Холиварофорум

Не все, что говорят на Холиварке — правда!

Вы не вошли.

#51 2023-03-14 14:48:17

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра бюракратыю ў пекле.

Калі некалі я мяркую, што ў мяне можа быць нешта з РАС: найчасцей гэтае меркаванне ўзнікае, як мне адначасова прыходзіць патрэба зрабіць некалькі бессэнсоўных, непадабаючыхся мне і кепска арганізаваных спраў - наздымаць рылзаў, зрабіць пашпарт, прайсці медагляд, растлумачыць працадаўцы, чаму я не буду заставацца ў яго працаваць, не адказаць гэтаму мудзеню, лаянкай, гэткае. Я ў такіх выпадках губляюся, пракрастынірую і енчу.
Сёння зоркі сашліся і гэтыя - апошнія дзве незапланавана.

Мне патрэбна зрабіць пашпарт. Каб зрабіць пашпарт мне трэба каціцца на іншы бок гораду, плаціць зашмат грошаў і рабіць фоты. Плюсам да таго - я не вельмі  хачу мяняць пашпарт, бо гэта магчымая інтэракцыя з ваенкаматам, а я, уважаючы абставіны, не хачу прыцягваць увагу ваенкамату.
Але ж час надышоў, я сабрала яйкі ў кулак і вырашыла адным часам зрабіць пашпарт і медагляд перад працай. Часу ў мяне па маіх меркаваннях было зашмат ; і тут патрэбная гіфка з я яшчэ ніколі так не памылялася.

Тут трэба адзначыць, што я паспела прыняць прапанову аб працы з перпектыўнага - магчыма - месца, і ўжо мела сярэдняй непрыемнасці гаворку с непасрэдным кіраўніцтвам той не вельмі афіцыйнай падпрацоўкі, ад якой вырашыла адмовіцца.
Тут ізноў жа патрэбна ўдакладненне: якім чынам у маім жыцці адбылася не вельмі афіцыйная падпрацоўка. Пра тое, што гэтыя підапасы мяне на працу афіцыйна не аформілі я даведалася выключна выпадкова, як уладкоўвалася на іншую падпрацоўку. То бок, яны павінны былі ўсё ж такі ўладкаваць, а я тым часам працягвала шукаць нешта яшчэ, бо неяк непрыемна, улічваючы, вы ведаеце, беларусь'23.
То бок, шмат хто ў гэтай сферы працуе менавіта ў шэрую, але ж мне такое не да спадобы.

Вяртаючыся ў сёння: я прачнулася ў час, высветліла, што ў мяне пачаліся месячныя і зразумела, што дзень, магчыма, пойдзе не па плану.
Ну, што зробіш. Намаляваўшы твар і як магчыма замаляваўшы вугор на падбародку, я паехала ў пашпартны стол. Там мяне, вядома, не вельмі чакалі, і гэта цалкам зразумела, таму я наладзілася на доўгае чаканне, медытацыю і бюракратыю ў пекле, якую ведаю і люблю...і вось тут мне патэлефанавалі з той самай ужо амаль былой падпрацоўкі.

Ведаеце, я чакала, што патэлефануюць учора. Прапануюць грошаў, ці яшчэ што, што робіцца ў такіх абставінах. Не патэлефанавалі - той добра, дала згоду ў новым месцы з чыстым сэрцам.

...грошаў не прапанавалі.
Палову гадзіны мне тлумачылі, што:
- у мяне столькі ўклалі
- на новым месцы я буду хварэць і дрэнна сябе адчуваць, бо там атмасфера іншая
- кираўнік новага месца - дрэнны чалавек (и кіраўнік), бо хоча, каб патрэбныя спецыялісты працавалі менавіта ў яго на месцы, а не накіроўвае кліентаў у іншыя ўстановы
- калі я вось так сыхожу, я гэтак і буду скакаць па месцах працы
- да мяне па-людску, а я - не
- планета круглая
- калі мяне нешта не задавальняла, я павінна была падысці і папрасіць, напрыклад, пра больш грошаў, але ж яны так не робяць і больш грошаў мне б не далі, але ж павінна была
- і я ўжо казала пра зямля круглая?
- ТО ВЫ ПАДУМАЙЦЕ ЯШЧЭ, НЕ ВЫРАШАЙЦЕ ВОСЬ ТАК АДНЫМ ДНЁМ

...
...

Як нармальны чалавек, я не зволілася адным днём, а дапрацоўваю да канчатка месяца. Прыняўшы блізка да сэрца пажаданне падумаць, я думаю, што можа проста не выйсці на працу і пайшлі яны ў сраку.
Я, калі што, не была да такога гатовая. Зусім. Ну, добра, грошаў прапанавалі б. Ну, як заўсёды, пасіўная агрэсія. Ну паенчылі б.
Но вось гэта што такое было? Мяне трэсла так, што я збаёндала сваю чаргу - а калі чарга дайшла да мяне другім разам, я забылася, як распісваюся, і на фота я падобная на здзіўлённую жабку. Тут трэба адзначыць, што слаць ў хуй і гарлапаніць у адказ у такіх выпадках нельга - мой досвед працы з усратымі працадаўцамі не змарнован дарма, але ж гэта досвед у дзяржаўных установах! А гэта што яшчэ было? Навошта? Чаго яно наогул ад мяне чакала?

Столькі пытанняў, ніводнага адказу апроч усё ебануліся.
З іншага боку, добра, што звальняюся.

#52 2023-03-14 15:03:05

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Ну і маленькая скарга.
Гэты анон не надта прыгожы - ніколі не быў, і час справу не выправіў. Да таго, калі анон злуецца, ці стрэсуе, ці спуджаны - твар ацякае проста на вачах, і
мяхі пад вачыма ў момант наракаюць і робяцца цудоўнага шэрага колеру. То вось менавіта гэты фінт я сёння і зрабіла, як можна здагадацца. З іншага боку, фота на пашпарт, яно павінна быць жахлівае, вось яны і лямпу паставілі зверху, каб мехі падкрэсліць.
Але ж атрымалася я трошкі больш непрыгожая, чым працавала, непрыемна.

#53 2023-03-14 21:30:13

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

І не, мяне не адпускае. Як вішанька на торце з лайна  - мне прапанавалі патэлефанаваць на асноўнае месца працы і там дамовіцца, каб з мяне знялі чвэрць стаўкі і мне хапала часу на вось гэта ўсё, распавядалі, што ведаюць, што кліентаў у мяне на асноўным месцы няма, пагражалі, здаецца, абэпам - што надта смешна, улічваючы гішторыі нашых адносін, і усё гэта амаль крыкам.
Бачыць божухна, неяк я адвыкла ад гэткага.

#54 2023-03-18 00:14:57

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

20.

Скрытый текст

#55 2023-03-20 20:58:54

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

21.

Скрытый текст

#56 2023-03-20 23:52:26

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра.

У маёй дзяўчыны адбываецца нейкая халера са здароў'ем. Адбываецца яна ўжа трэцці месяц, і калі першая паўтары я была амаль упэўненная ў тым, што гэта менавіта за халера, то зараз - не.
Хвароба яе як бы кажучы па маім профілі, таму я яе менавіта і лячу - што рабіць, зразумела, дрэнная ідэя, але ж хто ведаў. Зараз яна запісаная на кансультацыю да кафедралаў, але ж да гэтага патрэбна дажыць (і так, я паказала яе калегам, як справы пайшлі няслушна).
Сітуацыя ўскладняецца тым, што:
- сама па сабе хвароба ўплывае на паводзіны і мысленне
- лекі, якія яна прымае, усплываюць на паводзіны і мысленне
- ябучы ковід, пасля якога яна і захварэла, усплывае на паводзіны і мысленне
- факт таго, што чалавеку ўжо трэці месяцц баліць, усплывае на паводзіны і мысленне.
Зараз я, напрыклад, спрабавала растлумачыць, да якога доктара і як трэба заўтра запісацца, і мяне не разумелі і псіхавалі. Чаму, спытаеце вы, яна наогул самастойна не запішацца, пры чым ты тут? Па-першае, глядзі пункт пра паводзіны і мысленне. Па-другое, глядзі яго ж.
Я стамілася, яна стамілася, што рабіць хуй ведае, чакаем кафедру і сённяшнія аналізы.

#57 2023-03-22 17:26:41

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

...і аналізы часткова не прыйшлі, а часткова лайно.
Пры гэтым яшчэ адна лекарка, якая пабачыла яе сёння, ізноў жа кажа што гэта тая сама лайніна, якая і была, але ж вось чамусьці ні лекі не працуюць, ні аналізы не змяняюцца. Вось гэткая вось дрэнная магія.
Пачытаўшы між тым пра абставіны ў сферы фармакалагічная вытворчасці і лабараторнай дыягностыкі і добра так задумалася, а цімала лекі не працуюць і аналізы нейкія дзіўныя таму што, ну, лекі не працуюць і рэактывы нейкія якія ёсць. Тым больш што дайшлі аналізы з нехуйскім гэткім спазненнем.
Па ранешаму чакаем кафедру, спрабуем яшчэ якія метады, пакуль чакаем. Як акрыяе - стаццю напішу.

#58 2023-04-02 18:11:02

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра.

Як я ўжо і казала, сакавік у мяне атрымаўся ого. Ага нават.
Заслугамі пэўных устаноў, каб яны здаровенькія былі, два месяцы я сядзела без асноўнай працы - то бок, амаль без грошай, і так, дзякуй бацькам за дапамогу, але не тое каб гэтыя абставіны добра паўплывалі на мой псіхічны стан і на мае адносіны да грошай і працы. Справа ў тым, што я наогул звыкла лічыць, што мала і дрэнна працую, і што не заябаўся - не жыў. Цікава - не, на самой справе цалкам чакана - што менавіта дзякуючы такім адносінам зарабляць надта цяжка: праца патрэбная, каб заябацца і прадэманстраваць усім навакольнм, як ты заябаўся і таму ўжо няма моцы на тое, каб уладкаваць жыццё, а не таму, што ты лайно і слабак.
Гэта быў не тоё каб знянацны інсайд, калі што, і я, бачыць Божухна, спрабую нешта з гэтым рабіць апошнім часам, але хто б ведаў, як яно цяжка ідзе.

То вось, у сакавіку я:
- зволілася - з нечаканымі прыгодамі - з адной падпрацоўкі
- завезла дакументы на другую, якая спадзяюсь, што выгарыць, але ж не факт (і хто б ведаў, як цяжка было адмовіцца ад маленькіх, але грошаў, каб паспрабаваць нешта цікавае, але ж ніхуя не гарантаванае, і якая я, нечакана, удзячная дырэктару з ужо былой падпрацоўкі за анал-карнавал)
- зрабіла пашпарт, медагляд, чорта лысага
- улезла у ВЕЛЬМІ цікавы праект пасля асноўнай працы, які патрабуе ад мяне халеру часу і сілаў, але ж за яго плоцяць - ну, пакуль палову сплацілі, і мая трывожнасць ужо блазніць пра хуй табе сплоцяць астатнюю палову, ахаха
- працавала асноўную працу
- і вось толькі я збіралася выдыхнуць, як напісала адна жанчына, з якой мы працавалі раней, маўляў, не хочаш тое-сеё зрабіць? Тое-сёе зрабіць мяркуецца вось не зыходзячы з карабелю - скончла адзін праект, пачала іншы, пры гэтым мне патрэбна адначасоа са старым праектам зрабіць пэўную падрыхтоўку да новага.
Але ж грошы.
Але ж аўдыторыя.
Але ж я, маці вашу, працавала сакавік без выхадных і у дзве змены, зараз, лічы, трэцяя.
Але ж грошы.
То бок, вось зараз скінула дапрацаванае, засталося яшчэ крыху сення, наступны тыдзень адмудохацца і я прыгажуня (ці не, калі хтосці з іх не заплоціць і мая трывожнаць мае рацыю)

...то да чаго я ўсё гэта? А! Пра інсайты. У мяне ёсць кліентка, якую я час ад часу кансультую анлайн. Пачыналі мы працаваць, як яна была зусім у дупе, што нанесла нейкія адмеціны на характар, зараз усё значна лепш, але ж не тое, каб гэта была мая ўлюбленая кліентка. І вось піша яна мне, маўляў, трэба кансультацыя, і мы дамаўляемся на вольны ранак на тыдні. Але ж сёння яна зноў піша: высветлілася, што ў яе іншы лекар афлайн на той жа час, трэба пераносіць. І вось пра неўрозы: я на самой справе пачала на пальцах вылічаць, як упярдоліць яе паміж працамі, бо як гэта, пераносіць на тыдзень, а калі яна...калі яна што? Памрэ без мяне? Сыдзе і больш не будзе са мною працаваць? Будзе незадаволеная?
Ганаруся сабою, бо ўзяла нарцысічную жабу за горла і перанесла кансультацыю як мне было зручна, і ШТО СУКА ХАРАКТЭРНА кліентка згадзілася без усякага.

#59 2023-04-13 22:37:09

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

22.

Скрытый текст

#60 2023-04-13 22:46:47

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

23.

Скрытый текст

#61 2023-04-13 22:57:15

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

24

Скрытый текст

#62 2023-04-13 23:13:28

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

25.

Скрытый текст

#63 2023-04-13 23:14:54

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Не тое каб гэта турбавала каго апроч мяне, але ж прыгодаў Светы ў пекле засталося значна меньш за палову, і мяне гэта неяк нават занадта цешыць, бо бюракратыя ў пекле на мове гучыць нават лепей, чым мне ўяўлялася.

#64 2023-04-14 13:13:15

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Интэрмедыя пра потым мне будзе сорамна за енчанне

Учора мяне зноў накрыла: нічога добрага не будзе, таму што не будзе ніколі. Я ніколі не зараблю на кватэру. Я ніколі не зараблю на сраны трактар. У мяне няма нікога, хто мне дапаможа. Мне няма адкуль чакаць дапамогі. Я ніколі не.
Мая краіна серыць на мяне з вялікай калакольні, і чым далей, тым больш я ўдакладняюся ў думцы, якая з'явілася ў мяне яшчэ ў маладосці: у краіне для жыцця самотная жанчына, бацькі якой не маюць магчымасці ці жадання моцна ў яе ўлажыцца - у дупе. Самотная, то бок не замужам, наяўнасць дзяўчыны мне хутчэй замінае, чым дапамагае. Вядома, дзесьці ёсць нейкія магутныя жанчыны, якія могуць (с) але ў маім асяроддзі іх няма, і я журботна думаю пра варонку беднасці...і вось паенчыла і палепшала.
Хуй ім усім, усё ў мяне будзе так добра, як я толькі здолею, а я здолею.

Кали параўнаць з два гады таму я маю больш магчымасцяў, у мяне значна палепшылася сацыялізацыя, я хай сабе і у межах Беларусі але ж паездзіла больш, чым за дзесяць гадоў таму, я так сяк цягну злым і жывёл у адзін твар - а ўпэўненая была, што не здолею - я не зарабляю больш, але ж прымаю сто чалавек у тыдзень, а не ў дзень, і мае падпрацоўкі - гэта правесці лекцыю ці прыняць яшчэ пару чалавек, а не візіты пешшу, на якіх мяне раз-пораз спрабуюць забіць ды/ці згвалтаваць, мае кліенты -з большага не ўяўляюць для мяне небяспекі, і як я надоечы сутыкнулася з неадекватам - я нават здзівілася, як мяне гэта ўразіла, мае суіцыдальныя думкі займаюць значна менш майго часу, чым раней, і выглядаю і адчуваю я сябе значна лепей. То бок прагрэс ёсць, няма чаго яго зневажаць.

Між іншым пра здолею.
Як я ўжо пісала, я не надта прыгожая. Не тое каб мне гэта замінала - але ж  канвенцыянальная прыгажосць значна палегчае жыццё. Нават не прыгажосць, а менавіта канвенцыянальнасць, асабліва як працуеш з людзьмі. З іншага боку - мяне бесіць амаль усё, што датычыцца так званага догляду за сабой: манікюр, стрыжка, неабходнасць купляць новую вопратку...у важдзіным трэдзе гнобяць нк за старую куртку, а я сяджу і думаю, як цудоўна было б, як мне б не было неабходнасці "адпавядаць" і я магла насіць адну куртку, пакуль яна на мне не пазложыцуа на цвіль і ліпавы мёд.  То бок, я магу, але гэта знізіць мае магчымасці і заробак. Усе гэтыя "расслабляючыя практыкі" кшталту масажу - гэта наогул ціхі жах, я ненавіджу, як мяне кранаюцца чужыя людзі.  То бок час ад часу я раблю нешта, што а) не вельмі мяне бесіць, б) выказвае маю павагу да сацыяльнай змовы.
Апошнім разам гэта спроба зрабіць нешта ў сіньцамі пад вачыма. Мяхі ў мяне каралеўскія, і заўсёды такія былі, але ж адна справа, як гэта ўсё багацце на адносна маладым твары, і зусім іншая - як да мяхоў прыкладаецца твар жанчыны, якая бачыла некаторае лайно. Ставіць філеры ці ботакс пакуль патрабуе ад мяне празмерных намаганняў, таму фотатэрапія і мезатэрапія наш адказ чэмберлену...чэмберлен быў бы задаволены, бо пасля сённяшняга сеансу мы з ім падобныя, як браты-шарпеі. Ну гэта ж ужо не першы раз, сказала мне цудоўнецшая мая касметык. Можна памацней. Стрываеце. Ээээ каву хочаце? Вось за што яна мне падабаецца, так гэта за добрую здольнасць да ацэнкі асяроддзя - каб не кава я была значна больш незадаволены чэмберлен.
Працаваць мне як, пытанне, у мяне весь твар баліць.

І гэта здолею.

#65 2023-04-14 14:49:01

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра несапраўдныя гішторыі з сапраўдным хэпі эндам (пакуль не зусім)

Некаторы час таму глядзела пацыента: да халеры з ныркамі, лёгкімі і сэрцам ён недзе набыў халеру па маёй спецыяльнасці, якую паліклініка як мае быць праябала. Скончыўся праёб для пацыента кепска: ён страціў прытомнасць і трапіў у рэанімацыю. Там ён пабыў каля двух тыдняў, пачаў галюцынаваць і адметліва збірацца ў вырай, таму быў выпісаны па настаянню (с)
На першым аглядзе пацыент быў падобны на сумную бульбу: колерам, формай і здольнасцю да прадуцыйнага кантакту - калі, канешне, уявіць бульбу з вадою у лёгкіх. Але вунш-пунш! Асаблівая магія - і я ведала, што будзе лепей, але разлічвала на трохі менш вады і трохі больш вачэй на твары, а пацыент самастойна сядзіць, соваецца па хаце, дыхае і размаўляе.
Вельмі мне за такое падабаецца мая прафесія.

#66 2023-04-18 23:05:07

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

26

Скрытый текст

#67 2023-04-18 23:17:31

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра дзе ты, джаксіан гэлаксі, калі так патрэбны.

У мяне працягваецца піздзец з коткамі.
Старэйшая котка, якая дужа стрэсанула ўзімку, застаецца стрэсаваная, малодшы кот, які вырашаў, што надышоў час атрымаць уладу, працягвае паводзіць сябе, як мудак.
У выніку ў мяне кожны дзень бойкі, крыкі, котка рычыць, кот яе не пускае да ежы і латка, і толькі я ўзрадавалася, што яна больш не сядзіць пад тумбачцай, а раз пораз выходзіць, як яна насрала пад ложак.
Калі што, мы былі ў ветэрынара і здалі аналізы і ветэрынаў запэзніў мяне, што гэта стрэс - і вось што рабіць ніхуя не зразумела.
Я паспрабавала раздымаць - нуль эфекту. Не разыымаць - ябаны піздзец. Заспакойваючы сродкі - похуй+паябаць. Гуляць з катом, каб ён стамляўся - похуй+паябаць*2. Пачытаўшы ў інтэрнэце паспрабавала ўладкаваць ізаляцыю: праз две гадзіны ізаляцыі старэйшая котка пачала асуджана лямантаваць, бо вырашыла, што гэта яе за нешта караюць.
Апошнія две мае ідэі:
- па словах дажксіана гэлаксі трэба прыбіць паліцы - то вось табе, вб, мае грошы, чакаю паліцы
- па словах маёй дзяўчыны, магчыма паспрабаваць адвесці ката ёй на час, каб атрымаць тую самую ізаляцыю, і каб котка хоць трохі часу мела на тое каб ад'ясіся і набрацца моцу. Ізноў жа магчыма і працоўная ідэя бо як вяртаць ката на радзіму - ён будзе вятрацца на коткіну тэрыторыю, і вымушаны будзе нешта неяк падстройвацца...ці рабіць рэвалюцыю.
Але ж тут вось у чым справа:
- першае, у яе свой кот, у якога спец.дыета і які ніколі не бачыў чужых катоў. Ці не атрымаем мы яшчэ больш стрэсаваных катоў і нічога больш?
- другое, мне не падабаецца думка кудысьці аддаваць свайго ката, нават часова, гэта адчуваецца як здрада
- трэцяе, не ябу, што рабіць, таму заўтра кот паезде ў госці да новых сяброў. А потым паліцы прыедуць.

Отредактировано (2023-04-18 23:23:04)

#68 2023-04-22 13:47:17

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

27

Скрытый текст

#69 2023-04-24 12:31:14

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Выдатны выверт псіхікі: значная колькасць маіх знаёмых у юнацтве была дастаткова разумная, каб разумець, што другая ўсесветная адбывалася значна інакш, чым распавядалі савецкія падручнікі.
Я падкрэсліваю, што мне доўгі час не хапала мазгоў нават на гэта, таму далей не асуджэнне, а смутак.
Гэтак жа сама яны на нейкім этапе пачыналі разумець - як я зараз здагадваюся - што немцы ў нацысткай Германіі былі такія ж самыя людзі, як яны самі: жахлівая здагадка, якая зараз апантала частку найбольш разумных расеян. І вось тут цікавы момант - бо наступнай высновай было тое, што імперыя - трэці рэйх, ці яшчэ якая - гэта добра і цудоўна, і што дэмакратыя лайно.
То бок:
- краіна паходжання таксама насвінаёбіла
- па тый бок былі такія ж самыя людзі
- свінаёбіць добра і адметна

Вось з гэтай нагоды я не здолела дычытаць нязграбнае мінулае Эпле, калі караценька. Я маю на ўвазе: не, ён пра гэта не піша, і больш за тое, здаецца добрыя рэчы агучвае...а ў мяне ўсё адно ўятнамскія флэшбэкі.

Гэта я чытаю мабілізаваную нацыю, і бачыць божухна, я ніколі не збіралася чытаць столькі кніг па тэме "як мы трапілі ў хуевы касплэй".


Упд:
"Когда в сентябре 1939 г. вспыхнула война, в Германии ее приняли крайне нерадостно. Однако никто особо не терзался в поисках ответа на вопрос, почему она началась. Если в Британии и Франции мало кто сомневался, что нападением без веских причин на Польшу Гитлер развязал конфликт ради завоеваний, немцы пребывали в уверенности, будто вынуждены воевать ради самообороны из-за махинаций союзников и агрессивных поползновений поляков. О подобных воззрениях в серьезных исторических исследованиях упорно не писали и не пишут – лишь где-то мельком что-то всплывает на сайтах авторов, потворствующих неонацистам. В нашу эпоху кажется довольно странным, что тогда в такие вещи искренне верили многие немцы, причем вовсе не являвшиеся махровыми нацистами. Как они могли перепутать намеренно разжигаемую их властями жесточайшую империалистическую войну с войной ради обороны отечества? Как могли они видеться себе патриотами в кольце врагов, а не борцами за дело Гитлера с его расой господ?" (с)
Аааа. ААААА. А.

Ну вось неяк так.

"кровожадность Британии особо подчеркивал безоговорочный отказ ее правительства от неоднократно озвучиваемых Гитлером мирных предложений" - курва маці.

Отредактировано (2023-04-24 12:47:10)

#70 2023-04-28 22:39:08

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра не рабі ў гэтым годзе як заўсёды (с)

1)
У маёй дзяўчыны з'явілася нашчадная хата, з якой нагоды яна прапанавала з'язжацца.
Па-першае, апошнім разам,як я з кімсьці з'язжалася, гэта скончылася для мяне дзесяццю гадамі, у якія я спрабавала неяк выцягнуць, замест таго, каб будаваць, выбачай божухна, кар'еру, праябаным часам і здароўем і як вынік - цяжкой дэпрэсіяй, з якой я неяк выблукала вось толькі зараз.
Калі шчыра, зразумела што справа была не толькі ў мінулых адносінах, і наогул неабавязкова, што гэтым разам адбудзецца нешта падобнае, але, ведаеце, в'ятнамскія флэшбэкі.
Па-другое, нашчадная хата хутчэй хатка. Я маю на ўвазе, сапраўды маленькая. Не ўпэўнена, што мы нават у дваіх у ёй змесцімся, не кажучы пра жывёл, а жывёлы мае, пры ўсёй выдатнасці дзяўчыны, мне значна даражэйшыя.
Па-трэцяе, мы дамовіліся на жнівень-верасень, што наогул не хутка, і за гэты час шмат чаго можа змяніцца. То вось у мяне пытанне - ці то мне рамантаваць пральную машыну, ці то адкладваць грошы на пераезд і новы тэрарыум, бо стары пераезд не перажыве?

2)
Аформіла крэдыт на навучанне. То бок, не крэдыт, а разтэрміноўку, але не тое каб я бачыла розніцу. Медыцына ў Беларусі - дохлая лошадзь, мне падабаецца мая прафесія, але:
- няма рэактываў
- няма лекаў
- няма доступу да пацыентаў - гэта, здаецца, найбольш смешная частка: у носе маіх пацыентаў аддалі тэрапеўтам, якія з імі працавць не ўмеюць і не хочуць, у частнай іх весці не атрымаецца, бо няма магчымасцяў. То бок, памірайце, бабкі, што ўжо, пенсіонная рэформа сама сабе не правядзе
- няма перспектыў. Я не магу ў адміністрацыю, бо праходжу па спісах, я не магу ў навуку, бо каб пайсці нават у ардынатуру - трэба працаваць у госе; у большасць госаў мне нельга, бо спісы, у меншасці - майго заробку не хопіць прыкладна ні на што. Каб з'ехаць і ўладкавацца мне патрэбна хаця 5-7 тысяч, і тут глядзі пра "змарнавала час"
- грошай. Нават з поўным запісам - гэта слёзы, і лепей не будзе - на медыцыну ніхто грошай не дасі, бо ябіціся, як звыклі, вось чаму.
Ёсць:
- канферэнцыі, на якіх расейскія святылы замест таго, каб лямантаваць і распавядаць, як лячыць трыпутнікам, важна разважаюць, якія ёсць цікавыя метады...і адначасова рэкламаваць усякі ганебны эвалар
- мярзотныя пысы з "саюзы ўрачэй" і іншага лайна, якія праводзяць усе тыя ж канферэнцыі і разважаюць, як ну вось гэтая вось мадэрнізацыя нарэшце запрацуе
- магчымасць гандляваць чырвонай фланэлью з какаінам у якасці лекаў ад туберкулёзу - гэта пакуль што метафарычна, але толькі пакуль што
- вайсковы абавязак
- смутак

На самой справе, я проста не хачу ў гэтым удзельнічаць. Гэта мярзотна.

Не то каб мне зараз надта вясёла, але ж трэба хаця нешта рабіць. Разтэрміноўка ізноў жа.

Ах, ах, падумала я сёння, седзячы на працы, ну вось і на які хрэн ты ўлезла, ну можа яшчэ...добры вечар, сказаў мне аванс, я тут, калі што прыйшоў толькі напалову. Добранькі, добранькі, сказала кіраўніцтва, тут такая справа, заробак маленькі, налогі, водпускі...пра зноў прыйшлі адкуль патрэбна за грашыма кіраўніцтва не сказала, бо чаго ўжо.
Вось на які, даражэнькая.

Отредактировано (2023-04-28 22:43:55)

#71 2023-05-03 00:16:57

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

28.

Скрытый текст

#72 2023-05-03 00:22:20

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

Інтэрмедыя пра колькі можна.

Піздзец з коткамі працягваецца.
Малодшы кот крыху меньш за два тыдні пабыў у гасцях - за гэты час:
а) старэйшая котка пачала выыходзіць, спаць на сонейкі і паводзіць сябе нармальна
б) ёй павесілі паліцы і яна нават зразумела, навошта яны.
Далей, па маёй геніяльная задумцы, яны павінны былі пазнаёміцца нанава, нібыта з чыстага ліста, і атрымоўваецца на трыторыі старэйшай коткі...хадзі нахуй, вось што.
Нібыта нічога не адбывалася - старэйшая котка палохаецца і лютуе, малодшы кот паводзіць сябе, як мудзіла, за што сёння атрымаў па дупе.
Набыла фелінатар - калі ён не спрацуе, я не ведаю, што рабіць. Габапентын? Пазбаўляцца кагосьці? А куды? А як?
І самае што крыўднае - гэта ж не якія чужыя жывёлы. яны ж адно аднаго ведаюць ну вось усё жыцце малодшага ката. А тут вось такая халера.

#73 2023-06-06 19:38:22

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

29.

Скрытый текст

Отредактировано (2023-06-06 19:38:56)

#74 2023-06-06 19:47:09

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

30.

Скрытый текст

#75 2023-06-06 20:02:48

Анон

Re: Запіскі ў падгалоўя [дыбр] [творчасць][yes comm][дзепра]

31.

Скрытый текст

Подвал форума

Основано на FluxBB, с модификациями Visman
Доработано специально для Холиварофорума