуманитарная специальность с неизбежной необходимостью знания именно французского), теперь он регулярно пытается смыться из моей головы. Сейчас пытаюсь восстановить хоть как-то, чуточку тыкаю Дуолинго и смотрю кусочками фильм на французском. Грамматика в голове в кашу, половину лексики понимаю исключительно по контексту, а для дальнейшей учёбы надо оживлять всё это...
Машу тебе помпонами!
(Ничего, что комментирую по-русски? Я белорусский понимаю, но не знаю).

#4 2024-01-06 22:33:12

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Анон пишет:

(Ничего, что комментирую по-русски? Я белорусский понимаю, но не знаю).

Я радая каментарам на любой мове  :heart:

Анон пишет:

Машу тебе помпонами!

Дзякуй! Я спадзяюся, што з трэцяга падыходу ў мяне атрымаецца)

#5 2024-01-09 22:05:45

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Учора ў мяне накрыўся працоўны ноўт, а на вуліцы было -20, то я вымушана не працавала (ездзіла замяняць сёння), затое плённа пазаймалася французскай. Першая група дзеясловаў, уключаючы выпадкі, калі c пераўтвараецца ў ç, e ці é пераўтвараюцца ў è (калі шчыра, усё ж блытаюся ў гэтых "хвастатых" літарах). І французскую раскладку паставіла, як можна заўважыць)
Мне падаецца, трэба больш практыкаванняў - ці больш чытаць, але ж хто піша адное ў цяперашнім часе з дзеясловамі адной групы?) Дарэчы, пра "чытаць" - сёння прачытала адно апавяданне са зборніка, які мне рэпетытарка скінула. Прачытала, разабрала, слоўнік папоўніла, хаця месцамі было challenging. Але вось слухаць... Хутка хлопец чытае, як для мяне( Нават пасля таго, як я прачытала і пераклала для сябе, было складана. А першы раз, калі я спрабавала слухаць і сачыць па тэксце - наогул гамон.

#6 2024-01-14 19:27:37

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Прамінула "справаздачу" пасля серады - паміж серадой і пятніцай складаней усё паспяваць (а я там яшчэ і фігурнае катанне спрабавала глядзець, з-за чаго была не такой уважлівай і зрабіла дзве памылкі ў дамашцы).
У сераду займаліся дзеясловамі другой групы і некаторымі з трэцяй групы - sortir, venir, tenir etc. Яшчэ пераказвала першую главу апавядання, якую прачытала.
З серады на пятніцу было адное заданне, звязанае з дзеясловамі (падставіць патрэбны ў патрэбнай форме), і там месцамі самым складаным было знайсці патрэбны дзеяслоў, бо формы ж свежыя яшчэ ў галаве.
У пятніцу пачалі новую тэму, au téléphone. Лексіка, плюс там жа лічэбнікі ад 21 да 100, і яшчэ ўзялі вымаўленне двух гукаў "э".

Сёння днём ужо троху пачытала наступную главу, яна здаецца лягчэйшай за першую - сэнс я зразумела з першай спробы і без слоўніка. Але ўсё адно трэба будзе ўсё перакласці, каб свой слоўнік папоўніць. І паслухаць аўдыё.

#7 2024-01-16 21:43:38

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Прачытала яшчэ адну главу - не разбірала падрабязна, але сэнс зразумелы. Можа, заўтра яшчэ разбяру да занятку і выпішу словы і выразы.
Паглядзела першую серыю серыяла Extra, які мне параіла рэпетытарка - ён для пачаткоўцаў акурат. З большага ўсё зразумела :)

#8 2024-01-20 13:03:10

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

З успрыняццем на слых усё дрэнна =)
Калі вымаўляюць слова па літарах, то "o", "e" і "u" гучаць для мяне аднолькава. Рэпетытарка кажа, што гэта пакуль што, а потым буду адрозніваць. Ну, спадзяюся)
Але наогул рэпетытарка сказала, што ў мяне добра атрымліваецца, уруру  :rainbow:

#9 2024-01-21 20:00:21

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

З раздзела "і не толькі".
Дачытала дзённікі Алана Рыкмана. Усё яшчэ балюча, хаця я цяпер і ведаю, што яму балюча не было, і што сябры пастаянна былі ў яго ў бальніцы цягам апошніх дзён (гэта ўжо з пасляслоўя Рымы Хортан, апошні запіс у дзённіку Алана быў ад 12 снежня 2015 года). Калі не браць апошні год, калі чытаць трохі заміналі веды, што неўзабаве ён мусіць даведацца пра смяротны дыягназ, то сапраўды вельмі цікава, гэткая магчымасць троху зазірнуць у сусвет Алана. Але з ім, мусіць, было няпроста працаваць :)
Цікава, што ён не быў задаволены пост-прадакшнам Месмера і Догмы, і вельмі цікава, як гэтыя фільмы мусілі выглядаць на ягоную думку. Але ўжо не даведацца.
Трэба паглядзець A Little Chaos.
Трохі шкада, што ў Ізраільска-Палесцінскім канфлікце Алан відавочна быў на баку палесцінцаў. Ці змяніў бы ён думку пасля 7 кастрычніка мінулага года? Таксама ўжо не даведаемся.
Вельмі шкада, што ён не дажыў да 80 гадоў, каб сядзець у крэсле і чытаць унукам Гары Потэра...

#10 2024-01-28 20:37:34

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Пачынаю ленавацца запісваць словы ў слоўнічак. Ай-яй-яй, не трэба так. Рэпетытарка сказала з новымі словамі з апавядання скласці сказы. Цалкам слушна, гэтак яны мусяць лепей запамінацца.
Чацвер заўсёды атрымліваецца напружаны, бо гэта адзін дзень паміж серадой і пятніцай, калі заняткі)
Бяром усяго патроху, і лексікі, і граматыкі. Трэцяя група дзеясловаў - гэта нешта цікавае: проста сабралі ўсё, што не ўвайшло ў першую і другую xd

#11 2024-02-03 14:48:23

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Ёсць адно слова, якое значыць "вяртацца дадому". Яно ўвесь час вылятае ў мяне з галавы(

#12 2024-02-06 21:43:31

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Закончыла эсэ па La Disparision, хаця папраўдзе сапраўдным эсэ гэта назваць цяжка. Але я старалася!
Трэба было б яшчэ паслухаць практыкаванні на вымаўленне, але з насмаркам не надта зручна практыкавацца ў вымаўленні.

#13 2024-02-11 15:30:22

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Пачала чытаць новае апавяданне, яно прасцей чым La Disparision, амаль не трэба лезці ў слоўнік :)
Мусіць, ёсць нейкі прагрэс. Хаця вымаўленне ўсё яшчэ жудаснае.

#14 2024-02-19 22:28:55

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Лянюся запісваць, не трэба так.
Дачытала на тым тыдні другое апавяданне À tout prix. Яно больш адаптаванае, чыталася значна лягчэй. Гляджу Extra, добра граюць французы) Серыя з лато проста агонь.

#15 2024-02-24 18:47:38

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Звар'яцела і пераклала на французскую песню W kolorku amaretto. Вось надта трэба было) Уся песня ў цяперашнім часе, бо іншых я яшчэ не ведаю ў французскай  =) Адашлю на праверку рэпетытарцы на наступны занятак)
Тут неправераны варыянт. Калі вельмі пастарацца, можна спяваць)

De couleur amaretto

#16 2024-03-28 15:50:26

Анон

Re: Трэцяя спроба дагнаць французскую і не толькі [дыбр][мовы][yes comm]

Я не кінула! (толькі запісваць сюды кінула))
Працягваю займацца. Пачалі мінулыя часы (passé composé і passé imparfait), і вось гэта трындзец 😂
Асабліва на слых гэтыя розныя варыянты "э". І вымаўляць.

Подвал форума

Основано на FluxBB, с модификациями Visman
Доработано специально для Холиварофорума