Холиварофорум

Не все, что говорят на Холиварке — правда!

Вы не вошли.

Объявление

Холиварка празднует День Чтеца!
Ознакомиться с праздничными чтениями можно в соответствующем разделе

#1 2023-01-10 00:28:48

Анон

Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Традыцыйна, уступнае слова.
Нешта тры ўжо гады таму я, так кажучы, пераўтварыла крызіс у магчымасць і скончыла гішторыю пра Свету ў пекле.
Гішторыя пра Свету ў пекле была на рускай мове, і нагледзючы на скончанасць, нечага ў ёй мне не хапала. Праз два гады я знайшла яе і вызначыла, што не хапае мне выключна беларускіх ляманту і енчання - таму (а яшчэ таму, што зараз я апынулася безпрацоўнай і ў мяне зашмат часу), я паціху перакладаю Свеціны пакуты на беларускую.
Але ж, ізноў жа нягледзячы на міласць Свецін пакут майму сэрцу, паказваць я анікому гэта не збіраюся, таму ляжаць яно - і стымуляваць мяне працягваць - будзе тут.

Прыгоды  Светы ў пекле:

Скрытый текст

Отредактировано (2023-10-25 12:39:10)

#2 2023-01-10 00:29:37

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

1

Скрытый текст

Отредактировано (2023-02-01 10:06:07)

#3 2023-01-10 00:30:10

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

2

Скрытый текст

Отредактировано (2023-01-10 00:30:27)

#4 2023-01-10 00:31:31

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

3

Скрытый текст

#5 2023-01-10 00:33:07

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

4

Скрытый текст

#6 2023-01-10 00:42:53

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

для лепшага разумення адбываючагася (прабач мяне, аўтар, гэта не камерцыйнае выкарыстанне, і ніякіх прэтэнзій я не маю):
KRUGI.md.jpg

#7 2023-01-10 01:49:35

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

...а пакуль мае таблеткі - новыя, між іншам, і  два разы даражэйшыя за папярэднія - ніхуя не працуюць і я не сплю, я распавяду пра цудоўную выдуманную прыгоду з кацянём і трапнымі марамі.

Эпіграф:
- Як кажа карова?
- Му!
- Як кажа сабачка?
- Гаў!
- А як кажа вожык?
- Я патрабую права прызначэня.

Уласна гішторыя.
Апошнім часам я забываюся зачыніць дзьверы. Між тым, мае каты - якія б яны не былі разумныя - усе яшчэ каты, і не вельмі разумнейшыя за мяне. Таму кожны раз як я забываюся пра дзверы, я, халадзеючы, уяўляю, як нехта з іх збег у калідор.
Ну і паміж таго я кепска рэагую на плач кацяня.
Так вось, нешта каля паловы дванадцатага, чую я той самы лямант і енчанне з-пад дзвярэй. Я ўпэўнена, што і дзверы зачыніла, і катоў бачыла, але ж! Я адчыняю дзверы - і натуральна праміж маіх ног нешта ляціць пад маю канапу.
Пакуль я даставала нешта з-пад канапы, яно разарвала мне палец на руцэ, але потым сумна павісла і апынулася кацянём-падлеткам бенгалу. Здаецца, гэта першы раз, як я бачыла бенгала не на фотцы. Штош, сказала я, чые  будзеце? Кацяня не адказала, але схавала у мяне нос і пачало плакаць.
Спаць я не сплю - але раблю гэта у піжаме, таму, адпусціушы гаротнае кацяня хавацца у канапе, я у піжаме і мартэнсах с алішкі, пайшла вызначаць, якого, літаральна, хуя адбываецца, і хто згубіў недарэку. Трэба адзначыць, што на мой грукат і звон адазваліся только ў двух кватэрах - і на дванадцать гадзін я ведала, дзе жыве супрацоўніца міліцыі, а дзе бабка, якая не выходзіць с хаты.
Я б, з іншага боку, магчыма таксама сабе не адзывалася б.
Сення я планавала пайсці паклеіць аб'явы, але надвор'е ўнесла карэктывы: знадворку адбываўся нейкі піздзец. Падлетак бенгала, падумала я, ад сяміста да двух з паловай тысяч. Ну не можа ж быць, каб была не чыпаваная.
Спойлер: можа.
Паважаная ветэрынарка, запыталася я, а ці ёсць у вас прылада, как вызначыць, ці чыпаваная жывёліна? У мяне тут сітуацыя. Прыязджай, сказала ветэрынарка. Я, трэба сказаць, так і не адвезла свой звярынец на прывіўкі, бо глядзі пункт пра безпрацоўная, таму ехаць мне было сорамна - у ветэрынарке, здаецца, пра мяне не вельмі добрага ўраджання: пасля пераезду на новую хату, я прывозіла ім чужога ката з балючасраць, свайго ката з нештавочкапачырванела (прычым у другім выпадку лекар мне вельмі ласкава і медленна, пранікнёна глядзючы ў вочы, прапанаваў нешта выпісаць, калі мяне гэта супакоіць, але ж лепей адчапіцца ад ката, усё з ім добра), і вось зараз.
На шчасце, адным словам, быў не мой лекар.
І так - чыпу не было, але ж былі незвычайна моцныя для такой дробязі лёгкія і мачавая бурбалка: кацяня арала, як апантаванае, увесь шлях туды і назад і абасцала мяне, мой світэр, пераноску, неба і аллаха. Дзякуй божа, таксісты не пачыналі араць у адказ, а замілоўваліся. А ці яна у вас пародзістая? Па-першае - але гэта я не агучвала - якім чынам, паважанае спадарства, вы вызначылі пра пахожданнне кацяня па яго ляманту? Па-другое - и гэта я ўжо агучвала, пасля чаго таксісты пачыналі рагатаць - скуль я ведаю, яно не мае.
Адным словам, такое сабе падарожжа, ні чыпу, ні міфрылавай кальчугі.
Ужо на лесвіцы кацяня ўзяла такую ноту, што выскачыла суседка знізу, палічыўшы, што некага забіваюць. Суседка знізу адбылася надта прыгожай кабетай, падобнай трошачкі на надта прыгожы гатычны прывід. Пакуль я тлумачыла ёй, што не, нічога такога, і між іншым ці не збегла ў яе кошачка, і ці не ведае яна, у каго збегла, у суседняй з маёй кватэры расчыніліся дзверы і выйшау хлопчык, год можа васьмі. Вой, сказаў ён - а часу, між тым, было каля пятай гадзіны, то бок, больш за дванадцать газдін таму котка знікла - вой, а як яна магла выскачыць? Гэта ж мая! Дзе дарослыя? запыталася я, і я, шчыра кажучы, не адкажу, чаго ў гэтым пытанні было больш - жадання пазбыцца коткі, ці лютасці сякеры. Няма, сказаў хлопчык, але ж сапраўды мая, я вось цік-ток пакажу. Ведаешь што, адказала я, вось калі дарослыя вернуцца, хай да мяне зазірнуць. Але ж гэта у шэсць! адказау хлопча. Тады ў шэсць, адказала я, і, азірнуўшыся, амаль абасралася, таму ўто за спіны нягучна падкралася суседка знізу і ківала ў такт маім словам.
Трэба вось што адзначыць: сітуацыя спужала мяне значна больш, чым згубленная котка. Котку, дапусцім, я пракармлю, але ж васьмігодку? Хата, наколькі я пабачыла, ушчэнт - ці там рамонт, ці сацыяльна небяспечнае становішча? За час працы на ўчастку я пабачыла рознага гамна, і бачыць божа, больш яго бачыць не хацелася б.
У шэсць маці хлопца не з'явілася, я пачала дапіваць застаўшыся с новага году ром і губляць надзею. Котка з-пад канапы нешта вішчала і шыпела маёй старэйшай котке, якая ўжо пачала ёй дзелавіта паказваць, дзе есць, дзе сраць.
У сем я пайшла да хлопца сама. А матуля твая яшчэ не дома? Не, адказаў малы, і у вачах яго было нешта ад омена і нешта ад маккалея калкіна ў юнацтве, у яе машына зламалася, яна пакуль даедзе.
Так, падумала я. Так. Дзе у доме мянтоўка я ўжо ведаю. Дзе бабка - таксама, бабка павінна ведаць, што рабіць ў такіх выпадках. Застаецца таксама прыгожы прывід с чацвёртага, яна таксама дапаможа. Неяк, нешта...маці хлопца з'явілася амаль у дзевятай гадзіне, разам с бабулей. Бася, закрычала бабуля, басенька, кыс, кыс! Апынуўшаеся Басей кацяня спыніла спробы інтэграцыі і палезла абдымацца.
Вызначылася, што хлопец амаль уначы разліў нешта смярдзючае - ага, падумала я, рамонт - потым адчыніў вокны і дзверы, каб выветрыць, потым, наколькі я разумею, атрымаю піздюлёу, потым яго трэба было ў сёмай гадзіне адвесці ў школу, потым, ізноў жа наколькі я разумею, ён хаваў тайну знікнення Басі, потым у маці зламалася машына, і вось, нарэшце, адбылося яднанне сем'і.
Больш так не рабіце, папрасіла я, і мне амаль не было сорамна.

У гішторыі больш за ўсіх жаль маю старэйшэю котку, якая ўжо прызвычаілася да ролю і відавочна разгубілася, калі кацяня знікла. Яшчэ жаль мой авакада, бо малодшая котка насцала у яго адразу ж, як я збавілася чужынцу, такім чынам, наколькі я разумею, дэманструючы свае ставіны да маёй залішняй дабрыні. Авакада між тым толькі аджыў, і не, малодшая котка гэтак раней не рабіла (зато рабіў той самы чужы кот с балючасраць, праз што авакада і амаль загінуў).

Высновы?
Чыпуйце жывёл, пярдоліць вас у сраку, калі бярэце кацяня за нейкія нязручныя грошы. Добра, што хлопец вырашыўся такі прызнацца, а калі б не? Яна ж яшчэ і нестэрылізаваная была.

(трапныя мары былі у маёй старэйшай котцы на ўжыванне выхаваўчага патэнцыялу і у маіх сяброў на грошы з прадажы кацяня, калі б гаспадар не знайшоўся)

Отредактировано (2023-01-10 02:06:43)

#8 2023-01-11 21:13:40

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

5

Скрытый текст

#9 2023-01-11 21:41:17

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра набалелае: у мяне, па-першае, трэснула падэшва на улюбёных мартэнсах (тых самых, набытых у кітайскіх братоў), а па-другое, маёму авакаду піздзец.
Зноў.
Некаторы час таму у мяне ў хаце апынуўся бонусны кот. Кот належаў былой сяброўцы, і што характэрна, былой яна зрабілася менавіта дзякуючы гішторыі з катом: калі караценька, ката яна пакінула у Менску, з'язджаючы, па цалкам зразумелым падставам, але ж мы дамаўляліся, што гаротная жывеліна пажыве ў мяне месяц, а потом вызначылася, што ябісь, даражэнькая, сама з катом, мы ж усе разумеем (с). Кладучы руку на сэрца, я б можа сама і ябалась далей, але ж менавіта ў гэты час (на канчатак другога месяца жыцця ката у маёй хаце), я і зрабілася безпрацоўная, і мне літаральна няма за што карміць яшчэ адну жывеліну.
Дык вось, бонусны кот трапіў да мяне хворы, у тым ліку і на галаву, сяручы напалмам і адтаго дрэнна сябе паводзіў. Кожная зоошыза ведае, што калі котка ігнаруе латок - ей ці балючасраць, ці балючассаць. У ката быў першы варыянт. Замест латка ён прыладзіўся выкарыстоўваць мае расліны - і гэта піздзец само па сабе.
Я абпырсквала авакада і ружу, якія зрабіліся ахвярамі, алеям цытрусу. Я змарнавала гадавы запас кійкоў для манікюру, абтыкаўшы імі зямлю - і ў выніку ў мяне былі кійкі для манікюру, уваткнутыя ў зямлю, са жмутамі рудай поўсці на вострых канцах.
Я ляпіла скотч. Я абкручвала збаны фольгай - і пачувалася трошкі агузаравай. Зразумела, я пралячыла ката - и сваіх катоў, якіх ён заразіў, таксама пралячыла.
Але ж паталагічны патэрн быў закрэплены, і нягледзячы на тое, што на канчатак другога месяца кот ўжо паводзіў сябе амаль добра, і расліны мае былі амаль у бяспецы, ім прыйшоў піздзец.
Я паабразала галіны і паспадзявалася на цуда - ружа, на жаль, надзею не спраўдзіла, але ж авакада выпнуў новая лісце. Юху, падумала я, дзякуй, божухна.
...пасля прыгод с кацянем мая уласная малодшая котка, не самая разумная, але ж самая настойлівая у даведзннні цэннай інфармацыі, спачатку абасцала, а потым насрала у авакада.
Я весьмі спадзяюся, што гэта была акцыя пратэсту ад стрэссу, бо калі не - штош. Авакада авакадай, а калі яны проста пачнуць абы дзе ссаць - будзе піздзец і мне таксама.

#10 2023-01-12 19:52:16

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

6

Скрытый текст

#11 2023-01-12 23:09:43

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтермедыя пра пажыццёвае.
Гэты анон ужо амаль два месяцы як безпрацоўны. То бок, амаль безпрацоўны: ёсть падпрацоўка, якая амаль не прыносіць грошаў, і якую анон думаў кідаць, але ж добра, што не кінуў, ёсць праект, за які анону тырчаць грошаў, але ж невядома, ці плануюць і калі плануюць іх аддасць (калі на то пайшло, анон спадзяваюся дзесьці на зараз, але ж нешта пайшло не так).
Анон здымае хату, і грошаў на здым у яго няма. Апошнія уласна два месяцы бацькі анона значна дапамагаюць грашыма - і вялікі ім за тое дзякуй, але ж гэта Я павінны быў бы у маім узросце дапамагаць бацькам з грашыма. Я ў сэнсе што яшчэ раз дзякуй, але ж кукуха мая ляціць і з гэтага таксама.
У анона дэпрэсія, якая абвастрылася апошнім часам. Грошаў на псіхатэрапеўта, як можна здагадацца, няма, але ж гэты анон - медык, і мае магчымасць сам сабе выпісваць лекі (што, уласна, і раблю па жыцці). На момант, калі я не змагла сабрацца за гадзіну і вымушана была ехаць на падпрацоўку на таксі, якое каштавала трохі больш, чым я ў той дзень зарабіла, я зразумела, што нешта патрэбна рабіць.
Мінулым разам я прымала сертралін, але ж ад яго злавіла вельмі смешны пабочны эфект - на англіцкай гэта завецца brain zip, адчуваецца - натуральна як быццам маланка ябошыць у бедную анонаву галаву, патафізіялогія - спазм сасудаў, з якой нагоды яны робяцца падобныя на звязак сасісак. Такое сабе, калі каму цікава.
Добра, вырашыў анон, што ў нас ёсць з "чыстых" СІОЗС? Вядома ж эсцыталапрам. Ніякага гістаміннага дзеяння, вось гэтага гамна ізноў жа не адзначалася. Цудоўненька.
...не цудоўненька.
Пасля сетраліну мне зрабілася лепей - ну, то бок лепей са спецэфектамі - с першах дзён, зараз с пазітыўнага я магу адзначыць только зніжэнне актыўнасці суіцыдальных мысляў. То бок, яны застаюцца, але ж дзякуй богу я марную на іх не па дванадцать гадзін у суткі. Гэта добра, бо вось гэтае радыё Раданеж у галаве бесіць неімаверна.
Падвох у тым, што адначасова знізілася і ўсё астатнее. Ноччу я не сплю, як і не спала, але ж сплю ўдзень, што дрэнна, бо дзень ідзе ра пізде, але ж ем - што добра, але ж не гатую, і чакана пачынаю набіраць і руінаваць скуру на твары. Скура ў мяне балючае месца, і ў норме я дзесьці зараз павінна ісці на фототэрапію...якая каштуе грошаў, якіх няма. Ангеданія? Дайце дзве! Творчы блок? Ну, з гэтым не так дрэнна, але ж я з жахам адзначаю, што і ён пачынаецца. Дзяўчына падарыла мне цудоўны скетчбук і маркеры, і я нават паўжывала іх, і вось пачаты малюнак на планшэце, і...і анічога. Вось, Свету перакладаю, бо трэба ж неяк нешта, я там быў, калі нічога, мне не спадабалася.
Ізноў жа, на пачатак свайго вымушаннага водпуску я нешта чытала, глядзела, за нямецкую вось ізноў узялася...а зараз нічога не магу. З увагай пізда, чытаць не атрымоўваецца. Ізноў жа, патрэбна весці ябучы блог, ствараць лічны брэнд і генэрыраваць кантэнт, ябсціся у сраку, як я гэта ненавіджу. Але ж разумею, што гэта сапраўды патрэбна, бо не буду таго рабіць - не будзе кліентаў. А я не магу. Амаль тры тыдні ніводнага паста, а мне вось і лампу падарылі, і мікрафон нарэшце.
І вось сяджу я, засмучаюся, і хуй з ім, са смуткам, але ж галоўнае пытанне - гэта мяне проста пераябала, ці гэта ябучы эсцыталапрам? Бо калі проста - дык хуй з ім, папусцісь, з наступнага тыдня здаецца вяртаюся на працу. А калі эсцыталапрам? Сертралін пачынаць? Ізноў сасіскі ў галаве? Яшчэ нешта выдумляць? Венлафаксін паспрабаваць? Неяк сумненька. Нічога не рабіць не варыянт, нічога не рабіць з такімі сімптомамі мы ўжо спрабавалі, скончылася прасажанымі усімі натуральна зберажэннямі на лекараў і лекі, а зараз і зберажэнняў няма.
Паспрабую пачак сконыць, а там пагляджу, карацей.

#12 2023-01-13 21:26:15

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Добрых навін інтэрмедыя.
1) Эсцыталапрам працуе: сёння спала ўначы. Абуждалася, але ж гэта значны прагрэс. Калі напружыць памяць, дык мінулым разам сон апошнім выправіўся, але ж гэта недакладна бо тады мне было халера як кепска і я дрэнна памятаю, што там было і як. Таксама значна лепей па ШДБ, я нават трапіла ў няма прыкмет дэпрэсіі, алілуя.
2) Сёння добра падрабіла: кліенты былі на падпрацоўцы, і кансультавала дзяўчыну з таро. Дзяўчына ізноў знайшла сабе нейкага дэбільнага мужыка, але ж ён, на шчасце, ужо сваліў. Мне трошкі сорамна, але ж я з захапленнем чакаю наступную сесію.
3)Здаецца, мае ўмоўнае безпрацоў'е сканчаецца. Алілуя (2).

#13 2023-01-13 22:39:54

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

7

Скрытый текст

#14 2023-01-14 12:54:30

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра мне б прэзентацыю рабіць, але ж я не хачу.
Зацікаўлена чытаю апошнімі днямі чужыя безблогі і ўжо не першы раз сутыкаюся з ідэяй чытаць асабістыя дзённікі дзяцей і падлеткаў, маўляў, трэба ж неяк кантраляваць.
Асабісты вопыт (зразумела выдуманы):
Мая маці чытала мой асабісты дзённік - я так разумею, з той жа мэтай. Яна дасёння не бачыць нічога дрэннага, і мы разам жартуем пра мае падлеткавыя дэпрэсіўныя вершы (не тое каб мне было смешна, але ж я не бачу сэнсу пераканоўваць). Што сапраўды смешна: у дзяцінстве мяне спрабавалі згвалтаваць хлопцы са школы, потым у мяне было дзве спробы самагубства, потым я амаль спілася. Столькі, сколькі падлеткам, я не піла і спадзяюся ўжо не буду піць - калі ты ванітуеш, поўзаеш і вось гэта ўсё.
Ці пісала я пра гэта ў дзённіку?..здагадайцеся. Ці ведала пра гэта маці? Неа.
Я да таго, што руінаванне асабістых межаў анічога добрага не дае - бо, здаецца, каб я ёй давярала, магчыма я б і расказала нешта, а так, ну, вы разумееце, увесь свет супраць цябе, ніхто не здапаможа, нікому нельга давяраць, вось гэта ўсё лайно.
Таму, хаця мая гішторыя і выдуманая, не трэба так.

Отредактировано (2023-01-15 15:33:09)

#15 2023-01-19 13:41:41

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

8.

Скрытый текст

#16 2023-01-25 19:03:02

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

9.

Скрытый текст

#17 2023-01-30 22:22:48

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

10.

Скрытый текст

Отредактировано (2023-02-01 10:16:47)

#18 2023-01-30 22:28:09

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра расчараванне: ябала я эсцыталапрам. Ніколі больш: па-першае, суіцыдальныя думкі вярнуліся, як было, родненькія, не тое каб мне іх не хапала, блядзей. Па-другое, рэжым сна пайшоў канчаткова па піздзе: я сплю ўдзень цэлы дзень, і ўначы, што характэрна, сплю таксама, але ж дрэнна. Яшчэ я абліваюся потам, як піздзец.
А як жа адсутнаць гістаміннага дзеяння, спытаецеся вы. Ябаў я, лаканічна адказае вам эсцыталапрам, і на гэтым мы з ім развітваемся, было цудоўна, давайце больш ніколі так не рабіць.


Сука, а. Чакаць грошаў і ізноў маланкі ў галаве? Мы кажам амінь, мы кажам бог-бомба? Здаецца, што так.

#19 2023-02-01 10:00:37

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра анімалізм.

Гішторыі, зразумела, усё яшчэ выдуманыя.

Гісторыя першая.
Калі я толькі заехала ў гэту хату, першай жа раніцай мяне абудзіў крумкач, які дзёўб мне у вокна і гарлапаніў, маўляў, якога уласна херу ты тутака робіш.
Такі сабе экспірыенс, калі каму ціка1ва, але ж ок, дабранак, крумкач, хадзі нахуй, жыву я тут.
Потым высветлілася, што птушак навокал дахуішча: крумкачы, вароны, каўкі, сарокі - сарокі потым некуды з'ябалі. Усё гэтае багацце жыло на дахах: маім і суседскіх. Улічваючы, што жыву я на апошнім паверсе с вокнамі, выходзячымі уласна на суседскі дах, мой дабконавы бёрдвотчынг набыў эпічны масштаб.
Але ж дабкон - дабконам, а сязонная міграцыя - сязоннай міграцыяй, таму птушак зменьшала с пачаткам халадоў...і вось зараз адбываецца нейкая срака, бо ужо якую ноч запар прылятае грай вось гэтага усяго, гарланяць, як апантаныя, лётаюць, расседжваюць на дрэвах супраць маіх вакон, гарланяць, скочуць па дахах, гарланяць - і усё гэта паміж першай і другой гадзінай ночы.
Якога хуя.
Іх натуральна зашмат: раней я такое бачыла толькі с вераб'ямі: калі за птушкамі не бачна галін дрэваў. Але ж з вераб'ямі гэта быў невялічкі куст, а тут - тры велізарныя дрэвы.
Адчуваю сябе як Святлана з начнога дагляду.
Між іншым, я, напамятаю, не сплю і без вось гэтага.

Гішторыя другая, усё яшчэ заалагічная.
Самы просты метад зняцця сурокаў: яйка ў шклянцы з вадою.  Пакідаем на нач у падгалоўя, ранкам выліваем (чым мацней яйка скруцілася, тым непрыемнай была лайніна, на якую пазбаўляліся): заебісь, вы выдатны.
Дык вось нешта я вырашыла зрабіць - і мой кот, які ніколі раней ніякай цікавасці да яек у шклянцы не дэманстраваў, скінуў мне шклянку і разліў змесціва па падлозе.

Ну што я магу сказаць, яшчэ раз памыла падлогу, мо яно дзеля зняцця сурокаў і лепей будзе.

Пацею я, тым часам, гэтак, што мяркую адначасова пра ранні клімакс і сухоты. Улічваючы, што я перасадзіла расліны, распіхаўшы амарыліс з былой хаты па некалькіх гаршках і ўжо гаршкі распіхаўшы па ўсіх магчымых паверхнях, з якой нагоды кватэра мая як ніколі нагадвае бабушатнік, хутчэй клімакс. Эсцыталапрам, сука гэткая, спыніся.

#20 2023-02-03 21:11:11

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

11

Скрытый текст

#21 2023-02-03 22:37:44

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

12.

Скрытый текст

#22 2023-02-03 23:18:57

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра підарасы.

Адразу пасля шакуючай навіны пра тое, што заробак лекараў дасягнуў 2300, мне кінулі новую навіну - Сярэдні! Заробак! Лекараў! Склаў! 3000!
...
Па-першае, вось гэта я разумею дзядзька Піневіч хапануў ртом і сракай.
Па-другое, пярдоліць дзядзьку Піневвіча ў тую самую сраку, гэта ж які ў нас дэфіціт, калі сярэдні заробак гэткі выйшаў?
Па-трэцяе гісторыя, якая, зразумела, ніколі не адбывалася, бо такога не магло адбыцца ніколі.
Калі гэты анон быў юная дурніца і працаваў у паліклініцы, да яго дайшоў дзядзька, які пры зборы анамнезу расказаў, што ў свой час атседзеў. Вы не падумайце, сказаў дзядзька, я нічога дрэннага, я проста працаваў зашмат, тады як раз была стацця.
Што, подумай юны і дурны анон.

...дыык вось.

Зарабак лекара у дзяржаўнай установе складаецца з:
- аклада
- даплат
Даплаты плоцяцца, только калі ты працуеш з адпрацоўкай працоўнага часу (і я ведаю, як гэта гучыць, о спеў бюракратыі!)
Аклад, як я апошнім часам глядзела, на маю прафесію, быў 328 рублёў. Афіцыйна ты можаш працаваць только на 1,5 стаўкі - то бок, аплочваць больш-меньш табе могуць максімум 1,5 стаўкі. Падкрэсліваю - могуць. А могуць і не. Ёсць даплаты, якія неабходна выплаціь (вось на гэтыя 1,5 стаўкі), але ж іх мала. Такім чынам, заробак лекара цалкам залежыць ад жадання галоўнага лекара і бюджэта ўстановы.
Глядзіце далей: максімум, які плоцяць вузкім спеціялістам на адну стаўку - нешта каля 1200. Гэта чыстымі. Дапусцім, у вашай установе есць ячшэ палова стаўкі вузкага спецыяліста, але моцна я сумняваюся. Таму хутчэй за ўсё вы ці бярэце візіты ў тэрапіі, ці бярэце падпрацоўку недзе яшчэ, і калі гэтае нешта яшчэ - дзяржаўная установа, то плоцяць вам яшчэ нешта каля 500-600 (гэта калі вам вельмі, вельмі пашанцавала, прыгадаю).
То бок,  пакуль атрымоўваецца 1800.
Дзе набыць яшчэ 1200?
Можа ўзяць яшчэ падпрацоўку у дзяржаўнай установе? С адпрацоўкай часу - только 1,5 стаўкі, але ж вы падпісалі заяву на магчымасць працаваць без адпрацоўкі часу яшчэ 900 гадзін (з мінулага, нешта, года, 1800, і не маніце, што не падпісалі). Што гэта - без адпрацоўкі? Тлумачу для немедэкаў: гэта завецца РЗО, і на практыцы гэта калі лекар вінны прыняць 48 чалавек за 5 з паловай гадзін на стаўку, а з РЗО на, напрыклад, чвэрць стаўкі - яшчэ дванадцать чалавек за той жа час. Калі РЗО на палову стаўкі - яшчэ 24 чалавекі за той жа час. Калі на стаўку...ну, вы зразумелі.
Але! У чым, уласна, жарт - РЗО аплочваецца як чысты аклад (уласна, трохі меньш, мне у 2019, калі аклад быў нешта больш за 260, за чвэрць на РЗО абяцалі налічыць цэлыя 37 рублёў). Але ж прымем за долю ад акладу.
Аклад нешта 328, прымем 330. Нам патрэбна 1200 - то бок, каб зарабіць тую суму, лекар павінны прыняць спачатку амаль у пяць разоў боль пацыентаў, чым разлічаны працоўны час, а потым ехаць на іншую працу.
...

А, і між іншым, калі цябе зловяць на тым, што ты, напрыклад, працуеш яшчэ па начах - табе пізда, бо правапарушэнне.

Підарасы.

Отредактировано (2023-02-03 23:23:03)

#23 2023-02-08 00:00:59

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

13.

Скрытый текст

#24 2023-02-08 00:25:35

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра ну якога ж хуя.

Так склалася жыццё, што ў мяне тры каты. Уласна, адзін кот і дзве коткі. Старэйшая котка гадавала гэтых двух даўбаёбаў, і рабіла гэта добра, бо ніякіх касякоў у іх не было: латок, кіпцюрадзёрка, вось гэта ўсё.
Быў невялікі перыяд у нашым з катамі жыцці, калі мы разыходзіліся з былой дзяўчынай, і я яна, па-першае, прыцягнула дадому яшчэ двух кацянят, па-другое, узяла на ператрымку ў нашай суседкі яшчэ аднаго ката, па-трэцяе, зваліла шлыхацца са сваім мужыком, такім бокам пакінуйшы ўсё гэта катабагацце на мяне, з-за чаго - і з гэтага таксама - у мяне крыху ехаў дах.
Ці то з-за шматкотнасці, ці то з-за таго, што ў мяне ехаў дах і гэта некалькі ўплывала на мае паводзіны, мае каты - а з большага кацяняты - вось тады ссалі, дзе непатрэбна, і на мяне гэта мела вялікане ураджанне (ну, і дах ехаў яшчэ мацней).

Дык вось, увосень у маёй хаце апынуўся кот ужо былой сяброўкі (нічому мяне жыццё не вучыць, так). Кот, дзякуй богу, ужо зваліў, але ж пакуль ён быў, ён паводзіў сябе дрэнна, сраў і ссаў у мае кветкі і нерваваў маіх катоў (справядлівасці дзеля, гаротны кот быў невінаваты, а балеў на дупу).
Потым адбыўся форс мажор з кацянём, і вось зараз у мяне піздзец.
Па-першае, кветкам пізда. Я перасадзіла тое, што магчыма было перасадзіць, і вынесла на балкон рэшткі таго, што перасоджваць не варта. Я адмыла падлогу са сродкамі. Я растлумачыла катам, што ўсё, нечаму мяне жыцце вучыць, больш ніякіх бонусных катоў.
...старэйшая мая, самая разумная, самая спакойная котка пачала гадзіць пад ванну. Апроч гэтага яна больш не скача на шафу, сядзіць над тумбацай, малодшы кот на яе вішчыць, яна на яго раве, у мяне едзе дах, бо я нешта падобнае ўжа бачыла, і жарты жартамі - гэта быў надзіва паганы канчатак надзіва пагананы перыяда.
Я адвезла котку ветырынару, бо гэээй, а скуль я ведаю, а калі гэта не стрэс, а нешта са здароўем, яна ў мяне не маладзенькая. Гэта стрэс, сказаў ветэрынар. Давай грошы. Але я магу узяць біяхімію, і ў яе ў вочках нешта запаленне. Бяры, сказала я. Узяў, сказаў ветэрынар. Вось табе кроплі за ўсе грошы, ты, калі ласка, кропай іх у котку два разы ў дзень, але ж адначасова зніжай ёй стрэс, і, між іншым, я казаў пра аддай мне грошы?
...
Калі што, гэта добрая ветэрынарня, у тым ліку таму, што на грошы там не разводзяць - мне ёсць з чым параўнаць. Але ж што я магу сказаць.

Ну, добрая навіна - ў біяхіміі няма нічога крытычнага. Я вывалакла з балкону стары латок і пастаівіла яго, каб зменьшыць канкурэнцы за сральныя яміны. Я вывалакла з кладоўцы кардонную скрынку для ката, каб ён ўразумеў, як я яго кахаю, і перестаў прыкідвацца альфа-самцом. Зараз я пайду кропаць у котку кроплі і адначасова змяньшаць у ёй узровень стрэсу, а ў сябе - узровень гемаглабіну, бо яна моцная, як мядзведзь, і кіпцюры я ёй ніколі не стрыгла,  бо а навошта, кіпцюрадрлка жа.

...

Божухна, дзякуй табе, што аналізы добрыя, будзь ласкавы, хай мне абяцаныя гроша заўтра заплоцяць.

#25 2023-02-08 01:31:32

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Анончык, трымай праменькі здароўя для коткі і табе для моцнага даху  :comfort:

Подвал форума

Основано на FluxBB, с модификациями Visman
Доработано специально для Холиварофорума