Холиварофорум

Не все, что говорят на Холиварке — правда!

Вы не вошли.

Объявление

Холиварка празднует День Чтеца!
Ознакомиться с праздничными чтениями можно в соответствующем разделе

#76 2023-06-06 20:03:40

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

32.

Скрытый текст

#77 2023-06-06 20:04:11

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

33.

Скрытый текст

#78 2023-06-06 20:15:11

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

34.

Скрытый текст

#79 2023-06-06 20:15:57

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Ііііі пакуты Светы ў пекле скончыліся!
(ці не)
(найбольш верагодна не)

#80 2023-06-07 00:03:00

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра.

...пра, божухна, як я туплю.
Аднойчы адзін не вельмі малады лекар прагледзеў у свой кашалёк сваю будучыню і заплакаў зразумеў, што з будучыняй нейкая халера: на тое, каб спіздзіць сраны трактар няма грошай, на тое, каб сесьці каму на шыю і атрымаць новую прафесію няма моцу, на тое, каб жыць на заробак медыка ў сінявокай няма нерваў.
Таму нейкі не вельмі малады лекар узяў крэдыт і купіў сабе навучальны курс - і вось ужо месяц як ябецца з ім у розных позах. Хачу адзначыць, што ў гэты самы месяц адбываўся пераезд маёй дзяўчыны, у якім я спрабавала дапамагчы, але ж калі шчыра - то гэта нікчэмныя апраўданні, бо на самой справе мне ябаць цяжка, бо я ябаць подурэла апошнім часам.
Хіба што з-за крэдыту трэбы скончыць, першае, другое - буду як тая жабка, тузацца і тузацца, хіба нешта і атрымаецца.
Але ж божухна, як я туплю.

Дарэчы, яшчэ адным варыянтам "як жыць далей, калі ты дэбіл і спачатку на якісьці хуй паступіў у медычны, потым якімсьці хуем не забраў дакументы, а потым за якімсьці хуем "будаваў адносіны" заміж кар'еры і зараз сядзіш с голай дупай і без перспектыў - то вось, яшчэ адным варыянтам у такім выпадку, зразумела, будзе гандляваць наябадамі, але гэта занадта гідка, мяне нават ад вядзення працоўнай інсты ванітуе.

Таксама мяне ванітуе ад жаху і ад навін, але ж гэта надта звыкла.

#81 2023-06-08 19:41:27

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра ў колькі год

У сёння год я дазналася, что значыць дд у інстаграме - па адным гэтым магчыма зразумець, з якімі зацікаўленасцю і задавальненнем я прасоўваю асабісты брэнд.
Між тым справы мае не вельмі: ці то з-за сканчэння дзеяння фелівэя, ці то з якой яшчэ нагоды, але каты зноў люта сварацца. Абнадзееная нейкім палепшаннем клімату ў доме пасля тэтрысу з латкамі, я не данесла ката да ветэрынара - а вось прыйдзецца з заробку(
Яшчэ з навін: мая чарапаха ў маю адсутнасць выскачыла з тэрарыуму, залезла пад халадзільнік, выбіла паддон и захрасла там. Бачыць божухна, я хацела б каб гэта былі найгоршыя навіны - пра жывёл і наогул - за гэты тыдзень.
Я заўсёды ведала, што ў мяне добрая інтуіцыя, і калі мяне накрывае хваляй - то сапраўды нешта адбываецца недарэчнае і трэба надаць увагі. Дзесьці год таму - а не, ўжо больш - я прайшла момант з панічнымі атакамі, зараз - ну, дабрадзень, трывога на сталым грунце, не тое каб мне цябе не хапала.

Ну і пакуль у мяне тут енчанне без сэнсу: пра мову.
Сёння ідучы да працы высветліла, што ў горадзе зноў абяцаецца нейкае цемрашальскае бляцтва: зноў будуюцца нейкія подыумы, нейкае нават абсталяванне, нехта будзе здаецца спяваць, вось і павільёны з ежай і пітвом паставілі. Як звычайна, жыхарам на гэта ўсё похуй і паябаць - і гэта надта цікава, бо атрымоўваецца такая як бы паралельная рэчаіснасць, якая, між іншым, каштуе грошай - я ведаю, што большай частка з іх пайдзе на папілы, але ж нешта трэба і аддаць, плюсам я, як бы казаць, недабраахвотна пабыла па той бок гэтай утрапёнасці, і людзям, якія гэтым займаюцца - ім сапраўды цікава, яны сапраўды лічаць, што вось нешта гэткае робяць.
Для мяне праблема ў тым, што рэчаіснасць змагарская, з NRM, фестывалямі і вось гэтым усім - не менш паралельная. Мяне не цікавіць народніцтва - ні ў якім выглядзе, ні ў бачанні дзяржарапаганды, ні ў бачанні рокераў. Мяне не цікавіць "тутэйшасць" - ябіцеся ў дупу, мы нашчадкі краіны ад мору да мору. Мне не цікава чытаць пра "подвиг предков" і паябаць, Алексіевіч гэта ці вучэбнік па гісторыі (не ў тым сэнсе, што іх сапраўды магчыма параўнаць). Мне цікава чытаць пра навуковую фантастыку і баявых підарасаў. Мне не хочацца чытаць пра меч Вячкі і як нас зноў выябалі ў сраку, надаўшы нам большай памяркоўнасці - я хачу трапніка ў Казіміра, які не толькі не аддаў сына за Алену, але ж і выябаў Івана ІІІ, таму што чаму б і не, вось чаму.
...
(ну добра, можа ў палітычным сэнсе выябаў).

#82 2023-06-08 20:00:25

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

О, шыкоўна, ёсць беларускія халіварцы! І я таксама.
Буду чытаць.

#83 2023-06-08 20:42:26

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Дзякуй за ўвагу, анончык, калі што: пад катамі я дадаю сама сабе навуковай фантастыкі і баявых підарасаў, не пужайся.

#84 2023-06-08 20:44:20

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

лёд 1.1

Скрытый текст

Отредактировано (2023-06-08 21:15:37)

#85 2023-06-10 15:15:22

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

лёд 1.2

Скрытый текст

#86 2023-06-10 15:36:23

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра.

Адною са спроб уладкаваць кацінае пытанне былі спецыяльныя супакойвальныя лекі. Кот баюн наогул не зрабіў аніякага эфекту, спецыяльная суспензія - таксама (апроч таго, што пакуль я кропала ёю ў мяккую ежу, каты паспявалі пабіцца паміж сабою, з маімі нагамі, прабегчыся па сталу, па маёй спіне і па маёй галаве). Таму былі купленыя спецыяльная дарагія таблеткі, якія, здаецца, нават мелі які-неякі эфект.
...здаецца, бо як высветлілася, старэйшая котка мае талант прыхоўваць і плявацца таблеткамі, як у бывалага пацыента псіхіятрычнай клінікі, і зараз я знаходжу дарагія таблеткі ў самых нечаканых месцах. Прычым! Як бывалы коткаўладар, я ж заціскаю пашчу і чакаю, як не зглыне, а потым яшчэ чакаю!
Ну, яна здаецца таксама чакае.
Штош.

Яшчэ са мною спрабавалі пазнаёміцца на вуліцы. Гэта, ну, міла і падбадзёрвае, улічаючы на тое, якой састарэлай і аплыўшай я сябе адчуваю - і гугл таксама адчувае, бо падсоўвае мне фоты дзвюхгадовай даўнасці і глуміцца, сука.
У сэнсе нармальна пазнаеміцца, з заходам на дазвольце з вамі пазнаёміцца, а не вось гэта ўсё. Чалавек усё ж такі жывёла сацыяльная, што я магу сказаць з гэтай нагоды.
Спрабую чытаць ганушкіна пра псіхапатаў, і мею з гэтага зашмат дзівосных адчувванняў. Каб мы ведалі, што гэта такое, піша гэты сапраўды вельмі разумны чалакев, але ж мы не ведаем, што гэта такое: нешта мы прапускаем, карацей, улічваючы розніцу паміж станаўленнем псіхапату і не псіхапату, але ж здаецца гэат нешта пра ўзрушэнні і крытычныя перыяды...і вось на блакітным воку піша пра юнакоў, якія схільныя да асацыяльнай псіхапатыі, і жанчын, як піша пра прыклады істэрыі, і нічога не чапляе.
Я ў сэнсе: чувак, у 1889 годзе былі эксперыменты Броўн-Секара. У 1935 выдзеленыя палавыя гармоны - калі хочаш, давай пагаворым пра выключна фізіялагічную падставу. Ужо былі суфражысткі. Ужо ёсць дыскурс пра тое, што потым паклічуць гендэрнай сацыялізацыяй. Ну ты сам бачыш, пра што пішаш?
Я не пра тое, што псіхапатыі насамрэч неяк цесна звязаныя з узроўням палавых гармонаў, ці што гэта выключна наступства гендэрнай сацыялізацыі, я пра тое, як цікава, што нават сапраўды разумны чалавек ніхуя не бачыць знутры сістэмы, якую звык лічыць самавідавочнай.

(з гэтай нагоды немінуча паўстае пытанне, наколькі вялікі пласт інфармацыі губляю, напрыклад, я, улічваючы на тое, што я далёка не ганушкін)

Отредактировано (2023-06-10 15:37:23)

#87 2023-06-17 14:54:05

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

лёд 1.3

Скрытый текст

#88 2023-06-17 15:13:15

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра ну ёбана

1)
Дзве мае знаёмыя зараз разыходзяцца з мужамі, прычым адна з іх разыходзіцца са сваім у напрамку мужа другой. Адчуваю сабе ў расейскім сэрыяле, засталося другой пераспаць з мужам першай - і ёсць у мяне падазронак, што да таго ўсё ідзе.
Шчыра кажучы, так і хай бы, дарослыя людзі, не забілі, не скралі, але ж мне не надта прыемна, бо першае, разбураюцца мае планы на лета,  другое, абедзве сям'і выклікалі ў мяне прыемную зайздрасць, маўляў, вось як цудоўна, як бы я хацела вось так.
...не, божухна, дзякуй вялікі, так не хацела, так у мяне ўжо было. А інакш ніяк?

2)
У мяне паспела салата для чарапах, я яе ўбрала і пасеяла наноў. Атрымаліся пустыя гаршкі с чорнай зямлёй.
Кот, адным словам, успрыняў гэта як асабісты выклік і прасцаў мне іх за два дні ўшчэнт.
Штош, калі мы ўсё ж такі з'едземся з прыгожай жанчынай, яна як раз казала,, што ў мяне зашмат кветак і  яе хату столькі не ўлезе.

3)
Прыйшла да ябічна нечаканай высновы што магчыма піздзец, які твораць мае коткі, твораць яны ў тым ліку з маёй правакацыі, бо я шукаю падставы, каб адмовіцца з'язджацца. Гучыць, калі што, цалкам лагічна - мінулыя мае адносіны былі сракай, прычым я была паўнаважным удзельнікам той сракі і, больш за тое, па сенняшні дзень не ўпэўнена, чый уклад у сраку быў большы (і вось апошнім часам мне зноў здаецца, што мой). Я больш не хачу ўкладацца ў сраку, у мяне спраў - во, мне няма калі (і калі на тое пайшло, я не вельмі добры чалавек, але ж хачу захаваць статус кво "не вельмі добрага": як паказвае практыка, у належачых умовах мае "не вельмі добры" расквітае ў "ябаць ты лайнішча, я б з табой сраць у адным полі не села б").
Вы можаце сказаць, што ну вось, паспрабуй, штолі, папрацавць над сабой і не, хадзіце нахуй, вось што. Чатыры апошнія гады сыйшло ў мяне на тое, каб сабраць тое, што падаравала мне матухна-прырода ў нешта, што так-сяк працуе і забяспечвае самае сябе, калі я пачну гэтае ламаць, каб зноў нешта перазбіраць, мне пізда - а там я, глядзі пункт першы, ужо была.

Отредактировано (2023-06-17 15:19:32)

#89 2023-06-20 11:21:09

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра штош.

Як я ўжо неаднойчы скардзілася, праца мая апошнім часам мае на ўвазе развіццё асабістага брэнду то бок актыўны гандаль ябалам. Тэарэтычна, чым больш я буду гандляваць ябалам, тым большы будзе мой заробак - на самой справе не, бо аформіцца самазанятай я не магу, браць пацыентаў у чорную лякаюся, а на працы мне вось чарговым разам сплацілі толькі палову, таму што другая палова відавочна пайшла відавочна куды.
Апроч гэтага каналы, на якіх магчыма пасвяціць ябалам, засталіся такія, што мне не надта хочацца мець да іх хоць якое дачыненне - але ж што зрабіць, і вось наш маркетолаг мне чарговым разам піша, маўляў, ну трэба.
Мэ, думаю я, але ж галаву памыла, нешта там свісток намалявала, вось гэтае.
Іііііі мне адмаўляе служба бяспекі. Маўляў, па спісах злічылі і хадзі ты нахуй, нельга цябе ў тэлевізар.

Вось з аднаго боку, мне надта не хацелася ўдзельнічаць.
Ў іншага боку, палову года таму службу бяспекі нічога не засмучала, відавочна, што далі сталі да маёй фаміліі, і здаецца варта б нешта рабіць - а што рабіць, калі грошай на трактар як не было так і няма?
А нічога.
Але ж добра мяне агалмошыла, нічога здаецца нечаканага, а вось яно.

#90 2023-07-12 00:14:12

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

лёд 1.4

Скрытый текст

#91 2023-07-12 16:15:06

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

лёд 1.5

Скрытый текст

#92 2023-07-13 13:28:23

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра.

1) Апошнім часам адчуваю сябе нават не гары потэрам, а ронам уізлі, якому на нейкага чорта спатрэбілася вывучыць парселтанг.

2) У прафесійным чаце, у якім значная большасць удзельникаў з расеі, смешна пажартавалі, параўнаў дзеянне лекаў з кувалдай. Ахаха, пішуць удзельнікі абсуджэння, кувалда, гэта ж так актуальна, ахаха. Ды смайлікаў, смайлікаў паболей.


Не, ну апошняе залішне, быў узрушаны.

Отредактировано (2023-07-13 16:35:55)

#93 2023-07-13 19:26:22

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра мары

- Глядзіце, дзеці, гэта Італія, яна падобная на бот.
- Сама ты пабодная на бот, старая дура, Італія падобная на рай.

Бясцонцы час таму мы з маёй мінулай, маёй сяброўкай і мужам сяброўкі паехалі ў італію. Гэта былі шыкоўныя вакацыі, адны з самых шыкоўных у маім жыцці і пэўна самыя падобныя на тое, як я ўяўляю добры адпачынак.
На нейкім моманце мы ішлі па спякоце і рыму ці неапалю, я ўжо не ўзгадаю, але лічу, што па рыму, бо ў неапале быў дождж, і міма нас ішла прыгожая стомленая кабета, якая выглядала як ілюстрацыя да артыкула пра кім хацеў быць анон, калі вырасце. На кабеце былі сіняя джынсовая спадніца і бялюткая кашуля, валасы яе выглядалі як нешта на багатым і лянотным, у яе была вялізарная сумка са здаецца дакументамі, і па ёй адразу было бачна, што нечым яна гэткім займаецца, цяжкім, аде цікавым. Кабета пракрочыла міма, перад ёю расхінулася ўзорыстая брама, а за брамай была будоўля, над якой толькі што надпісу не вісела вяселкавага ў небе пра інстытут (шыльдачка, здаецца, вісела, але ж глядзі пра бясконцы час і пра міма), а ля прыступак стаяла бялюткая статуя. І сіняе неба, таго ж колеру, што спадніца, і горача, і нарэшце няма вось гэтага адчування змерзлых пальцаў і змерзлай душы, і няма балотнага мярзотнага паху, и няма адчування, што нават як навокал лета и дзень - на самой справе ўсё чорнае і гнілое.

Наступным годам паеду ў італію. Хоць як.

Отредактировано (2023-07-13 19:29:54)

#94 2023-07-15 14:27:54

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

лёд 2.1

Скрытый текст

Отредактировано (2023-07-15 16:52:28)

#95 2023-07-21 11:05:28

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра.

1)
Звычайна маё навучанне выглядае так:
- вось гэта - квадратнае кола і палка-капалка, а зараз, калі ласачка, распавядзіце нам як вы будзеце будаваць дзевяціпавярхоўку.
Сёння да квадратнага кола і палкі-капалкі дадалі астралябію. У сэнсе, дзякуй, халера, што вы паведамілі пра наяўнасць хоr, и здаецца гэта нешта выдатнае - карстацца, ябена маці, гэтым як?
2)
Высвятліла, што стамілася, калі пазаўчора пачала проста слязьмі плакаць над сваёй палкай-капалкай. Ведаеце, вось гэты стан, калі працу працаваць можаш, бо на аўтамаце, а калі трэба нешта новае разумець - гук цвыркуноў.
Плакаць пачала на моманце дыялогу з куратарам чату. Куратар, напісала я, такая халера, квадратнае кола не працуе. Калі ласка, скажы хаця б дзе я туплю, бо я нават гэтага не бачу.
Ну, сказаў куратар.
Ты ж разумеешь.
Вось напрыклад.
І вось ведаеце, вось так па слову, калі чалавек бачыць відавочную абмылку і ўсё чакае, што і я яе таксама пабачу.
Цвыркуны: *інтэнсіфаед*
Справа ў тым, што я дагэтуль не разумею, чаму квадратнае кола не запрацавала і скарысталася звычайным - спадзяюся, дамашку мне залічаць (калі я яе,к анешне, калісьці дараблю Т____Т), але ж не факт.
3)
Супрацьцемрамяшальная расейская суполка азартна захішчае каляжанку, якая сутыкнулася с чарговай "траўніцай". Усе пішуць пасты, клічуць на дапамогу сабчак ды варламава, распавядаюць пра важнасць калегіяльнасці і супраціву вось гэтаму ўсяму.
Закон, па якім мяркуецца адмаўляць у медычнай дапамозе асобам з гендэрнай дысфарыяй: існуе.
Супрацьцемрамяшальная расейская суполка: похуй + паябаць.
...
4)
Мае вокны выходзяць на маленькую вулачку, праз якую яшчэ дымы. Нічога надзвычайнага. Час ад часу на балкон супрацьлеглага дому выхозіць мужык пасмаліць. Ізноў жа нічога надзвычайнага.
А вось зараз гамон: сяджу я ўвечары, нікога не кранаю, кручу квадратнае кола, і вось мне ў дзверы звоняць. Каб вы разумелі, гэта бульбалэнд'23, і хай мае гішторыі несапраўдныя, але ж у мяне праз адно рукапацісканне знаёмага забралі, таму званок у дзверы вечарам, калі нікога не чакаеш - ва ўсялякім выпадку такі сабе экспірыенс. Выглядаю у вочка - нейкі мужык, майго прыкладна ўзросту, у  штацкім, адзін. Нешта прыадчыняю, рыхтуюся ўжо, і не, рэчаіснасць значна больш цікавая.
Добрага дня, гаворыць мужык, я ваш сусед. Бля, думаю, лайна ты кусок, я ж ледзь інфаркт неі злавіла. І, кажу, што здарылася: можа я затапіла кагосьці, ці коткі гучна тупаталі.
Я, кажа мужык, З ДОМА НАСУПАРЦЬ СУСЕД. Я ТУТ ВЫРАШЫЎ ВАС ПАЧАСТАВАЦЬ, і лезе у нейкі пакунак, які трымае ў руках.
КУДЫ Ж ВЫ, Я Ж З ДОБРЫМІ НАМЕРАМІ.
...не, гэта ўсё яшчэ лепей за губоп. Але бля. Зараз рабіла зарадку з завешаннымі вокнамі, піздзец.
5)
Добра, гугл, як карыстацца ябучым ксорам на спісах.

#96 2023-07-24 23:48:20

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра.
Я здолела пракаціць квадратнае кола, і нават зрабіла з ім яшчэ адну задачу - гляджу на яе і не магу адарвацца, так прыгожа атрымалася.
Хто малайчына? Я малайчына.
З астралябіяй, ябаць яе ў сраку, усё яшчэ ніяк.

#97 2023-10-25 12:28:54

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Пра астралябіі.

1) Што, сука, характэрна, астралябіяй я ўсё ж такі скарысталася, але напісала скаргу куратару, бо якога хера.
Што, сука, характэрна (2) яны нават нешта там выправілі ў модуле, але ж далей усё ідзе неяк так сама: толькі бачыш у кадры пэўнага настаўніка - у заданні гарантавана будзе нешта, што трэба вырашаць сродкамі з наступнага модуля.

2) На працы забілі плаціць ад слова нахуй, і адчуваю я сябе з гэтай нагоды дзіўна (у сэнсе на самой справе плоцяць, але ж маленькімі кавалачкамі і з затрымкамі па два тыдні). Па-першае, у мінулых маіх няўдалых адносінах у такіх абставінах была мая дзяўчына - і я вельмі злавалася і здзіўлялася, маўляў, якога хера нешта яшчэ не шукае. Як высветлілася, такое ўплывае вельмі прыгнечальна і я вось дасюль не аднавіла рэзюмэ (у сэнсе я і дагэтуль здагадвалася, што ўплывае, але ж ну ніхуя ж сабе як. Карма із э біч).  Па-другое, мне не вельмі хочацца - вельмі не хочацца - працаваць з тымі людзьмі, якія могуць прапанаваць мне новае месца. Па-трэцяе, божухна, як мяне наогул занесла ў медыцыну? Я злая, я грубая, я не люблю людзей, і мне ўсё дзяцінства казалі, што я злая, грубая і не люблю людзей, таму як я збіраюся з імі працаваць? Тут трэба адзначыць, што ў мед я пайшла с падачы бацькоў (бо старэйшую дачку туды ўціснуць не атрымалася), і зараз у мяне два пытанні: чым думалі яны і чым думала я?
У сэнсе ок, мне нават падабаецца мая праца, але ці не лягчэй было мне ісці, а ім дапамагчы мне шукаць нешта, дзе мой характар мне б не замінаў? Якога хуя я раней не змяніла працу (ці не было маё раззлаваны здзіўленне ў адрас былой дзяўчыны нейкай варыяцыяй на тэму выціскання?...астралогія ведае адказ (с))
Па-чацвёртае, і гэта смешная частка, апошнім часам бацькі актыўна падкідваюць мне грошай, маўляў, мы ж ведаем, што заробкаў няма. Кожным разам я адмаўляюся бо якога хуя, і кожным разам як яны мне грошай усё ж такі даюць, думаю што не, палажу і хай ляжаць - а потым мне зноў не плоцяць і прывітанне плата за здым ці нешта з коткамі. Такім чынам, я усё больш раблюся падобная на непараўнаную ледзі шаен, адно што з ралевых гульняў мяне не ганялі. З іншага боку я на іх не была нешта гадоў дваццаць, мо й пагоняць.
Божухна, я хуй ведае, што раблю са сваім жыццём і ўсё менш веру ў поспех вывучэння парселтанга, бо вучыць яго пасля працы, як высветлілася, цяжкавата, дый наогул я старая і нікому не патрэбная, але ж трэба нешта рабіць. Немагчыма.

3) Малодшая котка зноў адламала фортку ад тумбачцы на кухні. Калі што, я планавала сёння сесці і плакаць, але ў мяне няма часу і запланавана асабістае жыццё на вечар, цяжка. Вось ён, насычаны графік.

4) Дзяўчына сказала,  што як я у дэпрэсіі раблюся вельмі складаным чалавекам і са мной цяжка - і ўсё так, зразумела, але ж мне неяк крыўдна. Варта было б ці шукаць чалавека, якому не складана, ці больш верагодна спачатку правіць кукуху, а ўжо потым у адносіны. Ці наогул без іх. Надта мне бы не хацелася як мінулым разам, надта гэта непрыемна было, можа б варта зліцца, спаслаўшыся на гэтак і не адбыўшаеся з'язджанне.

5) Гэта было прамое ўлучэнне з нашага ганебнага балота, пераключайцеся.

Отредактировано (2023-10-25 12:36:53)

#98 2023-10-26 12:38:24

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Так, Галя, адмена, мне зноў падабаецца мая праца.

Выдуманная гішторыя гэтым разам выглядае вось як:
Да мяне ў старана развіваемую інсту стукнуўся нейкі хлапец з нейкімі неверагоднымі казкамі: быццам бы ў яго ўсё баліць ад Добрарабіна.
Добрарабін, трэба адзначыць, уплывае на кальцыевы абмен, выпрацоўваецца з большага арганізмам самастойна і вось ніяк не можа выклікаць болю, ва усялякім выпадку не ў тых дозах, якія прымаў хлопец. Ну то бок можа, але ж пры надта дрэнных хваробах, калі косткі ды цягліцы ўжо нечым пашкоджаныя.
А яму баліць. Год ужо. І ў плячах шчоўкае, "вось я вам дам паслухаць". Варта прыняць добрарабін - баліць, і асабліва плечы баляць. А хлапец спортам займаецца, і асноўная скарга: замінае трэніроўкам.
Тут варта адзначыць, што хлопец вельмі закачаны: біцэпс з маю галаву. Здаравенькі такі. І рухомасць захаваная, рукі за галаву закідвае бадзёра, то бок здаецца ўсё ж такі не артроз, дый па ўзросту сумніўна.
Так, думаю, ці то сапраўды нейкая срака, ці то плечалапатачны, качок, усё справы. Можа недзе цягліцы цягне рэгулярна на трэнях. Ці то дурненькі, ізноў жа качок, відэа мне нейкімі спаміць ад "вядомых нутрыцыёлагаў" і запі дабрарабін растоўчаным рогам трыцээраптаса. Хадзі, кажу, хлапец, здай у добрай лабараторыі пэўныя аналізы, каб хаця сраку выключыць, ды хадзі да рэўматолага. А здымак ты ж рабіў?
Не, кажа хлопец.
Ну, кажу я, лянотна лаючы пра сабе мясцовую цээрбэшку, то хадзі яшчэ здымак зрабі.
Наступнага дня піша мне хлапец: зірніце, маўляў, што ў мяне. І скідвае здымак без апісання. Бля, думаю я, ну я ж не толькі не рэўматолаг, я й не рэнтгенолаг, хлопец, ну яшчэ я цябе здымкі шыфраваць буду...ііііі карацей не, там не трэба было быць рэнтгенолагам.
У хлапца, як высветлілася, зламаная ключыца. Даўно відавочна зламаная, з добрым ужо разыходжанне адломкаў. Вось год, відавочна, і зламаная. А варушыцца ён здольны быў з невядомай навуке нагоды, верагодна за кошт перакачанага плечавага пояса.
Дзівосны нашыя людзі, люблю іх.

#99 2023-10-26 21:44:24

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Анон пишет:

я хачу трапніка ў Казіміра, які не толькі не аддаў сына за Алену, але ж і выябаў Івана ІІІ, таму што чаму б і не, вось чаму.

Ё ж моё ж! :lol:  :great:

#100 2023-11-03 18:38:11

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Пра маленькія радасці і маленькія жалі.

1) Як я еду на адну з прац, то праязджаю міма крамы шлюбных сукенак. То бок не толькі шлюбных, наогул святочных - з краналінамі, карункамі, гэтам усім. То вось там рэгулярна апранаюць на манекен у вітрыне новую сукню - гэтым разам яна была чорная, вельмі прыгожа.

2) Невідавочная нагода, з якой фарміраванне асабістага брэнду складае для мяне большую складанасць, чым хацелася б - коткі. Варта мне пачаць пісаць відэа, як малодшая котка - дзе б яна не была і што б не рабіла - прыходзіць і пачынае раўсці. Трэба адзначыць, што для трох з паловай кілаграмаў коткі - раўсці ў яе атрымоўваецца выразна, гучна, і крыху падобна да сірэны сайлент хілу. І не, узяць яе ў кадр не варыянт, бо яна не хоча ў кадр, яна хоча высветліць, ці не ляснулася я, як размаўляю сама насам, павар'яцку ўсміхаючыся.

Подвал форума

Основано на FluxBB, с модификациями Visman
Доработано специально для Холиварофорума